DzikMedia
137 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілеўскі пабіўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама»🤼‍♀️

У суботу, 17 студзеня, ва ўкраінскай медыя-лізе стартаваў першы тур зімовай UA STEEL LEAGUE. У адным з матчаў «Ігніс» Арцёма Мілеўскага абыграў «Рух» Сяргея Рыбалкі.

Пасля гульні Мілеўскі спачатку словамі сышоўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама» Рыбалкай, а потым і пачаў бойку. Былых аднаклубнікаў расцягнулі партнеры.

Нагадаем, што Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, але атрымаў украінскае грамадзянства, і выступаў за кіеўскае «Дынама» і зборную Украіны, з якой дабраўся да 1/4 фіналу чэмпіянату свету. Тройчы ён быў чэмпіёнам Украіны, а завяршаць кар'еру Арцём вярнуўся на радзіму і стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе берасцейскага «Дынама». Цяпер Мілеўскі жыве ў Кіеве, у інтэрнэце можна знайсці мінімум 41 эпізод, калі Арцём трапляў у скандал. Вось вам новы.
😁41
DzikMedia
Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе Кубка свету па біятлоне Спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана…
Другую гонку на элітным узроўні правяла Дар'я Далідовіч

Цяпер атрымалася горш, чым першы раз

У нямецкім Рупальдынгу адбываецца этап Кубку свету па біятлоне. Беларуска Дарʼя Далідовіч адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі.
Гэтым разам Дарʼя брала ўдзел у спрынце (7.5 кіламетраў), беларуска дапусціла тры промахі, прайграла больш за тры хвіліны пераможцы і стала 96-ай з 103 удзельніц. Нагадаем, што мінулы раз 21-гадовая Далідовіч была 68-ай.
👍6
У Беласток прыедуць зоркі сусветнага футболу

Пасля АЯКСа і «Беціса» у Беласток гуляць з "Ягелоніяй" едзе італьянская «Фіярэнціна». Гульня ў рамках Лігі Канферэнцыяў пройдзе 19 лютага. І хоць «фіялкі» правальна пачалі сезон, цяпер яны выходзяць з крызісу. Адзначым, што з чатырох розыгрышаў Лігі Канферэнцыяў «Фіярэнціна» двойчы дабіралася да фіналу, але там саступала⚽️

Пяць галоўных зорак італьянскага клуба па версіі DzikMedia:

Давід дэ Хэа, Іспанія, брамнік, 35 гадоў, капітан каманды🇪🇸

Давід дэ Хэа капітан і лідар італьянскага клуба, але большая частка яго кар'еры прайшла ў ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд»: 12 сезонаў і 415 гульняў, і 8 трафеяў – чэмпіён Англіі, уладальнік Кубка Англіі і Кубка Англійскай лігі, пераможца Суперкубка Англіі, а таксама пераможца Лігі Еўропы і Суперкубка УЕФА. Чэмпіён Еўропы сярод гульцоў да 17 гадоў, і двойчы чэмпіён Еўропы да 21 года. Удзельнік Алімпійскіх гульняў.

Эдзін Джэко, Боснія і Герцагавіна, форвард, 39 гадоў🇧🇦

Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Босніі і Герцагавіны – 72 галы ў 145 матчах. Чэмпіён Нямэччыны, Англіі і Італіі. За кар’еру забіў больш за 300 галоў.

Дадо, Бразілія, абаронца, 27 гадоў🇧🇷

У гэтага хлопца не так шмат тытулаў, але ён – адзін з лідараў «Фіярэнціны». Гэты бразілец носіцца па ўсім фланзе ад адной штрафной да другой і валодае выдатным ударам. У Еўропу пераехаў у 2016 годзе і чатыры гады выступаў ва Украіне за данецкі «Шахцёр». На яго продажы ўкраінскі клуб зарабіў амаль 20 мільёнаў еўра.

Мойзэ Кін, Італія, форвард, 25 гадоў🇮🇹

Уваходзіць у склад зборнай Італіі, выступаў за мяжой у Англіі і Францыі. З ПСЖ выйграў Кубак і Суперкубак Францыі, пасля чаго вярнуўся на радзіму і двойчы з «Ювэнтусам» стаў чэмпіёнам Італіі. У мінулым сезоне Мойзэ Кін перайшоў у «Фіярэнціну», забіў 19 галоў і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Італіі.

Марка Брышыані, Італія, паўабаронца, 25 гадоў🇮🇹

Першы зімовы навічок «Фіярэнціны», узяты ў арэнду ў «Аталанты». Уваходзіць у склад зборнай Італіі. Разам з «Аталантай» выйграў еўрапейскі трафей.
🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось такі нязвыклы дзік гуляў учора па Варшаве 🐗

Адмыслоўцы рэкамендуюць не карміць дзікіх жывёлінаў і не падыходзіць блізка!
4🔥1
У Вільні адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам

Падзея пройдзе 22 студзеня.

Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў. Севярынец – аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

"- Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы. Але ў нас ёсць ключ. Мы ведаем, як адчыніць краіну. Мы ведаем, як узламаць імперыю. Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме? Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?"
- сказаў DzikMedia палітык і пісьменнік.

📆 Сустрэча з Паўлам Севярынцам: 22 студзеня, чацвер, 18:00. Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе.
👌4👍1
Беларускія футбольныя клубы зноў не выпусцілі за мяжу – і еўрапейскія санкцыі тут ні пры чым.
Іх увялі чыноўнікі рэжыму
⚽️

Пакуль большасць еўрапейскіх каманд рыхтуецца да сезону ў Турцыі, на Кіпры ці ў Іспаніі, беларускія клубы вымушаныя заставацца дома.

Так, чэмпіён Беларусі МЛ Віцебск планаваў збор на Кіпры, але не атрымаў дазволу. Гэта датычыцца нават клубаў з прыватным капіталам. Пра немагчымасць якасна падрыхтавацца да сезону ў эфіры прапагандысцкіх каналаў распавёў дырэктар віцебскага клуба Віктар Фаўстовіч.

«Мы хацелі правесці збор на Кіпры, але пытанне не вырашана, таму застаёмся ў Беларусі. Змянілася заканадаўства. Нарматыўна-прававыя акты ад Міністэрства спорту. Мы абавязаныя ўзгадняць выезды з Міністэрствам спорту. Таму застаёмся дома»

.
Калі да 2020 года беларускія клубы маглі праводзіць зборы за мяжой, то пачынаючы з 2021 года дзяржава забараніла ім гэта рабіць. Як вынік – Беларусь губляе месцы ў міжнародных турнірах: у гэтым годзе замест чатырох клубаў у еўракубках выступяць толькі тры.
🤷‍♂1🎉1
Марш Каліноўскага пройдзе на Беласточчыне

Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанавання памяці герояў Паўстання 1863-1864 гадоў адбудзецца 1 лютага.
Пешы марш і аўтапрабег пройдзе па мясцінах звязаных з Кастусём Каліноўскім, а на месцы нараджэння героя ў вёсцы Мастаўляны пройдуць урачыстасці. Вось як гэта было год таму.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы думаем пра вас, няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас

У Беластоку нагадалі пра палітвязняў

Беларуская дыяспара Беластоку павіншавала палітвязняў з Днём народзінаў. Пасланне ад дыяспары, сярод якіх хапае былых палітвязняў, выглядае так:

" - Няхай студзеньскі холад не аслабляе ваш дух, а толькі ўмацоўвае яго. Мы ведаем, як вам цяжка. У гэтыя дні думаем пра вас і памятаем пра вас заўсёды. Няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас, і няхай гэты дзень прынясе вам цяпло, надзею і падтрымку".


Толькі за мінулы тыдзень палітвязнямі ў Беларусі праваабаронцы прызналі 28 чалавек. Таксама праваабаронцы паведамляюць па 115 палітвязняў, якіх перавялі на турэмны рэжым, і 73 выпадкі, калі людзей асудзілі па артыкуле 411 КК. Нагадаем, што па гэтым артыкуле людзей у лукашэнкаўскім палоне можна трымаць практычна бясконца.
2
Вы пыталіся, а што там у «Беластоцкіх Дзікоў»?

Расказваем!

«БД» здымаюць залу ў адной са школаў Беластоку, каб гуляць кожную нядзелю. Пакуль каманда не бярэ ўдзел у турнірах, хаця частка людзей з праекту, гуляе ў Беластоцкай Лізе спорту за іншую каманду.

Самі «Дзікі» абралі зручны для сябе фармат – міні – турніры з трох камандаў. Цяпер «БД» могуць запрасіць максімум 15 асобаў. А паколькі каманда мае вялікую і актыўную абойму, то не можа запрасіць новых людзей. На жаль, у гэтым сезоне сарваўся праект гульні ў двух залах. Але да гэтага «Дзікі» вярнуцца ў наступным сезоне.

Цікава, што апошні міні-турнір выйграла міжнародная каманда складзеная з палякаў, украінцаў і беларуса.

Вясной «Дзікі» выйдуць на поле на двары і запросяць новых людзей, а таксама возьмуць удзел у турнірах.
🔥32👍1
🛃Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі прадставяць пяць чалавек

Усе яны – жанчыны. Дзве з іх раней выступалі за Расею.

Усяго пяць спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка Марыя Зуева, гарналыжніца Марыя Шканава, фігурыстка Вікторыя Сафонава і лыжніца Ганна Каралёва.

📍Ганне Гуськовай – 33 гады. Гэта будзе яе чацвёртая Алімпіяда. У яе актыве ўжо ёсць алімпійскае золата і срэбра.

📍Марыі Зуевай таксама 33 гады, і Алімпіяда ў Мілане стане для яе трэцяй. Лепшы вынік на Гульнях – 11-е месца.

📍Ганне Каралёвай – 27 гадоў, для яе гэта першыя Алімпійскія гульні. Цікава, што алімпійскую ліцэнзію заваявала іншая лыжніца – Ганна Мачэхіна, але ў Беларусі вырашылі адправіць на Алімпіяду менавіта Каралёву.

📍36-гадовая расяярасейка Марыя Шканава прадстаўляе вельмі дарагі від спорту – гарналыжны. Гэта будзе яе пятая Алімпіяда, а найлепшы вынік на Гульнях – 20-е месца. Падобна, Беларусь – вельмі багатая краіна, калі можа больш за 16 гадоў утрымліваць такую «спартыўную турыстку».

📍Для яшчэ адной расейкі, 22-гадовай фігурысткі Вікторыі Сафонавай, гэта будзе другая Алімпіяда. На папярэдніх Гульнях яна заняла 13-е месца.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).

А вы будзеце заўзець за гэтых спартовак?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤷‍♂2
DzikMedia
🛃Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі прадставяць пяць чалавек Усе яны – жанчыны. Дзве з іх раней выступалі за Расею. Усяго пяць спартовак (ніколі не было так мала), усе – у нейтральным статусе. Гэта фрыстайлістка Ганна Гуськова, канькабежка…
Яшчэ дзве беларускі дапушчаныя да Алімпіяды ў Італіі 🇮🇹

Права выступіць на зімовых Алімпійскіх гульнях заваявалі маладыя прадстаўніцы фрыстайла – 21-гадовая Анастасія Андрыянава і 22-гадовая Ганна Дзяруга.

Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Пекіне Андрыянава заняла 12-е месца, а Дзяруга – 24-е.
Нагадаем, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2026 дапушчаныя ўсяго сем беларускіх спартовак. Яны выступаць у нейтральным статусе.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Італіі пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года (Мілан – Корціна-д’Ампецца).
👍2
У Польшчы 21 студзеня Дзень бабулі (Dzień Babci), а Дзень дзядулі ( Dzień Dziadka) – 22 студзеня.

Гэта папулярныя сямейныя святы, падчас якіх унукі віншуюць сваіх бабуль і дзядулеў, падарыць кветкі і невялікія падарункі. У дзіцячых садках і школах арганізоўваюцца святочныя мерапрыемствы і выступленні да гэтага дня.

Рэжым лукашэнкі скраў у тысяч беларусаў магчымасць быць разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Яны не могуць паехаць у свой родны дом, а нашы родныя часта не могуць прыехаць да сваіх дзяцей і ўнукаў за мяжу. І гэта, безумоўна, трагедыя і моцная псіхалагічная траўма. Адзінае, што застаецца – патэлефанаваць сваім родным і сказаць некалькі цёплых слоў.

Як вы падтрымліваеце сувязь са сваймі роднымі?
4👌1