dissidentby
1.21K subscribers
1.02K photos
39 videos
4 files
1.34K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку.
Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням.
Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami
@X_vegan_justice_X

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
#dissidentby

Колькі беларускія незалежныя СМІ пішуць пра палітвязняў

Мы прааналізавалі публікацыі пяці незалежных СМІ ў Telegram за адзін з мінулых тыдняў. Колькі часу рэдакцыі прысвячаюць вязням? Давайце паглядзім.

🔎 Больш за ўсё пішуць пра рэпрэсіі ў Беларусі:

🥇 Новы Час (24% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥈 Радые Свабода (19,7% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
🥉 Белсат (18,4% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
4️⃣ Еўрарадые (13% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)
5️⃣ Наша Ніва (9,6% навінаў прысвечаны рэпрэсіям)

🔗 А зараз паглядзім колькі навінаў выключна пра палітычных вязняў:
🥇 Радые Свабода і Новы Час (10,6% навінаў пра палітвязняў у Беларусі)
🥈 Еўрарадые і Белсат (7,9% навінаў пра палітвязняў)
🥉 Наша Ніва (4,8% навінаў пра палітвязняў)

💡 Звычайна навіны пра рэпрэсіі і палітвязняў - гэта перадрукоўкі з праваабарончых рэсурсаў. Колькасць аўтарскіх матэрыялаў мінімальна.

Мы разумеем складанасці, з якімі сутыкаюцца рэдакцыі, але мы заўседы адкрыты да супрацы з рэдакцыямі для пошукаў новых магчымасцей распавядаць пра тых, хто знаходзіцца ў закладніках, і не мае права голасу.
#dissidentby
🥰 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

📣 Актыўная спасылка тут.

Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- даслаць грошы на асабісты рахунак вязня;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце.

☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

🌞 Лізавета Пракопчык - актывістка Моладзевага Блоку.

Ліза будзе асвятляць лёс палітзняволенага Юрыя Касцюка.

🔻 Юрый Касцюк - маладзен, які быў асуджаны на 1 год абмежавання волі за сарваны чырвона-зялены сцяг. Пакуль Юра адбываў пакаранне ў ПУАТ, на яго наклалі спагнанні і да канца тэрміну перавялі ў калонію на 1,5 месяцы. Пасля вызвалення пакуты Юрыя не скончыліся. Яго затрымалі ў сувязі з новай справай (чат, дзе камунікавалі зняволеныя ПУАТ) супрацоўнікі КДБ і змясцілі ў ІЧУ, дзе моцна збівалі і амаль зламалі рэбры. Юра пасля вызвалення спрабаваў збегчы, але быў затрыманы на мяжы ў Расіі. Пяць месяцаў ён правеў у мясцовым СІЗА, а потым яго незаконна вывезлі ў Беларусь. Па дарозе хлопца моцна катавалі. Другі раз ён атрымаў тэрмін у 4 гады зняволення.

«Злосць і нянавісць — не лепшы сродак ад адзіноцтва» - піша Юра ў лістах.

📝Падтрымаць Юру вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
Юрый Андрэевіч Касцюк
#dissidentby

Ахвяруй часткай свайго камфорту, каб дапамагчы палітзняволеным атрымаць ежу і рэчы першай неабходнасці!

Негледзячы на дзіўныя і часам жахлівыя падзеі ў свеце, праблемы нашай краіны не павінны сыходзіць на другі і трэці планы.

Так, свінцовыя хмары дыктату і аўтарытарызму, якія навіслі над Беларуссю, нікуды не падзеліся. У нашым краі ўсё яшчэ не да законаў, а людзі працягваюць цярпець за свае погляды і мужнасць.

🌨 На жаль, ахвяраў беззаконнасці ўсё болей, а значыць болей тых, каму неабходна наша дапамога, салідарнасць і падтрымка.

Заклікаем вас да ўдзелў ў працэсе салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія не павінны заставацца сам-насам з гвалтам рэпрэсіўнай машыны.

🆘 1) Зрабіце данат праз наш сайт (гэта можа быць разавы ўнёсак, або падпіска). Калі вы ахвяруеце больш, чым 30$, вы можаце выбраць унікальны мерч у падарунак;
2) Падтрымайце праз PayPal праз e-mail: imdissidentby@gmail.com;
3) Падпішыцеся на Patreon на любую зручную суму.

⚡️ Калі вы можаце наўпрост дапамагчы пералікам для сям'і - пішыце нам па кантактах у апісанні профілю або праз сайт.

🙌 На сёняшні дзень мы маем 11 запытаў на дапамогу, якія яшчэ не зачынены. Будзем салідарныя! 🤝
#dissidentby

🗝 Любы данат важны!

🫶 Сабралі для вас малюнкі таго, што сваякі звычайна набываюць для перадачы. Зрабіце данат на любы кошт і зрабіце свой унёсак у падтрымку і салідарнасць!

🙌 Праз наш сайт dissidentby.com вы знойдзеце любы зручны вам інструмент дапамогі:
- данат праз сайт (пры данаце ад 30$ можна атрымаць крутую суколку)
- падпіска на Patreon
- рэгулярная дапамога ў выглядзе Вартаўніцтва
- разавая дапамога сям'і
- водгук на аб'яўленні
- дапамога з працай

❤️ Людзям псіхалагічна складана пытаць пра дапамогу, але яна заўседы трэба.
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

⭐️ Таццяна Хоміч - актывістка ў сферы правоў чалавека; сузаснавальніца «Асацыяцыі родных і былых палітвязняў», якая выступае за вызваленне палітвязняў; член Каардынацыйнай Рады; каардынатарка каманды Віктара Бабарыка; сястра палітвязні Марыі Калеснікавай.

Таццяна будзе асвятляць лёс палітзняволенага Уладзіслава Карэцкага.

🔻 Уладзіслаў Карэцкі - валанцёр штаба Віктара Бабарыкі. Уладзіслаў быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за "арганізацыю пратэстаў". Улад працаваў для фільму «Урокі фарсі» рэжысёра Вадзіма Перэльмана. Гэтую карціну вылучылі на прэмію «Оскар» 2021 году ад Беларусі. У тытрах ёсць імя палітвязня. Зараз Уладзіслаў пераведзены на турэмны рэжым. Маці Уладзя пенсіянерка і інвалід 3-й групы.

📝Падтрымаць Уладзіслава вы можаце даслаўшы ЛІСТ АНЛАЙН або па адрасе:
Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Уладзіслаў Ігаравіч Карэцкі
#dissidentby

🙌 Нашы вынікі ў чэрвені:

👉 26 чалавек атрымалі падтрымку:
- 95,3 кг аднеслі валанцеры/кі вязням;
- 3 вязня знайшлі сваіх Вартаўнікоў/ніц;
- 3 разы вы дапамаглі нематэрыяльна вязням;
- 24 чалавекі атрымалі прамую дапамогу ад dissidentby;
👉 326 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 1444 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 81,25 кг вы пацвердзілі праз наш сайт;
👉 279 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
👉 74 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
👉 154 чалавекі мы дадалі на сайт за месяц;
👉 у дачыненні да 153 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах.

Як дапамагчы з перадачамі палітвязням?
▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна;
▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч;
▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі);
▪️ Разава падтрымаць вязняў;
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot

🖤 Дзякуй!
#dissidentby

📖 Наколькі рэлевантна патрабаваць ад нейкай краіны захавання пунктаў УДПЧ (заўв.,Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека), калі ўрад краіны не ратыфікаваў дамовы ці пагадненні, у рамках якіх абавязалася выконваць пункты таго ці іншага дакумента, звязанага з УДПЧ?

Напрыклад, урад Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, дэнансаваў (скасаваў) факультатыўны пратакол Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у канцы 2022 года. Ці гаворыць гэта пра тое, што дзяржава мае права вырашаць, якія з натуральных правоў чалавека выконваць і калі, і што нам не варта наракаць на тое, што пэўныя формы права не выконваюцца ў краінах, якія не падпісалі адпаведных дамоваў?..

Хто такі/ая праваабаронца? Што значаць усе гэтыя міжнародныя дакументы? Якое дачыненне яны маюць да нацыянальнага права? 🤪

Давайце адказваць на пытанні разам. Наш новы артыкул "Універсальнасць правоў чалавека" ужо на сайце.
#dissidentby

4-5 чалавек у чэрвені судзілі кожны дзень за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020.

Рэпрэсіўная сістэма Беларусі не спыняецца. Толькі за чэрвень былі асуджаны 98 чалавек па "народным" артыкуле 342 КК РБ.

Нагадаем, што варта клапаціцца пра сваю бяспеку. Калі вы за мяжой, але ўдзельнічалі ў акцыях тры гады таму, падумайце пра ўсе рызыкі перад тым, як вяртацца. Калі вы ў Беларусі, не захоўвайце ў сваіх перапісках, тэлефоне, камп'ютары фотаздымкі і відэа, якія могуць быць доказам вашага ўдзелу ў акцыях.

🙌 Калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў за кансультацыямі і паведамляйце інфармацыю пра вынікі судзебных паседжанняў. Вы гэта можаце зрабіць ананімна праз сайт dissidentby.com (люстэрка firecops.tk).

Наш бот: @dissidentby_bot
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📚 Вольга Шпарага - філасофка, членка Фем групы КС, запрошаная даследчыца ў Інстытуце навук аб чалавеку ў Вене.

"Барацьба за вызваленне беларускіх палітвязняў і штодзённы клопат пра іх, пакуль яны знаходзяцца ў турмах і лагерах, з'яўляецца, на мой погляд, найважнейшай формай нашай індывідуальнай і калектыўнай адказнасці сёння. І гэта адказнасць не толькі за лёсы канкрэтных людзей, але і за дэмакратычную будучыню нашай краіны", - кажа Вольга.

Вольга Шпарага будзе асвятляць лёс палітзняволенай Дар'і Афанасьевай.

🔻 Дар'я Афанасьева - актывістка і фемблогерка. У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў. Да затрымання Дар'я працавала мэнэджаркай па развіцці персаналу. Дар'я была асуджана на 2,5 гады зняволення за ўдзел у акцыях пратэсту.

Што можна зрабіць, каб падтрымаць Дар'ю?
▪️ Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Дар'ю ў Інстаграм і адзначыць акаўнт, які вядуць яе сябры/оўкі
▪️ Даслаць ліст або тэлеграму: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Дар'я Аляксандраўна Афанасьева
#dissidentby
🔥 Бунтуйце!

Яшчэ будучы актывістамі ў Беларусі, пасля некалькіх гадоў актыўнай палітычнай і грамадзянскай барацьбы за свабоду, мы заўважылі, што адміністратыўны і крымінальны перасьлед - падстава для гонару. Гэта значыць тваю працу заўважае дыктатура.

Большасць з нас ужо 10 гадоў таму стала па вызначэнні дзяржавы "хуліганамі", "небяспечнымі элементамі", "экстрэмістамі".
Нашыя фірмовыя суколкі і шапкі ляжаць у музеі МУС, дзе імі палохаюць навабранцаў рэпрэсіўных органаў, нашы перформансы і акцыі вывучаюць усім ГУБАЗіКам як прыклад выбітнай самаарганізацыі і пагрозы нацыянальнай бяспецы.

👏 Цяпер і нашу праваабарончую дзейнасць ацанілі ў поўным аб'ёме.

Вельмі рады, што наша праца не дае спакойна спаць вупырам у сваіх зікуратах адміністрацыйных будынкаў КДБ і МУС.

Пакуль усе не будуць вольныя!

👉 Dissidentby.com (праз VPN)
👉Firecops.tk (праз VPN)
Stayrebel.fun (даступна без VPN з тэрыторыі РБ)
#dissidentby

⚡️ Нядаўна прагучаў зварот Замежнага Сойма Руха Салідарнасці "Разам" да праваабарончай супольнасці, а таксама Заява пра вызнанне палітвязнямі "хатніх хімікаў" і тых, кто вызваліўся па сканчэнні тэрміну, да моманту поўнай рэабілітацыі.

🙌 Мы гатовы да публічных і непублічных абмеркаванняў у гэтым накірунку, бо любыя якасныя змены ў падыходах праваабаронцаў нараджаюцца толькі ў выніку плённай, структурнай і дасканалай працы, у тым ліку такія рэчы павінны быць наступствам шырокай і адкрытай грамадскай і праваабарончай дыскусіі.

🙏 Дзякуй ініцыятарам за ўзнятую тэму.

А вы згодны з прапановамі па вызнанні палітвязнямі?

▶️ Каментар на Маланка Медыя.