DzikMedia
137 subscribers
281 photos
29 videos
59 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Channel created
Channel photo updated
👋🏻 Прывітанне, сябры!
Мы «Беластоцкія Дзікі» – і мы пачынаем яшчэ адзін праект, ён пра ўсіх нас, пра беларусаў, украінцаў, і палякаў. Пра народы, якія стагоддзямі жывуць разам. Адной з мэтаў нашай каманды была інтэграцыя беларусаў і ўкраінцаў у польскае грамадства, а таксама цёплыя адносіны паміж народамі праз футбол ⚽️

Гэта застаецца актуальным. А цяпер мы расцем і плануем ісці далей – і расказваць навіны і гісторыі беларусаў, украінцаў і палякаў, і не толькі пра футбол – жыццё больш шырокае і аб'ёмнае.
Але, безумоўна, мы будзем распавядаць пра наш клуб. Год таму ўсё пачыналася з невялікай групы людзей, якія проста ганялі мяч. Сёння мы маем адно з самых вялікіх футбольных кам’юніці ў Беластоку, якое аб’ядноўвае дзясяткі людзей розных нацыянальнасцяў, і футбольны клуб «Беластоцкія Дзікі». Клуб, які з першага разу выйшаў у плэй-оф «Кубка Івуліна» і паспяхова выступіў у міжнародных турнірах. Клуб, у якіх кожны зможа знайсці нешта для сябе.

🇵🇱 Cześć, przyjaciele!
Jesteśmy «Białostockie Dziki» – i zaczynamy kolejny projekt, który jest o nas wszystkich: o Białorusinach, Ukraińcach i Polakach. O narodach, które od stuleci żyją obok siebie. Jednym z celów naszego zespołu była integracja Białorusinów i Ukraińców z polskim społeczeństwem, a także budowanie ciepłych relacji między narodami poprzez piłkę nożną.
To pozostaje aktualne. Ale teraz, kiedy rośniemy, planujemy iść dalej – opowiadać wiadomości i historie Białorusinów, Ukraińców i Polaków. Wychodzimy poza futbol – życie jest znacznie szersze i bogatsze.
Ale oczywiście będziemy też opowiadać o naszym klubie. Rok temu wszystko zaczynało się od małej grupy ludzi, którzy po prostu kopali piłkę. Dziś mamy jedną z największych piłkarskich społeczności w Białymstoku, która łączy dziesiątki osób różnych narodowości, oraz klub piłkarski «Białostockie Dziki». Klub, który już za pierwszym razem awansował do play-offów «Pucharu Iwulina» i z powodzeniem występował w turniejach międzynarodowych. Klub, w którym każdy może znaleźć coś dla siebie.
🔥4👍2👏2🏆1
⚽️ Адбылося лёсаванне раўнду плэй – оф чэмпіянату свету.

У Паўночнай Амерыцы на фінальным турніры мундыялю наступным летам мы не пабачым альбо 🇵🇱 Польшчу, альбо 🇺🇦 Украіну.
Засмуціліся?
🤷‍♂2🔥2🤔1
Раней ён гуляў у футбол з «дзікамі», а цяпер стаў трэнерам хакейнага клуба 🏒

Беларус увайшоў у трэнерскі штаб хакейнай каманды з Беластоку, раней ён не меў досведу працы ў гэтым відзе спорту, і вучыўся па кнігах пра хакей. У мінулыя выходныя беластоцкія хакеісты былі мацней за «Warsaw White Storks» – 10:0.

Наш герой – асоба не публічная, і пра сваю прыгоду распавядае на ўмовах ананімнасці. Яго «Гусарыя» аматарскі праект, ён выступае ў трэцім польскім дывізіёне.
Трэнер кажа, што трапіць у «Гусарыю» было даволі проста:
– Была абвестка ў сацыяльных сетках пра тое, што каманда шукае чалавека ў трэнерскі штаб. Не асабліва разлічваў, што з гэтага нешта атрымаецца, але хлопцы з клуба прапанавалі сустрэцца і паразмаўляць. Праз нейкі час пасля размовы было запрашэнне паглядзець на трэнаванне каманды. Ну а далей было прапанавана, каб наступнае трэнаванне я правёў сам. Ну і неяк так паступова працэс пайшоў і зараз я адказваю галоўным чынам за падрыхтоўку практыкаванняў для трэнаванняў каманды.

Далей чытаць тут
🔥6👍2👏1
⚽️ Гульня «Ягелонія» – «Катавіцы» адмененая праз неспрыяльнае надвор'е

З-за снегападу адмененая гульня чэмпіянату Польшчы ў Беластоку паміж «Ягелоніяй» і «Катавіцамі» беларуса Іллі Шкурына.
6🎄1
⚽️Сёння вечарам беларуская "Пагоня" грохнула ""Grochovia" 3:0. Беларусы могуць!!!
🔥8👏1
З 750 апытаных у Польшчы🇵🇱 беларусаў 56% пакінулі  сваю краіну з палітычных прычынаў

Вынікі даследавання апублікаваў польскі нацыяльны банк. Згодна з ім з 20 чэрвеня 2025 года было апытана 750 імігрантаў з Беларусі. 56% з іх назвалі прычынай прыезду ў Польшчу палітычныя прычыны, яшчэ 32% – эканамічныя.

Амаль 67% беларусаў плануюць застацца ў Польшчы назаўсёды або больш за год. Імігранты з Беларусі – гэта ў асноўным добра адукаваная частка насельніцтва, часта знаходзяцца ў Польшчы з сям’ёй. Больш за 63% валодаюць  польскай мовай. Сярод іх 58% – мужчыны, 42% – жанчыны. Прыкладна 62% маюць вышэйшую адукацыю. Амаль палова жыве з мужам або жонкай, а 25% з дзецьмі маладзейшымі за 18 гадоў.

Найважнейшымі формамі падтрымкі для беларусаў у Польшчы, якія палегчаць пражыванне і працу, з’яўляюцца: спрошчанае легалізацыя знаходжання, бясплатны доступ да аховы здароўя, курсы польскай мовы, спрошчанае прызнанне дыпломаў.
🔥2💯2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
У апошні дзень восені беларусам распавядуць як не весціся на слоўныя правакацыі

Падзея адбудзецца 30 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, але ўзяць у ёй удзел можна будзе і онлайн.
У фармаце «круглага стала» абмяркуюць схему правакацыйных дзеянняў і іх функцыі. Распавядуць пра катэгорыі людзей, схільных да правакацыйнай манеры зносін.

А таксама вы даведаецеся пра агульныя метады эфектыўнага ўзаемадзеяння з тымі, хто выкарыстоўвае слоўныя правакацыі і відам і спосабам канструктыўных адказаў у сітуацыях камунікатыўных правакацый.
Весці мерапрыемства будзе крызісны псіхолаг Алена Грыбанова. Больш інфармацыі https://t.me/BAP_DA_VOLI/465.
🔥21
Ларыса Шчыракова: у гомельская калоніі спортландыі праводзіліся на асфальце, таму даволі часта былі траўмы

Журналістка Ларыча Шчыракова была захоплена цяперашнім рэжымам у Беларусі канцы 2022 года і больш за два гады правяла ў калоніі №4 у Гомлі. Жанчына была вызвалена з палону 11 верасня сёлета і прымусова вывезена з тэрыторыі Беларусі. «DzikMedia» папрасіў Ларысу распавесці, ці магчыма было ў жаночай калоніі займацца спортам?

– Пры жаданні можна было займацца фізкультурай. У калоніі ёсць два невялічкіх памяшканні, адной зусім маленечкае. Там знаходзіцца некалькі трэнажораў, веласцежка і велатрэнажор. Іншае памяшканне болей – там быў тэлевізар, можна выбраць комплексы практыкаванняў, які можна было ўключыць і рабіць, – кажа Ларысы Шчыракова. – Таксама там ёсць дыванкі, невялікая колькасць гантэляў і скакалкі. Яшчэ на вуліцы была пляцоўка з баскетбольным колам, куды можна кідаць мяч, і трэнажоры там ёсць. Яна зусім маленькая і я рэдка там бачыла людзей.
DzikMedia
Ларыса Шчыракова: у гомельская калоніі спортландыі праводзіліся на асфальце, таму даволі часта былі траўмы Журналістка Ларыча Шчыракова была захоплена цяперашнім рэжымам у Беларусі канцы 2022 года і больш за два гады правяла ў калоніі №4 у Гомлі. Жанчына…
Каб патрапіць у памяшканні для спорту трэба запісвацца ў канцы месяца ў адмысловы спіс, і аператыўны куратар вырашае даваць дазвол ці не. За ўвесь час, што я знаходзілася ў калоніі, толькі месяц мела магчымасць займацца ў гэтых памяшканнях.

Былая палітзняволеная кажа, што  яе ў калоніі пастаянна пазбаўлялі магчымасці весці здаровы лад жыцця.
– У калоніі пастаянна праходзілі спортландыі, хаця ўмоваў для гэтага не было, і гэта адбывалася на асфальце – таму даволі часта былі траўмы.Таксама адбываліся спаборніцтвы па шашках, шахматах і тэнісу, але адмысловых заняткаў не было. Спаборніцтва былі, а вось трэнавацца было нельга, - кажа наша суразмоўца.

Ларыча адзначае, што вельмі хацела займацца спортам і прыдумала, як гэта можна зрабіць.

 - Я хацела займацца тэнісам, але такой магчымасці ў мяне не было. Раз я палітычная, то дазволу займацца спортам не было, але мне вельмі хацелася, і я знайшла выхад: атрымала дазвол, выходзіла раніцай на вуліцу ў лакальны ўчастак, паўгадзіны займалася, канешне, вельмі не зручна на вуліцы ў целагрэйцы і ботах, асабліва ўзімку, рабіць гэтыя ўзмахі нагамі і прасяданні. Але іншага варыянту трымаць сябе ў форме ў калоніі ў мяне не было! – адзначае журналістка.

Пры гэты Шчыракова кажа, што ў жаночай калоніі вельмі малы адсотак асуджаных займацца спортам, і вось чаму:
- Уцягнутасць кантынгенту асуджаных у спартоваю дзейнасць вельмі малая, з кожная атраду спортам займалася некалькі чалавек. Але рэальна людзей не заахвочвалі займаліся спортам, зразумела яны на волі не вялі здаровы лад жыцця, але каб яны рабілі ўмовы і заахвочвалі, людзі безумоўна б займаліся спортам. Але арганізацыя гэтай дзейнасці ў гомельская калоніі вельмі не эфектыўная.
😢2
🥇Беларуска заваявала шэсць медалёў на чэмпіянаце Падляшскага ваяводства па плаванні

У Сувалках, дзе сабраліся мацнейшыя плыўцы Падляшскага ваяводства, 17-гадовая Каміла Ляўчук заваявала чатыры залатых і два срэбных медалі.
Дзяўчына стала чэмпіёнкай Падляшскага ваяводства на дыстанцыях 50 м і 100 м батэрфляем, і двойчы дапамагла заваяваць золата ў эстафеце свайму клубу – «UKS Juvenia iSwim Białystok». Таксама Каміла заваявала два срэбры на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем, і заняла чацвёртае месца ў агульным заліку сярод дзяўчат.
👍9🔥31👏1🏆1
Малады беларус перамагае на міжнародным турніры па барацьбе ў Польшчы

11-гадовы Цімафей Юрчык заваяваў золата.
Беластоку, 30 лістапада, больш за 100 барцоў спаборнічала за мясцовым на подыуме на XXXVI Міжнародным Мемарыяле імя Дамброўскіх па барацьбе 🤼

Удзельнікі з дванаццаці клубаў, з чатырох краін: Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны змагаліся за медалі ў класічным стылі (кадэты і юніёры). Малодшыя ўдзельнікі выступалі ў вольным стылі.

Сярод клубаў перамог "UAKS Podlasie Białystok". У шэрагах гэтага клуба выступаў беларус Цімафей Юрчык, які перамог у малодшай катэгорыі да 42 кг (вольны стыль).
7👍2🔥1👏1
⚽️ Былы гулец вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі шукае працу ў ніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату Польшчы

Ён паўтара года нідзе не гуляў, але пасля аб’явы на адным з польскіх футбольных праектаў ужо мае пяць прапановаў на прагляды.

🇳🇬 23-гадовы нігерыец Майк Огболэ прыехаў у Беларусь з аматарскага клуба з Казахстану ў 2024 годзе. Ён згуляў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі сем матчаў за магілёўскі «Днепр» і нават забіў адзін гол. Пасля гэтага з ім у Магілёве развіталіся, а «Днепр» вылецеў з вышэйшай лігі (і ў 2025 годзе вярнуўся назад).

А ў Огболэ за гэты час не было гульнявой практыкі, але на адным з футбольных праектаў нігерыец размясціў аб’яву: шукаю клуб на вясну ў 3–5 дывізіёне Польшчы. У выніку Майк ужо мае пяць запрашэнняў на прагляд.
🔥2
🫢 Цяпер падвучыць польскую мову можна будзе прама ў таксі

У таксі «Bolt» з'явілася новая паслуга «Bolt Local». Цяпер пры замове таксі праз прыкладанне, можна выбраць опцыю «выклікаць кіроўцу з лакальнай мовай». Гэта значыць, што кіроўца мусіць ведаць польскую мову на ўзроўні не ніжэй за B1, мець польскае грамадзянства альбо польскае пасведчанне асобы.
Чакаць такога кіроўцу давядзецца крыху даўжэй за іншыя варыянты. Падобная опцыя даступная пакуль толькі для Варшавы.

Нагадаем, што больш за год таму кіроўцаў таксі ў Польшчы, якія працуюць праз прыкладанне, абавязалі мець польскія пасведчанні кіроўцы. Гэта прывяло да дэфіцыту кіроўцаў у вялікіх гарадах і росту коштаў.

А вы што думаеце пра падобныя ініцыятывы?
🤡2🤔1😨1
⚽️«Беластоцкія Дзікі» не згуляюць у турніры 7 снежня ў Беластоку

«Mikołajkowy turniej piłki nożnej 2025» у гэтым годзе не адбудзецца, яго адмянілі самі арганізатары.

Расказваем, што адбылося.

У кастрычніку «БД» атрымалі прапанову згуляць у турніры ў першыя выходныя снежня. Каманда з радасцю пагадзіліся, аплаціла ўнёсак, і стала рыхтавацца да спаборніцтва. У такой форме «дзікі» хацелі закрыць першы ў гісторыі клуба сезон. Але ад арганізатараў не было ніякай інфармацыі і раптам вечарам 3 снежня кіраўніцтва «БД» даведаліся, што турніру не будзе, і што магчыма, ён адбудзецца ў наступным годзе.

Такім чынам каманда працягне збірацца па нядзелях у 37 школе Беластоку. Хто хоча далучыцца – пішыце!
🤷‍♂1🔥1💔1
У Беларусі звольнілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай

Іспанец Карлас Алос кіраваў футбольнай зборнай Беларусі 2,5 года, быў цалкам ідэалагічна правільным, але гэта не дапамагло. Новая футбольная ўлада Беларусі прапанавала разарваць іспанцу дзейсны кантракт. Варыянтаў адмовіцца ў Алоса не было.

Пад кіраўніцтвам іспанца зборная правяла 26 матчаў: 6 перамог, 10 нічыіх і 10 паразаў.
У апошнім адборачным турніры чэмпіянату свету зборная заняла апошняя месца, не атрымаўшы ніводнай перамогі. Але сенсацыйнай нічыя 2:2 у Капенгагене пазбавіла зборную Даніі першага месца ў групе і прамой пуцёўкі ў фінальны турнір чэмпіянату свету.Пры гэтым былі цалкам правальныя гульні: 0:6 ад Даніі, 1:5 ад Грэцыі і 0:4 і 1:4 ад Расеі.
Тут не Іспанія, тут Краіна Баскаў

Гулец «Беластоцкіх Дзікоў» Дзяніс Ганчарэнка наведаў Більбаа і не мог прапусціць гульню мясцовага клуба супраць мадрыдскага «Рэала», хоць за квіток прыйшлося заплаціць больш за 100 еўра. Сваімі ўражаннямі ён дзеліцца з вамі 👇🏻

Мясцовы «Атлетык» саступіў зорнаму «Рэалу» у рамках чэмпіянату Іспаніі – 0:3, а галы забілі гульцы нацыянальнай зборнай Францыі Мбапэ (два) і Камавінга. Дзяніс прыйшоў на гульню за гадзіну, і кажа, што ў мясцовых так не прынята.

- Яшчэ за гадзіну да матчу на трыбунах пуста, бо ўсе фаны «Атлетыка» завісаюць у навакольных барах, п'юць там хто каву, хто піва. Бармены звычайна ў дзень матчу таксама апранаюцца ў футболкі «Атлетыка», – кажа Дзяніс.

Па словах беларуса стадыён у Краіне Баскаў уражлівае.

– Стадыён «Сан-Мамэс» вельмі сучасны і ўтульны, у самім Більбаа кажуць што «Гэта не стадыён, гэта храм». Нават у аэрапорце ёсць банэры з такім надпісам, яго бачаць усе, хто прылятае ў Більбаа, – адзначае Дзяніс.

Наш гулец наведаў досыць шмат стадыёнаў, але ў Більбаа футбол больш чым проста гульня.

- Мне здалося, што для мясцовых футбол і канкрэтна «Атлетык» Більбаа – не проста нейкая забава, гэта сродак падтрымання нацыянальнай ідэнтычнасці. І ставяцца яны да гэтага вельмі сурʼёзна. Пасля матчу каля свайго хостэлу я сустрэў парачку пʼяных фанаў, мы з імі паразмаўлялі, і адзін спытаўся мяне, чаму я прыляцеў у Більбаа? Я сказаў, што прыляцеў сюды, бо люблю Іспанію. На што ён мне адказаў «Тут не Іспанія. Тут Краіна Баскаў» – ставіць кропку ў гісторыі Дзяніс Ганчарэнка.
🔥53👍1