This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай халоднай раніцай панядзелка паглядзіце на парад снегавікоў на мосце праз Эльбу ў Гамбургу🇩🇪☃️
❤5☃1👍1
У Беластоку пройдзе пяты дэкламатарскі конкурс да дня роднай мовы
Яго ўдзельнікам можа стаць кожны ахвочы з любой часткі свету
Для гэтага дастаткова запісаць відэа з вершам альбо ўрыўкам прозы, запоўніць анкету і даслаць яго арганізатарам.
Найлепшыя выканаўцы, адабраныя журы, пазмагаюцца за перамогу ў фінале конкурсу, што адбудзецца 24 лютага на сцэне Беластоцкага тэатру лялек і онлайн.

❤4👍3🔥1
Першая ў гэтым годзе гарадская пешая гульня адбудзецца ў Беластоку
Арганізатары кажуць, што будзе вельмі цікава, а ўдзел – бясплатны
Падзея пройдзе 17 студзеня. Вось што чакае ўдзельнікаў:

Мы зазірнем у гісторыю польскай літаратуры і гісторыю беластоцкай прамысловасці, трошкі пацікавімся сучасным стрыт-артам і беластоцкай урбаністыкай, пашукаем сувязі паміж Беластокам і Горадняй.
👍1🕊1
Стала вядома з кім згуляе сваю першую гульню футбольная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнка
Яе супернікам стане каманда Кіпра 🇨🇾 Яна прыме беларусаў у таварыскай гульні 26 сакавіка.

Найстарэйшая галерэя Беластоку змяніла ўладальніка
Цяпер гэта ўжо не Galeria Biała Atrium. Распавядаем, што адбылося.
Рашэнне пра продаж было прынята яшчэ восенню мінулага года, аднак шырокай грамадскасці пра гэта стала вядома толькі цяпер. Былыя ўладальнікі прадалі шэсць сваіх гандлёвых цэнтраў па ўсёй Польшчы, у тым ліку і ў Беластоку.
Першы гандлёва-забаўляльны цэнтр у Беластоку (пабудаваны ў 2007 годзе) цяпер належыць кампаніі G City Group.
G City Biała – менавіта такую афіцыйную назву цяпер носіць і Galeria Biała. Новы ўладальнік спецыялізуецца на гандлёвых цэнтрах, дзе асноўнымі арандатарамі з’яўляюцца прадуктовыя крамы, брэнды адзення і забаўляльныя аб’екты, размешчаныя ў прэстыжных гарадскіх лакацыях, з асаблівым фокусам на Варшаву.
У прыватнасці, гэтая кампанія цалкам змяніла стратэгію развіцця гандлёвага цэнтру на вуліцы Маршалкоўскай у польскай сталіцы.

🤔3
Кітай амаль цалкам выцесніў МАЗ з рынку турыстычных аўтобусаў у Беларусі
Ва ўсім вінаваты санкцыі і адсталасць вытворчасці.
Берасцейскае «Дынама» 13 студзеня прэзентавала свой новы клубны аўтобус – King Long KLQ6126. Гэта аўтобус кітайскай вытворчасці, якія каштуе ад 90 да 150 тысячаў еўра. Раней аўтобус кітайскай маркі «Zhongtong Bus» за 170 тысяч долараў купіў гарадзенскі «Нёман». Мадэлі прасцей сталі закупаць беларускія аўтапаркі.
Чаму ж не МАЗы?
Турыстычны аўтобус МАЗ-251 выпускаўся з 2005 года, усяго было зроблена 398 адзінак. Іх рабілі б і далей, калі б не санкцыі. У 2022 годзе супраць Менскага аўтамабільнага заводу былі ўведзеныя еўрапейскія абмежаванні. І хоць рэжым кажа, што санкцыі не працуюць, вытворчасць аўтобусаў мусілі спыніць у сувязі з адмовай кампаніі «Mercedes-Benz» ад супрацы і са спыненнем паставак рухавікоў. Машыны проста знялі з вытворчасці. Была спроба зрабіць новы турыстычны аўтобус, яго нават прывезлі на некалькі выстаў у Расею, але новы МАЗ-350 так і не змог паехаць і стаць на масаваю вытворчасць, бо аказаўся дарагім і не была вырашаная праблема з маторам.
У выніку рынак турыстычных аўтобусаў шчыльна занялі кітайцы, а айчынная эканоміка кожны год губляе мільёны еўраў.

🤷♂4👍2👏1
У Варшаве пройдзе матч памяці Мікіты Мелказёрава
Ён адбудзецца 17 студзеня. У ім сустрэнуцца беларуская «Pahonia» і «Sparta» з пад Варшавы.
Гульня пройдзе на бакавым поле гарадскога стадыёна Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16) і пачнецца ў 17.00. Заўзятараў чакаюць сувеніры і гарбата.
У размове з DzikMedia прадстаўнік «Pahonia» Антось Лагвінец адзначыў:
Таксама гулец і адзін з кіраўнікоў каманды сказаў:
Нагадаем, што журналіст Мікіта Мелказёраў быў цесна звязаны з футболам, ён раптоўна памёр 21 снежня мінулага году. Яму было 37 гадоў.

Шмат хто з нашых гульцоў гуляў разам з Мікітам у адной камандзе, таму вырашылі аддаць даніну памяці яму перад першым матчам «Пагоні» у 2026. Страта Мікіты вельмі балючая для нашага футбольнага асяродку Варшавы, таму мы як клуб будзем падтрымліваць слаўную памяць пра яго і яго справы.
Таксама гулец і адзін з кіраўнікоў каманды сказаў:
Матч на адкрытым паветры, але прагнозы надвор'я паказваюць плюсавую тэмпературу, таму спадзяемся, што якасць паляны дазволіць нам усім паказаць нашыя найлепшыя футбольныя навыкі.
Нагадаем, што журналіст Мікіта Мелказёраў быў цесна звязаны з футболам, ён раптоўна памёр 21 снежня мінулага году. Яму было 37 гадоў.
🙏2👍1💔1🤝1
У Берасце на фестываль едуць прыдворныя артысты дыктатара і актыўныя адэпты вайны
У выходныя ў Берасці пройдзе фестываль «Берасцейскія сані». На яго заклікаў прыйсці народны артыст Аляксандр Саладуха. З эстэтычных меркаванняў відэа яго звароту мы вам не пакажам, але ў каментатараў яно выклікала шквал абурэння.
Саладуха паабяцаў выканаць «шыкарныя песні», але адразу ж атрымаў адказ:
«У салігорскім ізалятары мяне катавалі яго песнямі», – напісаў адзін з каментатараў.
«У вачах слепіць, з’еду з гораду, каб не чуць».
«Баран лепш блее, чым ён спявае».
«Аддайце Сашу піражок замест ганарару».
☝🏻І ўсё гэта – на адным з галоўных прапагандысцкіх рэсурсаў краіны.
Таксама Саладуха зноў паабяцаў зварыць вуху, мінулы раз у яго не атрымалася.
Фестываль «Берасцейскія сані» пройдзе ў гэтыя выходныя, на ім абяцаюць зварыць амаль тону супу. Чамусьці гэтым супам стане шурпа – страва, папулярная на Усходзе.
Акрамя Саладухі гледачоў будзе забаўляць яшчэ адна прыдворная артыстка – Ірына Дарафеева, а таксама ансамбль з Удмуртыі. На гэтым расейскі кірунак не заканчваецца: арганізатары паабяцалі зладзіць сустрэчу Дзядоў Марозаў – з Белавежскай пушчы, Берасця і Пензы.
🏒А ў Лядовы палац гуляць у хакей абяцаюць прывезці адразу сем алімпійскіх чэмпіёнаў з Расеі. Праўда, свае тытулы яны заваявалі ў складзе зборнай СССР. Адзін з іх – 67-гадовы Вячаслаў Фяцісаў, актыўны прыхільнік вайны Расеі супраць Украіны, супраць яго дзейнічаюць санкцыі ЕЗ.

🥴1🙈1🙉1
Тысячы спартоўцаў, дзясяткі краінаў, паядынкі ідуць адначасова на дзясятках татамі. Гэта чэмпіянат Еўропы па джыу-джытсу паводле версіі IBJJF, які праходзіць у сталіцы Партугаліі – Лісабоне.
Легендарная для гэтага віду спорту арэна Pavilhão Multiusos de Odivelas – месца, якое ўжо шмат гадоў прымае еўрапейскі чэмпіянат IBJJF. І сярод усёй гэтай прыгажосці – наш беларус, чэмпіён свету і Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба Сцяпан Папоў, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ і застаецца верным гэтай пазіцыі.
Сцяпан выходзіць на татамі, выйграе тры двубоі ды саступае толькі ў фінале. З першай спробы ён робіць тое, пра што некаторыя могуць толькі марыць, – заваёўвае срэбра чэмпіянату Еўропы.
Але Сцяпан максімаліст, і адразу пасля паядынкаў ён заяўляе:
«Першы чэмпіянат Еўропы завершаны. Скажу шчыра, я даўно так не стамляўся – біцэпсы проста ў хлам. Не атрымалася выйграць з першай спробы».
Пасля Папоў скажа:
«Вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне дабрацца сюды і падрыхтавацца. Гэта быў наш шлях. Гэта была наша праца».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍3🔥1👏1
Як сочаць за беларусамі ў Варшаве?
Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Ігар Кулей ⬇️
Журналіст прывёз дзіця ў на кружок у адзін з беларускіх асяродкаў, людзі чакалі пачатку мерапрыемства, калі раптам заўважылі, што іх здымае невядомая жанчына.
Журналіст пазваніў у паліцыю і жанчына пачуўшы гэта кінулася на ўцёкі праз чатырохпалосную дарогу.
– мяркуе Ігар Кулей.

«Яна добра ведала, як рабіць здымкі прыхавана, трымаючы камеру на ўзроўні поясу, а пазней падымала да вачэй і правярала ці здымак атрымаўся. Яна рабіла выгляд, што здымае відэа вакол. Я вырашыў зрабіць тэст – падышоў так, каб яна трапляла разам са мной у сэлфі-кадр і бачыла, што я здымаю. Яна рэзка развярнулася і схавала твар. Пасля гэтага адышла, стала значна далей ад нас але працягнула кіраваць камеру ў бок новых беларусаў, якія падыходзілі пад дзверы з дзеткамі. Я ўжо не меў сумневаў, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні, падышоў і па-польску наўпрост запытаўся што адбываецца. Яна без акцэнту адказала – «нічога, проста раблю сямейныя фота» і паспрабавала сысці».
Журналіст пазваніў у паліцыю і жанчына пачуўшы гэта кінулася на ўцёкі праз чатырохпалосную дарогу.
«Навошта ім гэтыя здымкі? Зламаць людзей псіхалагічна, стварыць уражанне, што нікому нельга давяраць, што вакол агентура. «Мы ўсё пра цябе ведаем, сёння ты быў на занятках са сваім сынам у блакітнай куртцы. У нас і там есць свае людзі, падумай пра маленькага сына, супрацоўнічай..»"
– мяркуе Ігар Кулей.
🤔5⚡1👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілеўскі пабіўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама»🤼♀️
У суботу, 17 студзеня, ва ўкраінскай медыя-лізе стартаваў першы тур зімовай UA STEEL LEAGUE. У адным з матчаў «Ігніс» Арцёма Мілеўскага абыграў «Рух» Сяргея Рыбалкі.
Пасля гульні Мілеўскі спачатку словамі сышоўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама» Рыбалкай, а потым і пачаў бойку. Былых аднаклубнікаў расцягнулі партнеры.
Нагадаем, што Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, але атрымаў украінскае грамадзянства, і выступаў за кіеўскае «Дынама» і зборную Украіны, з якой дабраўся да 1/4 фіналу чэмпіянату свету. Тройчы ён быў чэмпіёнам Украіны, а завяршаць кар'еру Арцём вярнуўся на радзіму і стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе берасцейскага «Дынама». Цяпер Мілеўскі жыве ў Кіеве, у інтэрнэце можна знайсці мінімум 41 эпізод, калі Арцём трапляў у скандал. Вось вам новы.

😁4❤1
DzikMedia
⛷ Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе Кубка свету па біятлоне Спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана…
Другую гонку на элітным узроўні правяла Дар'я Далідовіч
Цяпер атрымалася горш, чым першы раз
У нямецкім Рупальдынгу адбываецца этап Кубку свету па біятлоне. Беларуска Дарʼя Далідовіч адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі.
Гэтым разам Дарʼя брала ўдзел у спрынце (7.5 кіламетраў), беларуска дапусціла тры промахі, прайграла больш за тры хвіліны пераможцы і стала 96-ай з 103 удзельніц. Нагадаем, што мінулы раз 21-гадовая Далідовіч была 68-ай.

👍6
DzikMedia
У Варшаве пройдзе матч памяці Мікіты Мелказёрава Ён адбудзецца 17 студзеня. У ім сустрэнуцца беларуская «Pahonia» і «Sparta» з пад Варшавы. Гульня пройдзе на бакавым поле гарадскога стадыёна Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16) і пачнецца ў 17.00.…
У Варшаве прайшоў матч памяці Мікіты Мелказёрава
💔10
У Беласток прыедуць зоркі сусветнага футболу
Пасля АЯКСа і «Беціса» у Беласток гуляць з "Ягелоніяй" едзе італьянская «Фіярэнціна». Гульня ў рамках Лігі Канферэнцыяў пройдзе 19 лютага. І хоць «фіялкі» правальна пачалі сезон, цяпер яны выходзяць з крызісу. Адзначым, што з чатырох розыгрышаў Лігі Канферэнцыяў «Фіярэнціна» двойчы дабіралася да фіналу, але там саступала⚽️
Пяць галоўных зорак італьянскага клуба па версіі DzikMedia:
Давід дэ Хэа, Іспанія, брамнік, 35 гадоў, капітан каманды🇪🇸
Давід дэ Хэа капітан і лідар італьянскага клуба, але большая частка яго кар'еры прайшла ў ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд»: 12 сезонаў і 415 гульняў, і 8 трафеяў – чэмпіён Англіі, уладальнік Кубка Англіі і Кубка Англійскай лігі, пераможца Суперкубка Англіі, а таксама пераможца Лігі Еўропы і Суперкубка УЕФА. Чэмпіён Еўропы сярод гульцоў да 17 гадоў, і двойчы чэмпіён Еўропы да 21 года. Удзельнік Алімпійскіх гульняў.
Эдзін Джэко, Боснія і Герцагавіна, форвард, 39 гадоў🇧🇦
Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Босніі і Герцагавіны – 72 галы ў 145 матчах. Чэмпіён Нямэччыны, Англіі і Італіі. За кар’еру забіў больш за 300 галоў.
Дадо, Бразілія, абаронца, 27 гадоў🇧🇷
У гэтага хлопца не так шмат тытулаў, але ён – адзін з лідараў «Фіярэнціны». Гэты бразілец носіцца па ўсім фланзе ад адной штрафной да другой і валодае выдатным ударам. У Еўропу пераехаў у 2016 годзе і чатыры гады выступаў ва Украіне за данецкі «Шахцёр». На яго продажы ўкраінскі клуб зарабіў амаль 20 мільёнаў еўра.
Мойзэ Кін, Італія, форвард, 25 гадоў🇮🇹
Уваходзіць у склад зборнай Італіі, выступаў за мяжой у Англіі і Францыі. З ПСЖ выйграў Кубак і Суперкубак Францыі, пасля чаго вярнуўся на радзіму і двойчы з «Ювэнтусам» стаў чэмпіёнам Італіі. У мінулым сезоне Мойзэ Кін перайшоў у «Фіярэнціну», забіў 19 галоў і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Італіі.
Марка Брышыані, Італія, паўабаронца, 25 гадоў🇮🇹
Першы зімовы навічок «Фіярэнціны», узяты ў арэнду ў «Аталанты». Уваходзіць у склад зборнай Італіі. Разам з «Аталантай» выйграў еўрапейскі трафей.

🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось такі нязвыклы дзік гуляў учора па Варшаве 🐗
Адмыслоўцы рэкамендуюць не карміць дзікіх жывёлінаў і не падыходзіць блізка!

❤4🔥1
У Вільні адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам
Падзея пройдзе 22 студзеня.
Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў. Севярынец – аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу.
📆 Сустрэча з Паўлам Севярынцам: 22 студзеня, чацвер, 18:00. Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе.

"- Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы. Але ў нас ёсць ключ. Мы ведаем, як адчыніць краіну. Мы ведаем, як узламаць імперыю. Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме? Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі?"- сказаў DzikMedia палітык і пісьменнік.
📆 Сустрэча з Паўлам Севярынцам: 22 студзеня, чацвер, 18:00. Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе.
👌4👍1
Беларускія футбольныя клубы зноў не выпусцілі за мяжу – і еўрапейскія санкцыі тут ні пры чым.
Іх увялі чыноўнікі рэжыму⚽️
Пакуль большасць еўрапейскіх каманд рыхтуецца да сезону ў Турцыі, на Кіпры ці ў Іспаніі, беларускія клубы вымушаныя заставацца дома.
Так, чэмпіён Беларусі МЛ Віцебск планаваў збор на Кіпры, але не атрымаў дазволу. Гэта датычыцца нават клубаў з прыватным капіталам. Пра немагчымасць якасна падрыхтавацца да сезону ў эфіры прапагандысцкіх каналаў распавёў дырэктар віцебскага клуба Віктар Фаўстовіч.
.
Калі да 2020 года беларускія клубы маглі праводзіць зборы за мяжой, то пачынаючы з 2021 года дзяржава забараніла ім гэта рабіць. Як вынік – Беларусь губляе месцы ў міжнародных турнірах: у гэтым годзе замест чатырох клубаў у еўракубках выступяць толькі тры.

«Мы хацелі правесці збор на Кіпры, але пытанне не вырашана, таму застаёмся ў Беларусі. Змянілася заканадаўства. Нарматыўна-прававыя акты ад Міністэрства спорту. Мы абавязаныя ўзгадняць выезды з Міністэрствам спорту. Таму застаёмся дома»
.
Калі да 2020 года беларускія клубы маглі праводзіць зборы за мяжой, то пачынаючы з 2021 года дзяржава забараніла ім гэта рабіць. Як вынік – Беларусь губляе месцы ў міжнародных турнірах: у гэтым годзе замест чатырох клубаў у еўракубках выступяць толькі тры.
🤷♂1🎉1
Марш Каліноўскага пройдзе на Беласточчыне
Марш у гонар дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанавання памяці герояў Паўстання 1863-1864 гадоў адбудзецца 1 лютага.
Пешы марш і аўтапрабег пройдзе па мясцінах звязаных з Кастусём Каліноўскім, а на месцы нараджэння героя ў вёсцы Мастаўляны пройдуць урачыстасці. Вось як гэта было год таму.

👍5