DzikMedia
138 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Зборная Беларусі па футзале разгромна саступіла ў першым матчы на чэмпіянаце Еўропы⚽️

У стартавым матчы Еўра-2026 па футзале, 23 студзеня, зборная Беларусі саступіла зборнай Бельгіі – 0:4🇧🇪

УЕФА не адхіліла Беларусь ад удзелу ў міжнародных турнірах (як гэта было зроблена ў большасці іншых відаў спорту) нягледзячы на падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны, і тым самым стварыла сабе праблемы. Латвія і Літва, якія павінны былі сумесна прымаць фінальную частку чэмпіянату, адмовіліся бачыць Беларусь на сваёй тэрыторыі. У выніку да турніру далучылася Славенія, якая прыняла групу, у якой, акрамя Беларусі і Бельгіі, выступаюць Іспанія🇪🇸 (пераможца сямі турніраў з трынаццаці) і зборная гаспадароў 🇸🇮
🤷‍♂1
Спартоўцы, якія прадстаўляюць Беларусь і Расею, не змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў

Яны не будуць удзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах падчас адкрыцця Гульняў у Італіі, аднак змогуць знаходзіцца на трыбунах.
Да Алімпіяды дапушчаныя сем спартовак з Беларусі і 13 прадстаўнікоў Расеі. Усе яны выступяць у індывідуальных дысцыплінах і ў нейтральным статусе.
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).
3
🙌🏻 Беларусам з усяго свету прапануюць паразмаўляць, але ёсць умова – размаўляць толькі па-беларуску

Для гэта трэба наведаць онлайн–кавярню.

Вось як гэта бачаць арганізатары:

Онлайн – кавярня – гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету. Кожны тыдзень ты атрымліваеш новага суразмоўцу. Вы дамаўляецеся пра час і робіце адзін відэасазвон на гадзіну ў любы дзень тыдня.
У нас есць удзельнікі з 17 краін: Польшча, Нямеччына, Літва, Францыя, ЗША, Нідэрланды, Партугалія, Албанія, Беларусь, Егіпет, Сербія, Чэхія, Аргентына, Балгарыя, Фінляндыя, Швецыя, Ізраіль.
👍71
У УЕФА зноў могуць узнікнуць праблемы з Беларуссю падчас лёсавання Лігі Нацыяў⚽️

Шэраг еўрапейскіх краін адмаўляецца гуляць са зборнай краіны, якая падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны. Адзначым, што Расея зноў не будзе ўдзельнічаць у лёсаванні турніру.

Лёсаванне Лігі нацый адбудзецца 12 лютага ў Бруселі. Зборная Беларусі выступіць у дывізіёне "С" і будзе праводзіць хатнія матчы на нейтральным полі. Адным з яе магчымых супернікаў можа стаць зборная Латвіі, якая адмаўляецца гуляць супраць рэжымнай каманды Беларусі.

У мінулым розыгрышы падобная сітуацыя ўзнікла з Літвой, якая таксама не гуляе з дыктатарскай Беларуссю. Тады, аднак, удалося знайсці кампраміс.

Адзін з апошніх падобных кейсаў – чэмпіянат Еўропы па футзале, калі Латвія і Літва адмовіліся прымаць Беларусь на тэрыторыі сваіх краін, і адну з груп турніру давялося перанесці ў Славенію.
DzikMedia
Зборная Беларусі па футзале разгромна саступіла ў першым матчы на чэмпіянаце Еўропы⚽️ У стартавым матчы Еўра-2026 па футзале, 23 студзеня, зборная Беларусі саступіла зборнай Бельгіі – 0:4🇧🇪 УЕФА не адхіліла Беларусь ад удзелу ў міжнародных турнірах (як гэта…
Дзеля зборнай Беларусі па футзале УЕФА перанёс чэмпіянат Еўропы ў Славенію, аднак даверу яна не апраўдала⚽️
🇧🇪
Зборная Беларусі — адзіная каманда ў фінальнай частцы Еўра-2026, якая пакуль не змагла забіць ніводнага мяча. Наступны матч супраць зборнай Славеніі можа стаць для Беларусі апошнім на гэтым турніры.

26 студзеня Беларусь саступіла Іспаніі🇪🇸 з лікам 0:2, а раней пацярпела паражэнне 0:4 ад Бельгіі🇧🇪
Нагадаем, што Латвія і Літва, якія павінны былі сумесна прымаць фінальную частку чэмпіянату, адмовіліся бачыць Беларусь на сваёй тэрыторыі. Таму гульні групы, дзе выступае Беларусь, перанеслі ў Славенію🇸🇮
Трапіць у Беласток 90-тых на некалькі гадзінаў? Чаму б і не

Для гэтага дастаткова проста зарэгістравацца на гульню.
Рэгістрацыя на другую гульню 2026 года адкрыта, а сама падзея адбудзецца 31-га студзеня, і зноў будзе цалкам бясплатнай, з выдатнымі прызамі.

А вось як гэта анансуюць арганізатары

- Дзе 30 гадоў таму рабілі пакупкі беластаччане? Дзе гуляла «Яга» да пабудовы сучаснага стадыёну? Якім быў Беласток, калі мы ездзілі туды па валюту і тавары? Як звычайна, вас чакае 15 узроўняў галаваломак, якія можна разгадаць з дапамогай розуму, мапы Google ды невялікіх базавых ведаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Суд у Глівіцах прызнаў, што «замарозка тэрмінаў» выдачы карты побыту або падаўжэння віду на жыхарства з’яўляецца парушэннем закона

Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках напісала юрыстка Вольга Віннік.

" -Добрая навіна з Сілезскага ваяводства. У рашэнні II SAB/Gl 149/25 ад 8.01.2026 суд наўпрост указаў, што «замарозка тэрмінаў» з’яўляецца парушэннем закона. Суд прызнаў бяздзеянне органа незаконным.
Ні павелічэнне колькасці пададзеных заяў, ні кадравыя праблемы не апраўдваюць адсутнасці рашэння (у справе амаль нічога не адбывалася на працягу 13 месяцаў). Вядома, гэта не гарантуе 100% выніку, ды і судовае разглядванне заняло 5,5 месяца, але для гэтага ваяводства такое рашэнне – ужо прагрэс".


Нагадаем, што «замарозка тэрмінаў» у Польшчы (падоўжаная да 4 сакавіка 2027 года) азначае, што ужэнды не абавязаныя выконваць 60–90-дзённыя тэрміны разгляду заяў на від на жыхарства. Справы працягваюць разглядацца, але афіцыйна тэрміны не лічацца парушанымі, што выключае магчымасць падачы скаргаў і атрымання кампенсацый.
🔥3👍1
DzikMedia
Другую гонку на элітным узроўні правяла Дар'я Далідовіч Цяпер атрымалася горш, чым першы раз У нямецкім Рупальдынгу адбываецца этап Кубку свету па біятлоне. Беларуска Дарʼя Далідовіч адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць…
Біятланістка Дар’я Далідовіч стартавала на чэмпіянаце Еўропы

Першая ў гісторыі біятланістка-бежанка Дар’я Далідовіч была вымушаная пакінуць Беларусь і атрымала спецыяльны статус.
У нарвежскім Шушэне🇳🇴 стартаваў чэмпіянат Еўропы па біятлоне, на якім дэбютавала беларуска Дар’я Далідовіч. 21-гадовая спартсменка паказала свой найлепшы вынік на топ-узроўні.

Дар’я заняла 59-е месца з 113 удзельніц у індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. Далідовіч дапусціла чатыры промахі і прайграла пераможніцы — Анастасіі Меркушынай🇺🇦 — больш за шэсць хвілін. Тым не менш, нельга не адзначыць прагрэс Дар’і Далідовіч.
3
Акцыя ў заапарку Лодзі да Дня Святога Валянціна: таракану можна даць любое імя, а потым яго скарміць адной з жывёл

У паведамленні сказана:

" -Для тых, хто не адчувае Валянцінавага настрою або перажывае разрыў адносін, мы падрыхтавалі акцыю з дробкай гумару – усынаўленне мадагаскарскага таракана, якому можна даць імя былога ці былой партнёркі/партнёра"


Заапарк прапануе тры опцыі. Напрыклад, за 150 злотых можна атрымаць сертыфікат, імя і фота моманту, калі таракан з’ядаецца адной з жывёл.
Мы думаем, беларусы не прапусцяць падобную акцыю.
👍6🤣3😁2
Беларусь атрымлівае першую перамогу на Еўра-2026, але вылятае з турніру⚽️

Зборная Беларусі па футзале атрымлівае першую перамогу на Еўра-2026, і пакідае турнір і цягне за сабой зборную Славеніі🇸🇮

Латвія і Літва адмовіліся прымаць зборную Беларусі на сваёй тэрыторыі ў фінальным турніры Еўра-2026 па футзале, так да правядзення турніру УЕФА далучыла Славенію. Беларусі ў Любляне спачатку саступіла Бельгіі – 0:4, а потым і Іспаніі – 0:2. У выніку ў заключнай гульні групавой стадыі Еўра Беларусь атрымала перамогу – 3:2 над Славеніяй (гэта яе першая перамога на такім узроўні), але сама не змагла прайсці далей і пацягнула з сабой гаспадароў.
У Падляшскім ваяводстве запусцілі петыцыю з патрабаваннем паскорыць працэдуру атрымання легалізацыі замежнікаў

Яе ўжо падпісала больш за паўтысячы чалавек. Паводле Упраўлення па справах замежнікаў Падляшскае ваяводства мае найніжэйшую эфектыўнасць у вынясенні рашэнняў па дазволах на знаходжанне ва ўсёй Польшчы.

Час чакання рашэння часта складае 300–400 дзён, нягледзячы на тое, што закон аб замежніках прадугледжвае тэрміны 30 або 60 дзён.

Што патрабуюць людзі падпісаўшыя петыцыю?

Аднавіць працу Аддзелу спраў замежнікаў Падляскага ваяводства, празрыстасць і ўвядзенне ахоўных мер для асоб, чые справы ўжо перавысілі законныя тэрміны, у тым ліку аўтаматычнае падаўжэнне легальнасці знаходжання і права на працу.

" - Мы хочам жыць, працаваць і інвеставаць у Падляскім ваяводстве. Каб гэта было магчымым, нам патрэбны эфектыўна дзейныя дзяржаўныя інстытуты, якія паважаюць закон і грамадзяніна"
👍61
Дзве беларускія футбольныя каманды выступяць на міжнародным турніры ў Бялай-Падлясцы

Гэта «Беластоцкія Дзікі» і BialaRys Barber. Шосты ўжо Memoriał Janusza Daniluka i Artura Osypiuka пройдзе ў дзвюх залах у Бялай-Падлясцы 1 лютага. У турніры згуляе 24 каманды, разбітыя на чатыры групы. У чвэрцьфіналы выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Працягласць гульні 10 хвілінаў. Беларускія клубы будуць выступаць на пляцоўцы IV Агульнаадукацыйнага Ліцэю імя Станіслава Сташэвіца.

У якім турніры бяруць удзел беларускія клубы ў Польшчы?
Гэта VI Мемарыял Януша Данілука і Артура Осіпюка пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Бяла-Падляскі Міхала Літвінюка. Гэта штогадовы міжнародны турнір па футзале, які праходзіць у Бяла-Падлясцы. Мэта турніру – ушанаваць памяць двух важных постацяў мясцовага футбольнага жыцця. А цяпер цікавая прамоцыя ад каманды BialaRys Barber – у дзень турніру зніжка на ўсе паслугі Bialyrys_barbershop 50%. У нядзелю ён працуе 12.00 да 21.00.
👍4
DzikMedia
У 2021 годзе ён падпісаў праўладны ліст, а цяпер не хоча гуляць у Беларусі, бо там немагчыма зарабіць на будучыню 🤷‍♂️ 27-гадовы экс-паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Павел Сядзько заявіў, што больш не хоча выступаць у чэмпіянаце Беларусі: – Буду чакаць…
Памятаеце падпісанта за рэжым, які больш не захацеў гуляць у Беларусі, бо там немагчыма зарабіць?

Дык вось ён знайшоў працу з заробкам не меней за 10 тысяч еўра. Павел Сядзько будзе выступаць за «Іртыш» з Казахстану. У гэтым клубе цяпер цэлая беларуская дыяспара. Каманду ўзначаліў Кірыл Альшэўскі, які запрасіў у свой новы праект адразу трох былых гульцоў з жодзінскага «Тарпеда-БеЛАЗ» – акрамя Сядзько, гэта абаронца Даніла Нячаеў і паўабаронца Уладзіслаў Клімовіч.
🌚2
«З-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табой маскаля ўжо не будзе!»

На Беласточчыне адбыўся другі Марш Каліноўскага, 1 лютага - пачатка Паўстання супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся – Кастусь Каліноўскі.

Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок. Сімвалічна, што тут існуе вуліца Кастуся Каліноўскага, а падчас Паўстання ў ваколіцах Гарадка дзейнічалі партызанскія атрады.

Далей удзельнікі маршу працягнулі шлях аўтапрабегам да вёскі Мастаўляны. Менавіта, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Дзе людзей сустракалі сябры клубу гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863", апранутыя ў паўстанцкія строі. Разам удзельнікі рушылі па вуліцах Мастаўлянаў да помніка Кастусю Каліноўскаму, дзе адбыліся ганаровыя мерапрыемства: былі ўскладзены вянкі, кветкі і знічы. Ужо другі па ліку марш быў праведзены міжнароднай арганізацыяй РУХ, партнёрамі выступілі Беларуская дыяспара Беластоку і клуб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863".
7👍4👏3😍2🔥1
Сафія – самае папулярнае жаночае імя ў Польшчы і Беларусі

Менавіта гэтак часцей за ўсё называлі дзяўчынак у другой палове 2025 года. У Польшчы такое імя атрымала 4415 дзяўчынак.
Далей ідуць Зюзана, Майя, Лаўра, Ганна – у Польшчы, Марыя, Ганна, Ева і Варвара ў Беларусі.

Самые папулярнае мужчынскае імя ў Польшчы – Нікадэм, так назвалі 5772 хлопчыкаў у Польшчы, далей ідуць – Антоні, Леон, Аляксандр. У Беларусі гэта Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Цімафей і Марк.
👍2
Сваяк Ціханоўскай вырваўся з лукашэнкаўскага палону і цяпер дапамагае Украіне🇺🇦

Аляксей Капліч – былы палітзняволены. 30 сакавіка 2021 года яму споўнілася 18, а на наступны дзень яго схапілі ў менскім аэрапорце: Аляксей ляцеў у Грузію, адкуль планаваў перабрацца ва Украіну і ваяваць у складзе Узброеных сіл Украіны. Хлопца асудзілі на два гады калоніі па артыкуле аб замаху на ўдзел у ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы. 13 снежня ён выйшаў на волю і быў высланы на тэрыторыю Украіны. Цікава, што Аляксей – сваяк Святланы Ціханоўскай.

Цяпер Капліч валанцёрыць, у Пункце Нязломнасці, створаным у Кіеве беларусамі. Аб гэтым на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках напісала грамадская актывістка Алена Жаркевіч.

" - Учора гэты чалавек быў у турме. Прайшоў праз прымусовую дэпартацыю рэжыму Лукашэнкі.Праз зламаныя лёс, ціск, знявагу. А сёння ён – у Кіеве. Побач з намі.Робіць тое, што лічыць правільным: дапамагае Украіне выжыць і абагравацца".
👍4👏1👌1
Чулі што рыхтуецца адкрыццё чыгуначнага пасажырскага руху паміж Беларуссю і Польшчай?

Крыніцы @DzikMedia сцвярджаюць, што гэта сапраўды так.
У прыватнасці цяпер гэта пытанне актыўна абмяркоўваецца. Яно ўздымалася на паседжанні гарадской Рады Белай Падляскай, а ў памежны з Беларуссю Тэрэспаль нядаўна прыязджала дэлегацыя ад беларускай чыгункі. Бакі кажуць пра магчымасць адкрыцця чыгуначнага пасажырскага руху з 1 красавіка.

Пасажырскі чыгуначны рух паміж Польшчай і Беларуссю фактычна спыніўся ў сакавіку 2020 года з-за пандэміі COVID-19 і ад таго часу афіцыйна не ўзнаўляўся.
👍3🤔2
Ужо заўтра, 4 лютага, адбудуцца першыя старты зімовай Алімпіяды ў Італіі.

Зімовыя гульні пачнуцца з спаборніцтваў па кёрлінгу, 5 лютага на трасы выйдуць прадстаўнікі гарналыжнага спорту і саннага спорту, а таксама стартуе жаночы хакейны турнір.
А 6 лютага нас чакае ўрачыстае адкрыццё Гульняў, якія прымае Італія – цяпер з 6 па 22 лютага 2026 года ў рэгіёнах Вэнета і Ламбардыя. Сталіцы Гульняў - Мілан і Корціна-д’Ампецца.
Будзе разыграна 116 камплектаў медалёў у 8 відах спорту і 16 дысцыплінах.

Беларусь прадставіць усяго сем спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка Марыя Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, фігурыстка Вікторыя Сафонава і лыжніца Ганна Каралёва, і маладыя прадстаўніцы фрыстайла – 21-гадовая Анастасія Андрыянава і 22-гадовая Ганна Дзяруга.

Была надзея, што да гульняў у статусе бежанкі дапусцяць 21-гадову біятланістку Дар’ю Далідовіч, якая ў такім статусе выступала на этапах Кубка свету, але яна на гульні не запрошаная.
3👍1