Беларуская дыяспара Кракава
830 subscribers
953 photos
31 videos
6 files
641 links
Канал беларускай дыяспары Кракава. Важныя навіны і звароты ды афіша мерапрыемстваў.

Зваротная сувязь па любых пытаннях: @beldiaspora_krakow_bot

Наш чат: https://t.me/Belarus_Krakow_chat

*Канал уваходзіць у спіс «экстрэмісцкіх»
Download Telegram
🌟 Спіс беларускіх мерапрыемстваў для захапляльных выходных!

1. Размова пра царскую рэпрэсіўную палітыку на беларускіх землях у XVIII–XIX ст з Алесем Радзюком, кандыдатам гістарычных навук, і прэзентацыя яго кнігі.
16.02, 18:00, ul. Limanowskiego 51.
Удзел: 15+ зл.

2. Заняткі па бальфольку (танцам Еўропы), дзе можна навучыцца танцам Францыі, Партугаліі, Польшчы разам з Ганнай Кідрон і Пшэмэкам Ярашам.
16.02, 18:00-20:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6).
Удзел: 30 зл.

3. Кінапрагляд ад праваабаронцаў з FairPlay: фільм «Гуляе як дзяўчынка» Ягора Калесніка. Дыскусія пра сувязь спорту і правоў чалавека пасля прагляду.
17.02, 13:00-16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6).

4. Лекцыя ад выдавецтва Gutenberg Club: Грунвальдская бітва.
17.02, 17:00, ul. Łobzowska 15-15.
Удзел: 50 зл.
Кава, гарбата, віно і цікавая размова ўключаныя. Рэгістрацыя не патрабуецца.

5. Спецпаказ украінскага фільма «Як ти» і дыскусія з рэжысёрам Станіславам Канаплёвым.
18.02, 18:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6).
Фільм — 20 хв. Мова: украінская (з ангельскімі субтытрамі).
👉 Рэгістрацыя на прагляд.
👉 Рэгістрацыя на прагляд і дыскусію.

Спасылачка на акаўнт Прасторы.
🔴 Тыдзень роднай мовы ў Кракаве 🔴

Сябры і сяброўкі, мы рады аб’явіць, што наступны тыдзень прысвецім роднай мове! Вас чакае набор мерапрыемстваў, якія адбудуцца па-беларуску.

Усё пачнецца з канцэрта неймавернага Аляксандра Памідорава у аўторак, а працягнецца майстар-класам па каліграфіі ад мастачкі Аляксандры Стэльмашонак у сераду і паэтычным вечарам у Prawda Bar у чацвер.

У суботу мы арганізуем галоўнае мерапрыемства Тыдня — традыцыйную дыктоўку на роднай мове! Яна адбудзецца 24 лютага — у дзень поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Сабраныя на дыктоўцы ахваряванні пойдуць на падтрымку Украіны ў яе барацьбе за незалежнасць і свабоду
, а вас чакае дзве паралельныя дыктоўкі — на беларускай і на ўкраінскай ад нашых партнёраў з валанцёрскага руху Step by Step 💛💙

Таксама ў суботу адбудзецца майстар-клас па кераміцы ад мастачкі Агаты са студыі ART Ў, а завяршыцца Тыдзень праглядам фільму «Купала» у Прасторы.

На выходных раскажам падрабязней пра кожны івент!

👉 Рэгістрацыя на ўсе мерапрыемствы Тыдня
🎸 Канцэрт Аляксандра Памідорава ў Кракаве

Ужо ў гэты аўторак мы адкрыем Тыдзень роднай мовы разам з журналістм і музыкай Аляксандрам Памідоравым!

Ён завітае да нас з сольным выступам у межах «Лютага еўрапейскага акустычнага туру». Аляксандр рыхтуе творчую сустрэчу, якая ўключае не толькі музычны перформанс, але і размовы ды адказы на пытанні па розных тэмах.

Шчыра запрашаем вас далучыцца да нас і разам правесці вечар.

Калі і дзе: 20.02, 19:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: вольны данат ад 20 зл.

👉 Рэгістрацыя на канцэрт
✍️ Майстар-клас па каліграфіі з беларускімі словамі

Запрашаем на майстар-клас, у рамках якога мы створым натхняльныя паштоўкі-азбукі на літары беларускай лацінкі з найпрыгажэйшымі словамі па-беларуску ў тэхніцы каліграфіі з ужываннем сухіх кветак.

Што вы атрымаеце па выніку варкшопа:
— Прыгожую паштоўку, зробленую сваімі рукамі;
— Друкаваную кнігу з лямантарам словаў па-беларуску;
— PDF-версію гэтай жа кнігі, але распісаную нашай майстрыцай. Яе можна будзе выкарыстаць для друку паштовак сваім блізкім.

⭐️ Майстар-клас праводзіць Аляксандра Стэльмашонак — дызайнерка, мастачка і настаўніца каліграфіі, якая ладзіць курсы для жадаючых палюбіць і зразумець літары.

Калі і дзе: 21.02, 18:30-20:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: 100 зл. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы.

Варкшоп шматмоўны — паўдзельнічаць у ім могуць і іншаземцы, таму запрашайце іх таксама!

👉 Рэгістрацыя на майстар-клас па каліграфіі
❤️‍🔥 Шукаем выступоўцаў на паэтычны вечар, прысвечаны Тыдню роднай мовы!

Вы пішаце вершы і хочаце прадэманстраваць іх добрай публіцы? Тады запрашаем у гэты чацвер на паэтычны вечар, які мы праводзім у рамках Тыдня роднай мовы!

Вечар пачнецца з міні-лекцыі па тэме «Як ствараць філасофію і літаратуру? Максім Багдановіч і Ігнат Абдзіраловіч». Далей будуць непасрэдна выступы аўтараў і аўтарак.

Умовы: выступ да 10 хвілін, без абмежаванняў па мове (але пажадана на беларускай)

Калі і дзе: 22.02, 19:00-21:00, Prawda Bar (ul. Koletek 2)

Для гледачоў і глядачак уваход — за вольны данат у падтрымку арганізацыяй нашай дыяспары. Рэгістрацыя не патрабуецца.

👉 Рэгістрацыя выступоўцаў
❤️‍🔥 Дзве дыктоўкі адначасова — па-беларуску і па-ўкраінску!

Дыктоўка на роднай мове стала файнай традыцыяй нашай дыяспары, і мы рады аб'явіць, што ў гэтым годзе праводзім мерапрыемства разам з украінскім валанцёрскім рухам Step by Step in Krakow. Ініцыятыва падрыхтуе дыктоўку на ўкраінскай мове!

Мерапрыемства адбудзецца 24 лютага — у дзень поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Сабраныя ахвяраванні пойдуць на падтрымку Украіны ў яе барацьбе за незалежнасць і свабоду.

❗️ Дыктоўка пачнецца а 11-й, а падчас перапынку на праверку прац вас чакае канцэрт ад Настассі Хмель і Андруся Такінданга, а таксама квіз на ўкраінскай мове ад «Посиденьки» і стэндап-коміка Іллі Вінніченко «PubQuiz для всіх — Україна».

🔸 Калі і дзе: 24.02, 11:00, Instytut Filologii Słowiańskiej (ul. Romana Ingardena 3/105), залі 15 і 22 у галоўным холе.

Удзел: вольны данат ад 25 зл.

👉 Рэгістрацыя на дыктоўку
Беларуская дыяспара Кракава
✍️ Майстар-клас па каліграфіі з беларускімі словамі Запрашаем на майстар-клас, у рамках якога мы створым натхняльныя паштоўкі-азбукі на літары беларускай лацінкі з найпрыгажэйшымі словамі па-беларуску ў тэхніцы каліграфіі з ужываннем сухіх кветак. Што вы…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌼 Яшчэ ёсць магчымасць запісацца на майстар-клас па каліграфіі, які адбудзецца ў сераду! На відэа паказваем, як гэта будзе выглядаць.

На занятку вы:
— Патрэніруйцеся пісаць каліграфіяй
— Зробіце паштоўку з літарай, інкруставанай сапраўднымі кветкамі
— Пачнеце асабісты кветкавы алфавіт

Па выніку майстар-класа вы атрымаеце:
— Прыгожую паштоўку, зробленую сваімі рукамі
— Лямантар для запаўнення
— Запоўненую PDF-версію лямантара для раздрукоўкі ў выглядзе паштовак

Варкшоп шматмоўны — паўдзельнічаць у ім могуць і іншаземцы, таму запрашайце іх таксама!

Калі і дзе: 21.02, 18:30-20:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: 100 зл. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы.

⭐️ Майстар-клас праводзіць Аляксандра Стэльмашонак — дызайнерка, мастачка і настаўніца каліграфіі, якая ладзіць курсы для жадаючых палюбіць і зразумець літары.

👉 Рэгістрацыя на майстар-клас па каліграфіі
👌 Зрабіце сабе талерачку з выразам на беларускай мове падчас майстар-класа па кераміцы!

Мы будзем ляпіць талеркі дыяметрам 15 см, і на іх зробім надпіс на беларускай лацінцы! Гэта можа быць любы выраз, які вы пажадаеце.

Майстар-клас праводзіць мастачка Агата са студыі ART Ў. Вы маглі яе бачыць на кірмашах падчас нашых вялікіх івентаў, а таксама яна паспяхова арганізавала керамічны варкшоп на Тыдні Дзядоў.

Калі і дзе: 24.02 (субота), 14:00, ul. Józefa 12/23.
Кошт: 150 зл. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы для майстар-класа, а таксама гарачыя напоі.

Колькасць месцаў абмежаваная (10 чалавек максімум). Удзельнічаць могуць таксама дзеці ад 12 гадоў.

👉 Рэгістрацыя на майстар-клас па кераміцы
💃🕺 Працягваем заняткі па бальфольках (танцам Еўропы)

Запрашаем на новы занятак па бальфольках! Не былі на мінулых? Цудоўна, далучайцеся і атрымайце новы цікавы досвед! Чакаем вас.

Калі і дзе: 23.02 (пятніца), 18:00-20:00, ul. Mikołajska 4/6
Кошт: 30 зл

🔸 Што такое бальфолькі?

Гэта традыцыйныя танцы народаў Еўропы і Бліжняй Азіі. На занятках вы навучыцеся танцам Францыі, Партугаліі, Польшчы і іншых краін. Бальфолькі папулярныя зараз ва ўсёй Еўропе, і толькі ў адной Польшчы шторок праходзяць тры буйныя фестывалі! (адзін з іх у Кракаве)

🔸 Ці патрэбен танцавальны досвед?

Не! Мэта нашых заняткаў — навучыцца танцам, зразумець іх асаблівасць і плясаць з задаваленнем, а таксама атрымаць пачуццё свабоды і крэатыўнасці.

🔸 Хто выкладае?

Ганна Кідрон (танцорка з Менску, мае вопыт у розных кірунках і ў выкладанні па-над 15 год) і Пшэмэк Яраш (адзін з найбольш дасведчаных танцораў бальфолькаў і польскіх традыцыйных танцаў)

👉 Рэгістрацыя на заняткі па бальфольках
💚 Лекцыя пра заходнепалескія гаворкі вяртаецца!

Некаторыя з вас могуць помніць, як яшчэ ў 2022 годзе ў нас адбылася лекцыя пра палескія гаворкі. Яе аўтар абнавіў прэзентацыю, і цяпер нас чакае не толькі мовазнаўства, але і знаёмства з гісторыяй Берасцейска-Пінскага Палесся і пераклад на розныя гаворкі рэгіёна.

Мовазнавец Павел Акіньчыц правядзе прэзентацыю, на якой мы пазнаёмімся з галоўнымі адметнасцямі заходнепалескіх гаворак Беларусі – найменш блізкіх да літаратурнай мовы. Як і ў мінулы раз, усё будзе адбывацца непасрэдна на народнай палескай мове, але на іншай гаворцы.

🔻 Пра што будзе лекцыя:
— Гісторыя рэгіёна
— Аналіз асаблівасцяў пра загародска-палескіх гаворак
— Знаёмства з літаратурай на народнай мове
— Пераклад з беларускай мовы на палескія гаворкі

Запрашаем далучыцца да такога ўнікальнага выступу!

Калі і дзе: 24.02, 15.00-18.00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход вольны, але будзем удзячныя за данат на развіццё Прасторы.

👉 Рэгістрацыя на лекцыю
🎭 Дзіцячы спектакль «Дарога дадому»

Сябры і сяброўкі! Да нас вяртаецца самы душэўны і цёплы спектакль пра сяброўства і клопат.

Што такое прыгажосць? Куды бягуць мурашы? Навошта дрэвам лісце? Дзе знаходзіцца таемнае месца? І што ж там, на самай вяршыні?

🕊 Неймаверна кранальны і філасофскі спектакль па матывах твора Марыяны Дзюбюк нагадвае нам пра такія простыя і вельмі важныя рэчы: быць адкрытымі новаму, быць міласэрнымі, дапамагаць іншым, дарыць каханне, не забываць сяброў — і тады дарога ў гару будзе лёгкай і светлай!

Калі і дзе: 25.02 (нядзеля), а 11:00, Прастора (Mikołajska 4/6)

Рэкамендуемы ўзрост: 3+
Працягласць спектакля: 45 хв

Кошт квітка: 50 зл. Квіткі набываюцца толькі на дзяцей.

👉 Запіс у прыват @lewiptak
🔴 Сустрэча з Зянонам Пазняком і Паўлам Усавым

У Кракаў у гэту нядзелю прыязджаюць кіраўнікі Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк і Павел Усаў, а таксама прадстаўнікі Маладзёвай арганізацыі беларускіх нацыяналістаў «РУХ».

Тэма сустрэчы: «Беларусь. Цяпершчына і будучыня». Акрамя дыскусіі і адказаў на пытанні, будзе магчымасць набыць кнігі Зянона Пазняка і атрымаць яго аўтограф.

Калі і дзе: 25.02 (нядзеля), 13:00-16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6).

Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства: РУХ і НВР «Вольная Беларусь».
⭐️ Прагляд фільму «Купала»

Апошнім мерапрыемствам Тыдня роднай мовы стане прагляд фільму «Купала» — стужкі, якая магла стаць галоўным беларускім фільмам 2020 года, але ў выніку не трапіла ў публічны пракат па палітычных прычынах.

Запрашаем сумесна паглядзець біяграфічную карціну пра жыццё і творчасць нацыянальнага паэта Івана Луцэвіча і абмеркаваць яе!

🔸 Гэта будзе цёплы вечар у прыемнай кампаніяй за гутаркай пра нашу культуру і самаідэнтычнасць. Калі вы робіце першыя крокі да беларускай культуры, запрашаем рабіць іх разам з намі!

Калі і дзе: 24.02, 18:00, Прастора (ul, Mikołajska 4/6)
Удзел: вольны данат ад 20 зл.

Калі ў вас няма магчымасці падтрымаць ініцыятыву данатам, усё роўна прыходзьце. Мы будзем вельмі ўдзячныя і за інфармацыйную дапамогу — раскажыце пра нас сваім блізкім!

👉 Рэгістрацыя на прагляд
🍀 Запрашаем дзетак ва ўзросце 8+ гадоў на клуб настольных гульняў

Наш клуб настолак працуе ўжо другі год! Мы вельмі цешымся, што нам ўдалося зрабіць цёплую атмасферу ў нашым гуртку, і дзеткі з прыемнасцю бавяць час, знаёмяцца і сябруюць.

Сардэчна запрашаем на сустрэчу ў гэту суботу!

Калі і дзе: 24.02 (субота), 13:00-14:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Уваход: 15+ зл (грошы iдуць на падтрымку ініцыятыў беларускай дыяспары ў Кракаве + арэндная плата за памяшканне).

👉 Рэгістрацыя на клуб настольных гульняў
Беларуская дыяспара Кракава
❤️‍🔥 Шукаем выступоўцаў на паэтычны вечар, прысвечаны Тыдню роднай мовы! Вы пішаце вершы і хочаце прадэманстраваць іх добрай публіцы? Тады запрашаем у гэты чацвер на паэтычны вечар, які мы праводзім у рамках Тыдня роднай мовы! Вечар пачнецца з міні-лекцыі…
⭐️ Паэтычны вечар — ужо заўтра!

І ў вас яшчэ ёсць магчымасць зарэгістравацца і прэзентаваць свае працы на публіку! Незалежна ад таго, ці вы пачаткоўца, ці дасведчаны аўтар / аўтарка. Мы чакаем усіх!

А на здымках да допісу — кадры з нашага паэтычнага вечару на Ноч расстраляных паэтаў.

Калі і дзе: 22.02, 19:00-21:00, Prawda Bar (ul. Koletek 2)

Для гледачоў і глядачак уваход — за вольны данат у падтрымку арганізацый нашай дыяспары. Рэгістрацыя не патрабуецца.

👉 Рэгістрацыя выступоўцаў
Дарагія беларусы і беларускі Кракава,

☀️ Сёння цудоўная дата — Дзень роднай мовы. Яна асаблівая для нас, бо наша нацыя праз стагоддзі жыцця пад іншымі дзяржавамі нейкім цудам змагла захаваць сваю родную мову. Гэта фантастычнае дасягненне, дзякуючы якому нам ёсць, што адзначаць 21 лютага.

Але беларуская мова ўсё яшчэ ў тым стане, калі патрабуе актыўных дзеянняў, каб захавацца. Усе старонкі кракаўскай дыяспары вядуцца выключна па-беларуску, і большасць нашых мерапрыемствах таксама ладзяцца на роднай мове.

Мы імкнемся да таго, каб вы штодзённа маглі слухаць і чытаць цікавую інфармацыю па-беларуску. Мы ствараем умовы для таго, каб вы паспрабавалі сказаць свае першыя фразы на роднай мове. І мы запрашаем вас далучацца і ўдзельнічаць у нашых актыўнасцях! Незалежна ад таго, якой мовай вы карыстаецеся ў штодзённым жыцці.

❤️‍🩹 Падпісвайцеся на старонкі Прасторы і таварыства «Крок», каб ведаць пра ўсе актыўнасці і навіны дыяспары. Калі ласка, падтрымайце краўдфандынг на развіццё Прасторы, каб мы маглі стварыць якасны Дом беларускай дыяспары Кракава. І давайце разам размаўляць па-беларуску, сябры і сяброўкі. Вялікі дзякуй!
🎬 Суботні кінапрагляд у Гутэнберг клубе

На гэты раз будзем глядзець «Капітан Фантастык» — трагікамедыю пра сямейныя ўзаемаадносіны і цяжкасці выхавання. Фільм атрымаў узнагароду на Канскім фестывале за лепшую рэжысуру.

Пасля прагляду разам абмяркуем стужку. Паразважаем, наколькі важная цывілізацыя сама па сабе, ці ёсць у сучаснага чалавека права жыць так, як яму заўгодна, і дзе праходзіць мяжа свабоды.

Калі і дзе: 24.02, а 17:00, ul. Łobzowska 15-15, апошні паверх
Фільм у беларускай агучцы.

Уваход: 20 зл