🤬 Пракуратура імкнецца надаць Паліне статус «небяспечнай рэцыдывісткі»
Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд, які быў вынесены ёй у кастрычніку і прадоўжыў тэрмін утрымання ў турме яшчэ на адзін год. Але абскарджвае яго і пракуратура, спадзеючыся, відавочна, зрабіць прысуд больш жорсткім.
👉 Падрабязней
#рэпрэсіі

🤬 Сілавікам хочуць даць доступ да кліентаў «Белпошты»
Законапраект, які тычыцца паштовай сувязі, ужо разглядаюць у парламенце.
👉 Згодна з ім «Белпошта» павінна будзе забяспечваць кругласутачны доступ да сістэмы ўліку і захоўвання дадзеных сілавікам для «аператыўна-вышуковай дзейнасці».
Таксама «Белпошта» павінна будзе ўносіць у гэтую сістэму інфармацыю аб паштовых адпраўленнях. А сілавікам хочуць даць паўнамоцтвы, каб самім вызначаць інфармацыю аб паштовых адпраўленнях, якая падпадае пад цэнтралізаваныя збор і захоўванне ў базе.
🤡 Чыноўнікі пры гэтым лічаць, што гэткім чынам змогуць палепшыць працэс выяўлення прадметаў і рэчываў, якія забароненыя для перасылкі ў паштовых адпраўленнях.

🏆 Польскі Forbes намінаваў трэнерку па жаночай самаабароне з Беларусі на званне «Жанчына году»
Вольга Ланеўская намінаваная журналам у катэгорыі «грамадская дзейнасць».
🤼♀️ Вольга - сертыфікаваная трэнерка па жаночай самаабароне WenDo. Wen - скарачэнне ад ангельскага women (жанчына), а do – з японскай - «шлях». Гэта метад жаночай самаабароны, які быў прыдуманы ў 1970-я гады жанчынамі для жанчын.
Да таго ж актывістка заснавала ў Кракаве фемінісцкі цэнтр салідарнасці, дзе працуе з тэмамі фемінізму і супрацьдзеяння гендарнаму гвалту.

😊 Цуд кожны дзень: што гэта за адвэнт-каляндар такі і хто яго прыдумаў
На Захадзе адвент-календары даўно ўжо сталі неад'емнай часткай Раства. А ў апошнія гады яны набываюць усё большую папулярнасць і ў нашай краіне.
🎁 Іх робяць, ужо, здаецца, усе брэнды ды напаўняюць усім, чым можна: шакаладам, цацкамі, касметыкаю, ёсць нават алкакалендары і 18+.
А хто іх увогуле прыдумаў? Якім можа быць беларускі адвэнт-каляндар? І як можна яго зрабіць сваімі рукамі за адзін вечар?
👉 Распавядаем і паказваем.

🤔 «Акупаваныя тэрыторыі Украіна зможа вярнуць дыпламатычным шляхам»
Прэзідэнт Украіны заявіў, што дзеля спынення агню ягоную краіну патрэбна ўзяць у NATO, і альянс мае ўзяць пад абарону тэрыторыю, якую кантралюе Кіеў. Акупаваныя раёны, паводле Уладзіміра Зяленскага, Украіна верне потым дыпламатычным шляхам.

🫤 У гарадзенскім музеі з’явіцца Z-карціна пра вайну
Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей вырашыў купіць карціну мясцовага мастака Уладзіміра Качана «Песни великой победы», створаную ў 2024-м годзе.
На ёй - савецкія партызаны, плакат «На Берлин» з сімвалам Z і самая медыйная ветэранка Валянціна Баранава.
🤷♀️ У якую сумму абыдзецца музею «мастацтва», пакуль невядома.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙄 ДАІ скрала Раство ў менчукоў
Адзін з жыхароў сталіцы вырашыў прывезці свята ў горад. Паглядзіце, чым гэта скончылася.

🔥 Амаль 1000 жывёлінаў вярнуць з Тайланду на Мадагаскар у рамках барацьбы з незаконным гандлем жывёлінамі
961-го прадстаўніка мадагаскарскай фаўны, сярод якіх павукападобныя чарапахі, лучазапястныя чарапахі, колахвостыя лемуры і бурыя лемуры, адправяць з Тайланду на радзіму.
☝️ Па словах афіцыйных асоб Тайланда, гэта найбуйнейшая рэпатрыяцыя жывёлін за ўсю гісторыю супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
У Азіі экзатычныя прадстаўнікі фаўны вельмі папулярныя ў якасці хатніх гадаванцаў. Але ўзнавіць у штучных умовах іх натуральнае асяроддзе вельмі складана, што ставіць пад пагрозу іх жыццё.
😡 Паводле брытанскай арганізацыі маніторынгу гандлю дзікімі раслінамі і жывёлінамі Traffic, незаконны гандаль дзікімі жывёлінамі - другая па велічыні пагроза багатай біялагічнай разнастайнасці Мадагаскара, а Тайланд з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам дзікай прыроды з Мадагаскара ў Паўднёва-Усходнюю Азію.

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Што змяняецца са снежня: раскажам пра новыя цэны, тарыфы і правілы, а таксама пра абяцанні чыноўнікаў
🔸Беларусь — адна з найгоршых у Еўропе краінаў паводле колькасці выпадкаў ВІЧ
🔸Паліцыя зноў разагнала пратэсты ў Грузіі, больш за 100 чалавек затрымалі
🔸Расея ізноў ратуе Аль Асада: збіраецца перакінуць у Сірыю ваенную тэхніку
🔸Эксклюзіў Белсату з Крывога рога. Як жывуць людзі за сто кіламетраў ад лініі фронту
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/xcnkcPmB7GQ

YouTube
🔴 Падаражэнне, новыя станцыі метро, перамены ў Менску / Аб'ектыў
"Аб'ектыў" – галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату".
00:00 Анонс
01:20 Якіх зменаў чакаць беларусам у снежні
05:18 #Кошты на сельгаспрадукты выраслі
06:00 Каля 25 тысяч беларусаў інфікаваныя #ВІЧ
10:17 #Пратэсты ў Грузіі: за ноч…
00:00 Анонс
01:20 Якіх зменаў чакаць беларусам у снежні
05:18 #Кошты на сельгаспрадукты выраслі
06:00 Каля 25 тысяч беларусаў інфікаваныя #ВІЧ
10:17 #Пратэсты ў Грузіі: за ноч…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Былы сілавік, які ўдзельнічаў у разгоне пратэстаў, кажа, што не біў затрыманых, а наадварот адпускаў 🤔
Пасля Максім звольніўся са службы, пераехаў у Польшчу і цяпер трэнеруе беларускіх добраахвотнікаў ва ўласнай стралковай школе пад Варшавай. Згодныя, такіх цікавых герояў у нас яшчэ не было.
▶️ Новае выданне «Беларус Беларусу» глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

🤔 «Надта багата мінулае кіраўніцтва правяло прапаганды»
Сяргей Бульба, кіраўнік прасторы «Робім разам», якая паўстала на месцы Беларускага моладзевага хабу, пацвердзіў «Белсату», што ўлады Варшавы пакуль не хочуць падпісваць новую дамову аб арэндзе памяшкання ў цэнтры гораду, і абвінаваціў у гэтым «мінулае кіраўніцтва».

😢 Як беларускія жанчыны страчваюць здароўе за кратамі
Дваццаць суразмоўніц, дзевяноста пытанняў у анкеце і больш за пятнаццаць гадзінаў відэа з былымі асуджанымі жанчынамі. Даследаванне «Жаночае здароўе ў беларускай турме» правяла праваабарончая ўстанова «Дактары за праўду і справядлівасць» з дапамогай журналістаў і навукоўцаў. Высновы пра стан медычнай і псіхалагічнай дапамогі жанчынам у зняволенні прэзентавалі падчас канферэнцыі ў Вільні.
Глядзіце на нашых адмысловых картках☝️