DzikMedia
138 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Марш Каліноўскага пройдзе на Беласточчыне

Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанавання памяці герояў Паўстання 1863-1864 гадоў адбудзецца 1 лютага.
Пешы марш і аўтапрабег пройдзе па мясцінах звязаных з Кастусём Каліноўскім, а на месцы нараджэння героя ў вёсцы Мастаўляны пройдуць урачыстасці. Вось як гэта было год таму.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы думаем пра вас, няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас

У Беластоку нагадалі пра палітвязняў

Беларуская дыяспара Беластоку павіншавала палітвязняў з Днём народзінаў. Пасланне ад дыяспары, сярод якіх хапае былых палітвязняў, выглядае так:

" - Няхай студзеньскі холад не аслабляе ваш дух, а толькі ўмацоўвае яго. Мы ведаем, як вам цяжка. У гэтыя дні думаем пра вас і памятаем пра вас заўсёды. Няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас, і няхай гэты дзень прынясе вам цяпло, надзею і падтрымку".


Толькі за мінулы тыдзень палітвязнямі ў Беларусі праваабаронцы прызналі 28 чалавек. Таксама праваабаронцы паведамляюць па 115 палітвязняў, якіх перавялі на турэмны рэжым, і 73 выпадкі, калі людзей асудзілі па артыкуле 411 КК. Нагадаем, што па гэтым артыкуле людзей у лукашэнкаўскім палоне можна трымаць практычна бясконца.
2
Вы пыталіся, а што там у «Беластоцкіх Дзікоў»?

Расказваем!

«БД» здымаюць залу ў адной са школаў Беластоку, каб гуляць кожную нядзелю. Пакуль каманда не бярэ ўдзел у турнірах, хаця частка людзей з праекту, гуляе ў Беластоцкай Лізе спорту за іншую каманду.

Самі «Дзікі» абралі зручны для сябе фармат – міні – турніры з трох камандаў. Цяпер «БД» могуць запрасіць максімум 15 асобаў. А паколькі каманда мае вялікую і актыўную абойму, то не можа запрасіць новых людзей. На жаль, у гэтым сезоне сарваўся праект гульні ў двух залах. Але да гэтага «Дзікі» вярнуцца ў наступным сезоне.

Цікава, што апошні міні-турнір выйграла міжнародная каманда складзеная з палякаў, украінцаў і беларуса.

Вясной «Дзікі» выйдуць на поле на двары і запросяць новых людзей, а таксама возьмуць удзел у турнірах.
🔥32👍1
🛃Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі прадставяць пяць чалавек

Усе яны – жанчыны. Дзве з іх раней выступалі за Расею.

Усяго пяць спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка Марыя Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, фігурыстка Вікторыя Сафонава і лыжніца Ганна Каралёва.

📍Ганне Гуськовай – 33 гады. Гэта будзе яе чацвёртая Алімпіяда. У яе актыве ўжо ёсць алімпійскае золата і срэбра.

📍Марыі Зуевай таксама 33 гады, і Алімпіяда ў Мілане стане для яе трэцяй. Лепшы вынік на Гульнях – 11-е месца.

📍Ганне Каралёвай – 27 гадоў, для яе гэта першыя Алімпійскія гульні. Цікава, што алімпійскую ліцэнзію заваявала іншая лыжніца – Ганна Мачэхіна, але ў Беларусі вырашылі адправіць на Алімпіяду менавіта Каралёву.

📍36-гадовая расяярасейка Марыя Шканава прадстаўляе вельмі дарагі від спорту – гарналыжны. Гэта будзе яе пятая Алімпіяда, а найлепшы вынік на Гульнях – 20-е месца. Падобна, Беларусь – вельмі багатая краіна, калі можа больш за 16 гадоў утрымліваць такую «спартыўную турыстку».

📍Для яшчэ адной расейкі, 22-гадовай фігурысткі Вікторыі Сафонавай, гэта будзе другая Алімпіяда. На папярэдніх Гульнях яна заняла 13-е месца.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).

А вы будзеце заўзець за гэтых спартовак?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂2
DzikMedia
🛃Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі прадставяць пяць чалавек Усе яны – жанчыны. Дзве з іх раней выступалі за Расею. Усяго пяць спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка…
Яшчэ дзве беларускі дапушчаныя да Алімпіяды ў Італіі 🇮🇹

Права выступіць на зімовых Алімпійскіх гульнях заваявалі маладыя прадстаўніцы фрыстайла – 21-гадовая Анастасія Андрыянава і 22-гадовая Ганна Дзяруга.

Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Пекіне Андрыянава заняла 12-е месца, а Дзяруга – 24-е.
Нагадаем, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 дапушчаныя ўсяго сем беларускіх спартовак. Яны выступаць у нейтральным статусе.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).
👍2
У Польшчы 21 студзеня Дзень бабулі (Dzień Babci), а Дзень дзядулі ( Dzień Dziadka) – 22 студзеня.

Гэта папулярныя сямейныя святы, падчас якіх унукі віншуюць сваіх бабуль і дзядулеў, падарыць кветкі і невялікія падарункі. У дзіцячых садках і школах арганізоўваюцца святочныя мерапрыемствы і выступленні да гэтага дня.

Рэжым лукашэнкі скраў у тысяч беларусаў магчымасць быць разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Яны не могуць паехаць у свой родны дом, а нашы родныя часта не могуць прыехаць да сваіх дзяцей і ўнукаў за мяжу. І гэта, безумоўна, трагедыя і моцная псіхалагічная траўма. Адзінае, што застаецца – патэлефанаваць сваім родным і сказаць некалькі цёплых слоў.

Як вы падтрымліваеце сувязь са сваймі роднымі?
4👌1
У Беластоку пройдзе выстава прысвечаная 70-годдзю тыднёвіка «Ніва»

Першы нумар выдання пабачыў свет у 1956 годзе.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 30 студзеня ў Падляшскім музеі ў Беластоку (Ратуша, Рынак Касцюшкі, 10) і пачнецца ў 18.00.
Арганізатары анансуюць падзею гэтак:

" - На выставе будуць прадстаўленыя фатаграфіі з архіва рэдакцыі за 1956–2000 гады, што ствараюць выразны і шматаблічны партрэт беларускай супольнасці праз выявы твараў, суровыя пейзажы Беласточчыны ды дынамічныя фабрычныя рэпартажныя кадры. У гэтых чорна-белых здымках можна адшукаць знаёмыя месцы ці ўспаміны з уласнага дзяцінства. То паспрабуйце!"


Працаваць выстава будзе да 26-га красавіка.
4👍1
Новая хваля рэпрэсій у Беларусі, цяпер у фокусе сілавікоў таксісты

Іх масава выклікаюць у Следчы камітэт у Берасці і прымушаюць даваць сведчанні супраць кіраўнікоў фірмаў, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў – паведаміла крыніца DzikMedia.

"- Месяц таму выклікалі ў УДФР і пыталіся, ці не атрымліваем мы грошы ў канвертах. Але цяпер сітуацыя куды горш. Мяне выклікалі ў Следчы камітэт і сказалі, што заведзена крымінальныя справа аб не сплаце падаткаў у буйным памеры ў дачыненні некалькіх кіраўнікоў фірмаў таксі. Я пакуль сведка, але гэта пакуль. І трэба сказаць, што мы атрымлівалі грошы ў канвертах, што ў канцы змены не ўсе грошы здавалі, у журнале подпіс не ставілі і што гэта ўсё па загаду кіраўніцтва".

- кажа наша крыніца.
😨3👏1
Гэта стала ўжо сумнай традыцыяй

У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі знаходзіцца ў лукашэнаўскім палоне больш за чатыры з паловай гады.

Мерапрыемства пройдзе 26 студзеня ў панядзелак у самым цэнтры Беластоку ў скверы каля помніку Ежы Папялушкі, і пачнецца ў 18.00. Калі прайшла першая падобная акцыя вясной 2021 году, людзі спадзяваліся, што журналіст хутка будзе на свабодзе, але Пачобут у няволі з 25 сакавіка 2021 года.
👍3😢1
Хочаш згуляць у гульню?

Арганізатары кажуць, што гэта не проста гульня – а пошук сапраўдных скарбаў нашай супольнай спадчыны. І для гэтага нават не трэба выходзіць з дому.
Гульня «Скарбы нашай гісторыі»адбудзецца 25 студзеня. Гісторыя, культура, легенды і знакамітыя асобы Беларусі і Падляшша - усё гэта чакае цябе ў займальным падарожжы, дзе логіка і веды будуць працаваць на поўную.
🔥31👍1
Зборная Беларусі па футзале разгромна саступіла ў першым матчы на чэмпіянаце Еўропы⚽️

У стартавым матчы Еўра-2026 па футзале, 23 студзеня, зборная Беларусі саступіла зборнай Бельгіі – 0:4🇧🇪

УЕФА не адхіліла Беларусь ад удзелу ў міжнародных турнірах (як гэта было зроблена ў большасці іншых відаў спорту) нягледзячы на падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны, і тым самым стварыла сабе праблемы. Латвія і Літва, якія павінны былі сумесна прымаць фінальную частку чэмпіянату, адмовіліся бачыць Беларусь на сваёй тэрыторыі. У выніку да турніру далучылася Славенія, якая прыняла групу, у якой, акрамя Беларусі і Бельгіі, выступаюць Іспанія🇪🇸 (пераможца сямі турніраў з трынаццаці) і зборная гаспадароў 🇸🇮
🤷‍♂1
Спартоўцы, якія прадстаўляюць Беларусь і Расею, не змогуць прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў

Яны не будуць удзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах падчас адкрыцця Гульняў у Італіі, аднак змогуць знаходзіцца на трыбунах.
Да Алімпіяды дапушчаныя сем спартовак з Беларусі і 13 прадстаўнікоў Расеі. Усе яны выступяць у індывідуальных дысцыплінах і ў нейтральным статусе.
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).
3
🙌🏻 Беларусам з усяго свету прапануюць паразмаўляць, але ёсць умова – размаўляць толькі па-беларуску

Для гэта трэба наведаць онлайн–кавярню.

Вось як гэта бачаць арганізатары:

Онлайн – кавярня – гэта штотыднёвыя размовы па-беларуску з новымі людзьмі з усяго свету. Кожны тыдзень ты атрымліваеш новага суразмоўцу. Вы дамаўляецеся пра час і робіце адзін відэасазвон на гадзіну ў любы дзень тыдня.
У нас есць удзельнікі з 17 краін: Польшча, Нямеччына, Літва, Францыя, ЗША, Нідэрланды, Партугалія, Албанія, Беларусь, Егіпет, Сербія, Чэхія, Аргентына, Балгарыя, Фінляндыя, Швецыя, Ізраіль.
👍71
У УЕФА зноў могуць узнікнуць праблемы з Беларуссю падчас лёсавання Лігі Нацыяў⚽️

Шэраг еўрапейскіх краін адмаўляецца гуляць са зборнай краіны, якая падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны. Адзначым, што Расея зноў не будзе ўдзельнічаць у лёсаванні турніру.

Лёсаванне Лігі нацый адбудзецца 12 лютага ў Бруселі. Зборная Беларусі выступіць у дывізіёне "С" і будзе праводзіць хатнія матчы на нейтральным полі. Адным з яе магчымых супернікаў можа стаць зборная Латвіі, якая адмаўляецца гуляць супраць рэжымнай каманды Беларусі.

У мінулым розыгрышы падобная сітуацыя ўзнікла з Літвой, якая таксама не гуляе з дыктатарскай Беларуссю. Тады, аднак, удалося знайсці кампраміс.

Адзін з апошніх падобных кейсаў – чэмпіянат Еўропы па футзале, калі Латвія і Літва адмовіліся прымаць Беларусь на тэрыторыі сваіх краін, і адну з груп турніру давялося перанесці ў Славенію.