Белсат
17K subscribers
68.5K photos
21.7K videos
38 files
54.9K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Пашпарт новай незалежнай Беларусі

Пакуль мы ўсе яго чакаем, паглядзіце, як выглядаў дакумент, выданы БНР у 1923-м годзе ☝️
🤔 Аслабіць санкцыі за вызваленне палітвязняў?

Такое меркаванне ў Еўрапейскім парламенце у рамках «Дзён Беларусі» у Бруселі, выказала сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч.

Хоміч лічыць, што вызваленне 207 палітвязняў, што адбыліся сёлета ў Беларусі – гэта сігнал, на які Еўразвязу трэба адказаць каардынаванымі дзеяннямі, каб працэс працягваўся.

👉 Што менавіта трэба зрабіць паводле Хоміч, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Пачаўся чарговы генацыд»

Расейскія ўлады вайной тыя падзеі не называлі. Афіцыйна гэта было - аднаўленне канстытуцыйнага строю. І не, гаворка не пра Украіну, а пра падзеі, якія пачаліся 30 гадоў таму - першую чачэнскую вайну.

Узгаедваем, што тады адбывалася. Паглядзіце!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Беларускі тыдзень у Бруселі. Што ў ім цікавага раскажа Юля Лабанава

🔸Як атрымалася, што рэжым Лукашэнкі паставіў зброю сірыйскім паўстанцам. Расследаванне БРЦ

🔸Што ў новым кодэксе пра здароўе

🔸Як у расейскіх школах палілі «атрыбуты заходняй культуры»

🔸У Беларусі новы Народны паэт. Што пра яго вядома

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/6hmqDrpk3yw
Белсат
📌 «Гэта сведчанне таго, што нас прызнаюць як партнёраў»

У Бруселі працягваюцца Дні Беларусі, падчас якіх еўрапейскія палітыкі разам з прадстаўнікамі дэмсілаў абмяркоўваюць актуальныя пытанні для Беларусі.

👉 Што менавіта абмяркоўваюць на Днях Беларусі «Белсат» спытаў у самых удзельнікаў канферэнцыі наўпрост у Бруселі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што рабіць з гаманцамі Лукашэнкі, калі рэжым рухне?

Ці змогуць кампаніі, на якіх Лукашэнка з сям'ёю робіць багацце, прынесці карысць беларускаму грамадству?

Якая краіна можа паслужыць прыкладам рэформаў эканомікі для новай Беларусі?


Пра гэта ў адмысловым інтэрв’ю ў нашай праграме «Тыдзень» распавёў былы міністр фінансаў Польшчы Лешэк Бальцаровіч.
🏆 TIME зноў абвесціў Дональда Трампа чалавекам года

Паводле выдання, Трамп – «самы магутны чалавек на Зямлі», а ягонае «палітычнае адраджэнне не ведае роўных у амерыканскай гісторыі».

Гэта не першы раз, калі часопіс абвяшчае Трампа чалавекам года – мінулым разам гэты тытул палітык атрымаў у 2016 годзе.
Белсат
😳 Бульбы ў беларускіх крамах засталося на 2 дні «Белпол» перахапіў дакументы, з якіх вынікае, што ў беларускіх крамах не стае харчоў. Напрыклад, гандлёвая сетка «Санта» ў лісце да Міністэрства гандлю скардзіцца, што бульбы на складах засталося на два дні…
😱 Падаецца бульбы ў Беларусі сапраўды засталося на два дні…

Бо цяпер на яе экспарт нават увялі ліцэнзію. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Такім чынам улады плануюць забеспячыць беларусаў бульбай ў поўным аб'ёме ў міжсезонны перыяд. Ліцэнзіі на вываз будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.

👉 Падрабязней
🥰 Найлепшыя смешныя фота жывёлінак з сёлетняй прэміі «Nikon Comedy Wildlife»

Толькі паглядзіце на гэтыя забаўныя імгненні з жыцця дзікай прыроды ☝️
Арганізатары прэміі лічаць, што гэткім чынам можна прыцягнуць увагу да экалагічных пытанняў.
💥 #галоўнае за 12 снежня

✔️ Менск западозрылі ва ўзбраенні апанентаў Асада

✔️ Адвэнт-календар. Уладзімір Пугач

✔️ У школьніка з Баранавічаў знайшлі склад боепрыпасаў

✔️ Кандыдат Трампа на пасаду кіраўніка ФБР плануе расследаванне ў дачыненні да Уладзіміра Зяленскага

✔️ Беларускі блогер-пранкер прымусіў расейскіх настаўнікаў паліць кнігі

✔️ Пасля спробы завербаваць беларускага дыпламата, Беларусь уручыла Польшчы ноту

✔️ П’яны беларус падчас адпачынку пабіўся з паліцэйскімі ў Тайландзе

✔️ ЕЗ вылучыць дапамогу дэмсилам у памеры 30 млн еўра

✔️ «Беларусьфільм» плануе перакладаць свае фільмы на хіндзі

✔️ Сястра Марыі Калеснікавай прапануе аслабіць санкцыі за вызваленне палітвязняў

✔️ У Варшаве затрымалі беларуску па падазрэнні ў гандлі людзьмі

#рэпрэсіі:

▪️Лукашэнка падпісаў указ аб падрыхтоўцы кадраў для СІЗА і калоній дзяржаў

▪️У Баранавічах масавыя затрыманні па справе газеты «Intex-Press»

▪️У Брусэлі адкрылася выстава, прысвечаная зняволеным беларускім праваабаронцам

▪️ Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1

▪️Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў-вязняў
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Еўразвяз выдзеліць 30 млн еўра на падтрыманне беларускіх дэмакратычных сіл

Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕЗ Марта Кос абвясціла пра новы пакет дапамогі дэмсілам на 2025 год. На што пойдуць сродкі — чытайце на старонцы (праз VPN).

🔺 Часопіс «Time» абвясціў Дональда Трампа чалавекам года

Сярод канкурэнтаў Трампа былі і іншыя вядомыя вам асобы. Хто яшчэ мог стаць чалавекам года — чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Беларус набыў на аўкцыёне ў Парыжы літаграфію Шагала

Беларускі адвакат Ілля Салей, які быў юрыстам штаба Бабарыкі і абараняў Калеснікаву, купіў на аўкцыёне адну з прац Марка Шагала. Як яна выглядае — па спасылцы (праз VPN).
Вучням 11-х класаў забаранілі паказваць Кастуся Каліноўскага

Ягоны партэт прыбралі з падручнікаў па гісторыі, а пра паўстанне 1863 года распавядаюць «максімальна нейтральна».

У беларускіх падручніках па рускай літаратуре цяпер увогуле пішуць «польскае паўстанне», якім кіраваў Каліноўскі.

Сітуацыя з вобразам беларускага рэвалюцыянера абвастрылася пасля 2020-га. Прапагандыст Дзермант называў яго «польскім тэрарыстам», які «не мае нічога супольнага з беларускай самасвядомасцю», а ў 2022-м Азаронак атакаваў менскі бар «Каліноўскі».