DzikMedia
137 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
У Берасце на фестываль едуць прыдворныя артысты дыктатара і актыўныя адэпты вайны

У выходныя ў Берасці пройдзе фестываль «Берасцейскія сані». На яго заклікаў прыйсці народны артыст Аляксандр Саладуха. З эстэтычных меркаванняў відэа яго звароту мы вам не пакажам, але ў каментатараў яно выклікала шквал абурэння.

Саладуха паабяцаў выканаць «шыкарныя песні», але адразу ж атрымаў адказ:

«У салігорскім ізалятары мяне катавалі яго песнямі», – напісаў адзін з каментатараў.
«У вачах слепіць, з’еду з гораду, каб не чуць».
«Баран лепш блее, чым ён спявае».
«Аддайце Сашу піражок замест ганарару».


☝🏻І ўсё гэта – на адным з галоўных прапагандысцкіх рэсурсаў краіны.

Таксама Саладуха зноў паабяцаў зварыць вуху, мінулы раз у яго не атрымалася.

Фестываль «Берасцейскія сані» пройдзе ў гэтыя выходныя, на ім абяцаюць зварыць амаль тону супу. Чамусьці гэтым супам стане шурпа – страва, папулярная на Усходзе.

Акрамя Саладухі гледачоў будзе забаўляць яшчэ адна прыдворная артыстка – Ірына Дарафеева, а таксама ансамбль з Удмуртыі. На гэтым расейскі кірунак не заканчваецца: арганізатары паабяцалі зладзіць сустрэчу Дзядоў Марозаў – з Белавежскай пушчы, Берасця і Пензы.

🏒А ў Лядовы палац гуляць у хакей абяцаюць прывезці адразу сем алімпійскіх чэмпіёнаў з Расеі. Праўда, свае тытулы яны заваявалі ў складзе зборнай СССР. Адзін з іх – 67-гадовы Вячаслаў Фяцісаў, актыўны прыхільнік вайны Расеі супраць Украіны, супраць яго дзейнічаюць санкцыі ЕЗ.
🥴1🙈1🙉1
🥈Беларус заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па бразільскім джыу-джытсу

Тысячы спартоўцаў, дзясяткі краінаў, паядынкі ідуць адначасова на дзясятках татамі. Гэта чэмпіянат Еўропы па джыу-джытсу паводле версіі IBJJF, які праходзіць у сталіцы Партугаліі – Лісабоне.
Легендарная для гэтага віду спорту арэна Pavilhão Multiusos de Odivelas – месца, якое ўжо шмат гадоў прымае еўрапейскі чэмпіянат IBJJF. І сярод усёй гэтай прыгажосці – наш беларус, чэмпіён свету і Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба Сцяпан Папоў, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ і застаецца верным гэтай пазіцыі.

Сцяпан выходзіць на татамі, выйграе тры двубоі ды саступае толькі ў фінале. З першай спробы ён робіць тое, пра што некаторыя могуць толькі марыць, – заваёўвае срэбра чэмпіянату Еўропы.

Але Сцяпан максімаліст, і адразу пасля паядынкаў ён заяўляе:
«Першы чэмпіянат Еўропы завершаны. Скажу шчыра, я даўно так не стамляўся – біцэпсы проста ў хлам. Не атрымалася выйграць з першай спробы».

Пасля Папоў скажа:
«Вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне дабрацца сюды і падрыхтавацца. Гэта быў наш шлях. Гэта была наша праца».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍3🔥1👏1
Як сочаць за беларусамі ў Варшаве?

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Ігар Кулей ⬇️

Журналіст прывёз дзіця ў на кружок у адзін з беларускіх асяродкаў, людзі чакалі пачатку мерапрыемства, калі раптам заўважылі, што іх здымае невядомая жанчына.

«Яна добра ведала, як рабіць здымкі прыхавана, трымаючы камеру на ўзроўні поясу, а пазней падымала да вачэй і правярала ці здымак атрымаўся. Яна рабіла выгляд, што здымае відэа вакол. Я вырашыў зрабіць тэст – падышоў так, каб яна трапляла разам са мной у сэлфі-кадр і бачыла, што я здымаю. Яна рэзка развярнулася і схавала твар. Пасля гэтага адышла, стала значна далей ад нас але працягнула кіраваць камеру ў бок новых беларусаў, якія падыходзілі пад дзверы з дзеткамі. Я ўжо не меў сумневаў, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні, падышоў і па-польску наўпрост запытаўся што адбываецца. Яна без акцэнту адказала – «нічога, проста раблю сямейныя фота» і паспрабавала сысці».


Журналіст пазваніў у паліцыю і жанчына пачуўшы гэта кінулася на ўцёкі праз чатырохпалосную дарогу.
«Навошта ім гэтыя здымкі? Зламаць людзей псіхалагічна, стварыць уражанне, што нікому нельга давяраць, што вакол агентура. «Мы ўсё пра цябе ведаем, сёння ты быў на занятках са сваім сынам у блакітнай куртцы. У нас і там есць свае людзі, падумай пра маленькага сына, супрацоўнічай..»"

– мяркуе Ігар Кулей.
🤔51👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілеўскі пабіўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама»🤼‍♀️

У суботу, 17 студзеня, ва ўкраінскай медыя-лізе стартаваў першы тур зімовай UA STEEL LEAGUE. У адным з матчаў «Ігніс» Арцёма Мілеўскага абыграў «Рух» Сяргея Рыбалкі.

Пасля гульні Мілеўскі спачатку словамі сышоўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама» Рыбалкай, а потым і пачаў бойку. Былых аднаклубнікаў расцягнулі партнеры.

Нагадаем, што Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, але атрымаў украінскае грамадзянства, і выступаў за кіеўскае «Дынама» і зборную Украіны, з якой дабраўся да 1/4 фіналу чэмпіянату свету. Тройчы ён быў чэмпіёнам Украіны, а завяршаць кар'еру Арцём вярнуўся на радзіму і стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе берасцейскага «Дынама». Цяпер Мілеўскі жыве ў Кіеве, у інтэрнэце можна знайсці мінімум 41 эпізод, калі Арцём трапляў у скандал. Вось вам новы.
😁41
DzikMedia
Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе Кубка свету па біятлоне Спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана…
Другую гонку на элітным узроўні правяла Дар'я Далідовіч

Цяпер атрымалася горш, чым першы раз

У нямецкім Рупальдынгу адбываецца этап Кубку свету па біятлоне. Беларуска Дарʼя Далідовіч адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі.
Гэтым разам Дарʼя брала ўдзел у спрынце (7.5 кіламетраў), беларуска дапусціла тры промахі, прайграла больш за тры хвіліны пераможцы і стала 96-ай з 103 удзельніц. Нагадаем, што мінулы раз 21-гадовая Далідовіч была 68-ай.
👍6
У Беласток прыедуць зоркі сусветнага футболу

Пасля АЯКСа і «Беціса» у Беласток гуляць з "Ягелоніяй" едзе італьянская «Фіярэнціна». Гульня ў рамках Лігі Канферэнцыяў пройдзе 19 лютага. І хоць «фіялкі» правальна пачалі сезон, цяпер яны выходзяць з крызісу. Адзначым, што з чатырох розыгрышаў Лігі Канферэнцыяў «Фіярэнціна» двойчы дабіралася да фіналу, але там саступала⚽️

Пяць галоўных зорак італьянскага клуба па версіі DzikMedia:

Давід дэ Хэа, Іспанія, брамнік, 35 гадоў, капітан каманды🇪🇸

Давід дэ Хэа капітан і лідар італьянскага клуба, але большая частка яго кар'еры прайшла ў ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд»: 12 сезонаў і 415 гульняў, і 8 трафеяў – чэмпіён Англіі, уладальнік Кубка Англіі і Кубка Англійскай лігі, пераможца Суперкубка Англіі, а таксама пераможца Лігі Еўропы і Суперкубка УЕФА. Чэмпіён Еўропы сярод гульцоў да 17 гадоў, і двойчы чэмпіён Еўропы да 21 года. Удзельнік Алімпійскіх гульняў.

Эдзін Джэко, Боснія і Герцагавіна, форвард, 39 гадоў🇧🇦

Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Босніі і Герцагавіны – 72 галы ў 145 матчах. Чэмпіён Нямэччыны, Англіі і Італіі. За кар’еру забіў больш за 300 галоў.

Дадо, Бразілія, абаронца, 27 гадоў🇧🇷

У гэтага хлопца не так шмат тытулаў, але ён – адзін з лідараў «Фіярэнціны». Гэты бразілец носіцца па ўсім фланзе ад адной штрафной да другой і валодае выдатным ударам. У Еўропу пераехаў у 2016 годзе і чатыры гады выступаў ва Украіне за данецкі «Шахцёр». На яго продажы ўкраінскі клуб зарабіў амаль 20 мільёнаў еўра.

Мойзэ Кін, Італія, форвард, 25 гадоў🇮🇹

Уваходзіць у склад зборнай Італіі, выступаў за мяжой у Англіі і Францыі. З ПСЖ выйграў Кубак і Суперкубак Францыі, пасля чаго вярнуўся на радзіму і двойчы з «Ювэнтусам» стаў чэмпіёнам Італіі. У мінулым сезоне Мойзэ Кін перайшоў у «Фіярэнціну», забіў 19 галоў і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Італіі.

Марка Брышыані, Італія, паўабаронца, 25 гадоў🇮🇹

Першы зімовы навічок «Фіярэнціны», узяты ў арэнду ў «Аталанты». Уваходзіць у склад зборнай Італіі. Разам з «Аталантай» выйграў еўрапейскі трафей.
🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось такі нязвыклы дзік гуляў учора па Варшаве 🐗

Адмыслоўцы рэкамендуюць не карміць дзікіх жывёлінаў і не падыходзіць блізка!
4🔥1
У Вільні адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам

Падзея пройдзе 22 студзеня.

Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў. Севярынец – аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.

"- Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы. Але ў нас ёсць ключ. Мы ведаем, як адчыніць краіну. Мы ведаем, як узламаць імперыю. Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме? Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?"
- сказаў DzikMedia палітык і пісьменнік.

📆 Сустрэча з Паўлам Севярынцам: 22 студзеня, чацвер, 18:00. Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе.
👌4👍1
Беларускія футбольныя клубы зноў не выпусцілі за мяжу – і еўрапейскія санкцыі тут ні пры чым.
Іх увялі чыноўнікі рэжыму
⚽️

Пакуль большасць еўрапейскіх каманд рыхтуецца да сезону ў Турцыі, на Кіпры ці ў Іспаніі, беларускія клубы вымушаныя заставацца дома.

Так, чэмпіён Беларусі МЛ Віцебск планаваў збор на Кіпры, але не атрымаў дазволу. Гэта датычыцца нават клубаў з прыватным капіталам. Пра немагчымасць якасна падрыхтавацца да сезону ў эфіры прапагандысцкіх каналаў распавёў дырэктар віцебскага клуба Віктар Фаўстовіч.

«Мы хацелі правесці збор на Кіпры, але пытанне не вырашана, таму застаёмся ў Беларусі. Змянілася заканадаўства. Нарматыўна-прававыя акты ад Міністэрства спорту. Мы абавязаныя ўзгадняць выезды з Міністэрствам спорту. Таму застаёмся дома»

.
Калі да 2020 года беларускія клубы маглі праводзіць зборы за мяжой, то пачынаючы з 2021 года дзяржава забараніла ім гэта рабіць. Як вынік – Беларусь губляе месцы ў міжнародных турнірах: у гэтым годзе замест чатырох клубаў у еўракубках выступяць толькі тры.
🤷‍♂1🎉1
Марш Каліноўскага пройдзе на Беласточчыне

Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанавання памяці герояў Паўстання 1863-1864 гадоў адбудзецца 1 лютага.
Пешы марш і аўтапрабег пройдзе па мясцінах звязаных з Кастусём Каліноўскім, а на месцы нараджэння героя ў вёсцы Мастаўляны пройдуць урачыстасці. Вось як гэта было год таму.
👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы думаем пра вас, няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас

У Беластоку нагадалі пра палітвязняў

Беларуская дыяспара Беластоку павіншавала палітвязняў з Днём народзінаў. Пасланне ад дыяспары, сярод якіх хапае былых палітвязняў, выглядае так:

" - Няхай студзеньскі холад не аслабляе ваш дух, а толькі ўмацоўвае яго. Мы ведаем, як вам цяжка. У гэтыя дні думаем пра вас і памятаем пра вас заўсёды. Няхай ваша стойкасць і сіла натхняюць усіх нас, і няхай гэты дзень прынясе вам цяпло, надзею і падтрымку".


Толькі за мінулы тыдзень палітвязнямі ў Беларусі праваабаронцы прызналі 28 чалавек. Таксама праваабаронцы паведамляюць па 115 палітвязняў, якіх перавялі на турэмны рэжым, і 73 выпадкі, калі людзей асудзілі па артыкуле 411 КК. Нагадаем, што па гэтым артыкуле людзей у лукашэнкаўскім палоне можна трымаць практычна бясконца.
2
Вы пыталіся, а што там у «Беластоцкіх Дзікоў»?

Расказваем!

«БД» здымаюць залу ў адной са школаў Беластоку, каб гуляць кожную нядзелю. Пакуль каманда не бярэ ўдзел у турнірах, хаця частка людзей з праекту, гуляе ў Беластоцкай Лізе спорту за іншую каманду.

Самі «Дзікі» абралі зручны для сябе фармат – міні – турніры з трох камандаў. Цяпер «БД» могуць запрасіць максімум 15 асобаў. А паколькі каманда мае вялікую і актыўную абойму, то не можа запрасіць новых людзей. На жаль, у гэтым сезоне сарваўся праект гульні ў двух залах. Але да гэтага «Дзікі» вярнуцца ў наступным сезоне.

Цікава, што апошні міні-турнір выйграла міжнародная каманда складзеная з палякаў, украінцаў і беларуса.

Вясной «Дзікі» выйдуць на поле на двары і запросяць новых людзей, а таксама возьмуць удзел у турнірах.
🔥32👍1