Дзве беларускія футбольныя каманды выступяць на міжнародным турніры ў Бялай-Падлясцы
Гэта «Беластоцкія Дзікі» і BialaRys Barber. Шосты ўжо Memoriał Janusza Daniluka i Artura Osypiuka пройдзе ў дзвюх залах у Бялай-Падлясцы 1 лютага. У турніры згуляе 24 каманды, разбітыя на чатыры групы. У чвэрцьфіналы выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Працягласць гульні 10 хвілінаў. Беларускія клубы будуць выступаць на пляцоўцы IV Агульнаадукацыйнага Ліцэю імя Станіслава Сташэвіца.
У якім турніры бяруць удзел беларускія клубы ў Польшчы?
Гэта VI Мемарыял Януша Данілука і Артура Осіпюка пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Бяла-Падляскі Міхала Літвінюка. Гэта штогадовы міжнародны турнір па футзале, які праходзіць у Бяла-Падлясцы. Мэта турніру – ушанаваць памяць двух важных постацяў мясцовага футбольнага жыцця. А цяпер цікавая прамоцыя ад каманды BialaRys Barber – у дзень турніру зніжка на ўсе паслугі Bialyrys_barbershop 50%. У нядзелю ён працуе 12.00 да 21.00.

👍4
DzikMedia
У 2021 годзе ён падпісаў праўладны ліст, а цяпер не хоча гуляць у Беларусі, бо там немагчыма зарабіць на будучыню 🤷♂️ 27-гадовы экс-паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Павел Сядзько заявіў, што больш не хоча выступаць у чэмпіянаце Беларусі: – Буду чакаць…
Памятаеце падпісанта за рэжым, які больш не захацеў гуляць у Беларусі, бо там немагчыма зарабіць?
Дык вось ён знайшоў працу з заробкам не меней за 10 тысяч еўра. Павел Сядзько будзе выступаць за «Іртыш» з Казахстану. У гэтым клубе цяпер цэлая беларуская дыяспара. Каманду ўзначаліў Кірыл Альшэўскі, які запрасіў у свой новы праект адразу трох былых гульцоў з жодзінскага «Тарпеда-БеЛАЗ» – акрамя Сядзько, гэта абаронца Даніла Нячаеў і паўабаронца Уладзіслаў Клімовіч.

🌚2
«З-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой маскаля ўжо не будзе!»
На Беласточчыне адбыўся другі Марш Каліноўскага, 1 лютага - пачатка Паўстання супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся – Кастусь Каліноўскі.
Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок. Сімвалічна, што тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага, а падчас Паўстання ў ваколіцах Гарадка дзейнічалі партызанскія атрады.
Далей удзельнікі маршу працягнулі шлях аўтапрабегам да вёскі Мастаўляны. Менавіта, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Дзе людзей сустракалі сябры клубу гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", апранутыя ў паўстанцкія строі. Разам удзельнікі рушылі па вуліцах Мастаўлянаў да помніка Кастусю Каліноўскаму, дзе адбыліся ганаровыя мерапрыемства: былі ўскладзены вянкі, кветкі і знічы. Ужо другі па ліку марш быў праведзены міжнароднай арганізацыяй РУХ, партнёрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку і клуб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863".

❤7👍4👏3😍2🔥1
Сафія – самае папулярнае жаночае імя ў Польшчы і Беларусі
Менавіта гэтак часцей за ўсё называлі дзяўчынак у другой палове 2025 года. У Польшчы такое імя атрымала 4415 дзяўчынак.
Далей ідуць Зюзана, Майя, Лаўра, Ганна – у Польшчы, Марыя, Ганна, Ева і Варвара ў Беларусі.
Самые папулярнае мужчынскае імя ў Польшчы – Нікадэм, так назвалі 5772 хлопчыкаў у Польшчы, далей ідуць – Антоні, Леон, Аляксандр. У Беларусі гэта Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Цімафей і Марк.

👍2
Сваяк Ціханоўскай вырваўся з лукашэнкаўскага палону і цяпер дапамагае Украіне🇺🇦
Аляксей Капліч – былы палітзняволены. 30 сакавіка 2021 года яму споўнілася 18, а на наступны дзень яго схапілі ў менскім аэрапорце: Аляксей ляцеў у Грузію, адкуль планаваў перабрацца ва Украіну і ваяваць у складзе Узброеных сіл Украіны. Хлопца асудзілі на два гады калоніі па артыкуле аб замаху на ўдзел у ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы. 13 снежня ён выйшаў на волю і быў высланы на тэрыторыю Украіны. Цікава, што Аляксей – сваяк Святланы Ціханоўскай.
Цяпер Капліч валанцёрыць, у Пункце Нязломнасці, створаным у Кіеве беларусамі. Аб гэтым на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках напісала грамадская актывістка Алена Жаркевіч.

" - Учора гэты чалавек быў у турме. Прайшоў праз прымусовую дэпартацыю рэжыму Лукашэнкі.Праз зламаныя лёс, ціск, знявагу. А сёння ён – у Кіеве. Побач з намі.Робіць тое, што лічыць правільным: дапамагае Украіне выжыць і абагравацца".
👍4👏1👌1
Чулі што рыхтуецца адкрыццё чыгуначнага пасажырскага руху паміж Беларуссю і Польшчай?
Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што гэта сапраўды так.
У прыватнасці цяпер гэта пытанне актыўна абмяркоўваецца. Яно ўздымалася на паседжанні гарадской Рады Белай Падляскай, а ў памежны з Беларуссю Тэрэспаль нядаўна прыязджала дэлегацыя ад беларускай чыгункі. Бакі кажуць пра магчымасць адкрыцця чыгуначнага пасажырскага руху з 1 красавіка.
Пасажырскі чыгуначны рух паміж Польшчай і Беларуссю фактычна спыніўся ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19 і ад таго часу афіцыйна не ўзнаўляўся.

👍3🤔2
Ужо заўтра, 4 лютага, адбудуцца першыя старты зімовай Алімпіяды ў Італіі.
Зімовыя гульні пачнуцца з спаборніцтваў па кёрлінгу, 5 лютага на трасы выйдуць прадстаўнікі гарналыжнага спорту і саннага спорту, а таксама стартуе жаночы хакейны турнір.
А 6 лютага нас чакае ўрачыстае адкрыццё Гульняў, якія прымае Італія – цяпер з 6 па 22 лютага 2026 года ў рэгіёнах Вэнета і Ламбардыя. Сталіцы Гульняў - Мілан і Корціна-д’Ампецца.
Будзе разыграна 116 камплектаў медалёў у 8 відах спорту і 16 дысцыплінах.
Беларусь прадставіць усяго сем спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка Марыя Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, фігурыстка Вікторыя Сафонава і лыжніца Ганна Каралёва, і маладыя прадстаўніцы фрыстайла – 21-гадовая Анастасія Андрыянава і 22-гадовая Ганна Дзяруга.
Была надзея, што да гульняў у статусе бежанкі дапусцяць 21-гадову біятланістку Дар’ю Далідовіч, якая ў такім статусе выступала на этапах Кубка свету, але яна на гульні не запрошаная.

❤3👍1
Новы аўтобус з Беларусі ў Польшчу
Мы пісалі пра магчымае ўзнаўленне чыгуначнага рух паміж Беларуссю і Польшчай, а вось рэйсавых аўтобусаў становіцца яшчэ больш. Ужо ад 10 лютага пачынае курсаваць новы маршрут Гомель – Кракаў.
З Гомля аўтобус выедзе ў 07:10, а ў Кракаве мусіць быць праз дваццаць гадзінаў. За 300 злотых вас чакае сапраўдная экскурсія праз зімнюю Беларусі і Польшчу: Бабруйск, Менск, Баранавічы, Берасце і пераход «Варшаўскі мост», дзе шмат у каго прайшлі лепшыя гады жыцця, і канешне, легендарны варшаўскі аўтавакзал «Warszawa Zachodnia«, і нарэшце, начны Кракаў.

👌1
Палітык Павел Севярынец: больш за 60% маіх аднакласнікаў з'ехалі за мяжу
Цяпер у Беларусі адбываюцца вечара сустрэчы выпускнікоў, з гэтай нагоды былы палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец, напісаў у сваіх сацыяльных сетках.
А ці шмат вашых аднакласнікаў засталося ў Беларусі?

" -З майго віцебскага 11«А» яшчэ ў 2016-ым з 24 аднакласнікаў былі зʼехаўшы за мяжу 14. У Расею, Польшчу, Германію, Ізраіль, ЗША...Цяпер спраўдзіць, колькі засталося, нялёгка: «Однокласснікі» ў бане. Але з улікам мяне – 15 з 24-х. Больш як 60%. Наш выпускны прайшоў у чэрвені 1994 года. Праз пару тыдняў на першых і апошніх свабодных прэзідэнцкіх выбарах перамог Лукашэнка. Наша пакаленне 1990-ых, якое глынула свабоды, Лукашэнка пачаў выціскаць за мяжу яшчэ тады, 30 гадоў таму".
А ці шмат вашых аднакласнікаў засталося ў Беларусі?
🤔2😢1
DzikMedia
Ужо заўтра, 4 лютага, адбудуцца першыя старты зімовай Алімпіяды ў Італіі. Зімовыя гульні пачнуцца з спаборніцтваў па кёрлінгу, 5 лютага на трасы выйдуць прадстаўнікі гарналыжнага спорту і саннага спорту, а таксама стартуе жаночы хакейны турнір. А 6 лютага…
⛷ Сем беларускіх спартовак ужо на Гульнях у Італіі
Першыя старты зімовай Алімпіяды ўжо ідуць, а 6 лютага адбудзецца цырымонія адкрыцця, у якой беларуская каманда не зможа ўдзельнічаць. Цяпер яны не прадстаўніцы Беларусі, а нейтральныя спартоўкі з Беларусі – без сцяга і гімна. Але ўсе яны павінны выйсці на старт арэнаў Мілана і Корціны-д’Ампецца.
🗓 А вось расклад іхных стартаў:
▫️7 лютага – лыжныя гонкі 10+10 км (13.00 еўрапейскага часу) – Ганна Каралёва (яны на здымках у Італіі), канькабежны спорт 3000 метраў (16.00) – Марыя Зуева.
▫️10 лютага – лыжныя гонкі, спрынт (9.15) – Ганна Каралёва.
▫️12 лютага – лыжныя гонкі, 10 км (13.00) – Ганна Каралёва, канькабежны спорт 5000 метраў (16.30) – Марыя Зуева.
▫️17 лютага – фрыстайл, кваліфікацыя (13.00) – Ганна Гуськова, Анастасія Адрыянава, Ганна Дзяруга; фігурнае катанне, кароткая праграма (18.45) – Вікторыя Сафонава.
▫️18 лютага – гарналыжны спорт, слалам (10.00) – Марыя Шканава. Фрыстайл фінал – 13.30 – залежыць ад вынікаў выступу ў кваліфікацыі.
▫️19 лютага – фігурнае катанне, вольная праграма (19.00) – Вікторыя Сафонава.

Дык ці трэба змагацца са снегам? 🤔
У Беларусі пасля выказвання самапрызначанага амаль цалкам пагасла вулічнае асвятленне, і краіна пагрузілася ў змрок у літаральным сэнсе гэтага слова.
☝️Прапагандысты паспяшаліся зрабіць рэпартажы з розных гарадоў Беларусі. Ігар Лосік звярнуў увагу на адзін проста камічны матэрыял, які з’явіўся на сайце «Мінскай праўды».
Вуліцы ў Маладзечне, паводле журналістаў, «дапамагае асвятляць снег», які «мае выдатную ўласцівасць – пасля выключэння вулічнага асвятлення менавіта ён робіць пешаходаў заўважнымі, а ў перадсвітанкавых змроках рэзка кантрастуе з жыхарамі гораду, што спяшаюцца на працу і вучобу».
Але ўжо ў 10:30 па беларускім часе згадка пра Маладзечна знікла. Відаць, прапагандысты не вызначыліся, ці трэба змагацца са снегам, як гэта было мінулым месяцам, ці ён усё ж такі сябра.

😁3🤡2🙈1
Камунікат выдаў яшчэ дзве кнігі
Гэта зборнік вершаў Валянціны Аксак «Вячэра з чужым каханкам» і зборнік Насты Кудасавай «Лірыка».
Пра першую кнігу выдаўцы пішуць так:
Зборнік Насты Кудасавай працягвае серыю «Паэты планеты». У адрэдагаваную Андрэем Хадановічам кнігу сабрана 100 вершаў – ад тэкстаў 2001 года да найноўшых твораў.
Прэзентацыя навінак адбудзецца на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», які адбудзецца 13-15 лютага ў Варшаве.

"-Кніга ў некаторых чытачоў можа выклікаць жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, каб той нагайстрыў сякеру. Чытачы з інквізіцыі, без сумневу, так бы і зрабілі. Паэтку, якая ўявіла сябе на каленях у Хрыста, у нашы дні закон дазваляе пакінуць жывой. Спаліць можна хіба што яе творы – тыя, што, на думку абураных, выходзяць за межы цноты, бо аўтарка вячэрае – і не толькі – з чужым каханкам. І ўсё ж дзеля справядлівага выраку варта ўважліва прачытаць напісанае між радкамі гэтай кнігі".
Зборнік Насты Кудасавай працягвае серыю «Паэты планеты». У адрэдагаваную Андрэем Хадановічам кнігу сабрана 100 вершаў – ад тэкстаў 2001 года да найноўшых твораў.
Прэзентацыя навінак адбудзецца на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце», які адбудзецца 13-15 лютага ў Варшаве.
❤3👍1
Першая нейтральная спартоўка з Беларусі стартавала на Алімпіядзе ў Італіі
Лыжніца Ганна Каралёва заняла 34-ае месца Гэта вельмі блізка да яе лепшага выніку. Усяго стартавала 70 удзельніц.
Агульная працягласць дыстанцыі складала 20 кіламетраў: першую палову дзяўчаты ехалі класічным стылем, а пасля працягнулі гонку свабодным стылем.

❤2
Яшчэ адна беларуска стартавала на Алімпіядзе
Марына Зуева на дыстанцыі 3000 метраў паказала пятнаццаты вынік з 20 удзельніц у канькабежным спорце. 4.07.09 - гэта вельмі далёкі ад медалёў. Уся першая пяцёрка праехала хутчэй за 4 хвіліны, а Алімпійскай чэмпіёнкай стала гаспадыняй гульняў - Лолабрыджыта Франчэска🥇

Пазняк прыехаў у Беласток са сваёй новай кнігай
Яна называецца «Стаць у праломе мура». Гэта вялікае інтэрв’ю – хроніка з палітыкам пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам Пазняк.
Кніга складаецца з гутарак, якія з палітыкам правялі журналісты Павал Мажэйка і Зміцер Гурневіч у першай палове 2010-х. Дагэтуль яны нідзе не публікаваліся.
Прэзентацыя ў Беластоку адбылася ў хабе «Новая Зямля» 8 лютага і сабрала некалькі дзясяткаў чалавек.
Здымкі Яраслаў Іванюк

Улады Вільні падтрымалі беларускамоўную адукацыю ў горадзе
Гэта стала вынікам калектыўнага звароту беларусаў. Актывіст Уладзімір Шыпіла расказаў
DzikMedia, чаму падтрымаў гэтую акцыю.
За захаванне беларускай адукацыі падпісалася 260 беларусаў, што жывуць у літоўскай сталіцы, у выніку пытанне было вынесена на разгляд Віленскай гарадской рады, якая публічна пацвердзіла падтрымку беларускай адукацыі ў Вільні, і асобна ў гімназіі імя Францішка Скарыны.

"-Нядаўна я і мая знаёмая даведаліся аб тым, што навучанне па-беларуску ў сталіцы Літвы ў Беларускай гімназіі можа быць скасаванае. На фоне складаных і заблытаных падзей, якія адбіліся непрыязным рэхам наконт прысутнасці Беларусаў у Літве і дайшлі да нас, Беларусаў, якія ў Польшчы, мы неадкладна падпісалі петыцыю ў падтрымку навучання ў тым ліку па-беларуску ў гімназіі імя Францішка Скарыны. Я чуў, што Беларуская гімназія ў стане ліквідацыі ў Латвіі. І бачу слабую рэакцыю з боку Беларускай грамадскасці. І гэта засмучае".

👍5❤1