BelarusWithUkraine
286 subscribers
583 photos
153 videos
16 files
502 links
Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў

Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA
Download Telegram
Яны ўжо ніколі не прачнуцца 😔

🖤 330 забітых дзяцей, 4731 забітых мірных жыхароў. Свет, у якім больш няма мірнага сну. Свет, пафарбаваны чырвоным.

▪️Беларуская мастачка Яна Чарнова намалявала карціну, частка грошай ад продажу якой пойдзе ў фонд падтрымкі ўкраінцаў.

#BelarusWithUkraine
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украінцы нам гавораць: што вы там не супраціўляецеся?

🔹Сяргей Бульба, заснавальнік "Белага Легіёну" і грамадскай арганізацыі "Беларусь 2.0. Робім разам", у эфіры канала "Україна 24" падзяліўся сваім меркаваннем наконт сварак беларусаў і ўкраінцаў у інтэрнэце.

🔸Таксама ён нагадаў, што нельга параўноўваць сітуацыю з Майданам ва Украіне і Беларусь, бо амаль 30 гадоў Лукашэнка з Пуціным знішчаюць усё і ўсіх, пры тым як украінцы маюць досвед змены ўлады.

👉 Менавіта за такія выступленні на ўкраінскім тэлебачанні беларускія ўлады помсцяць Бульбу вобшукамі ў сваякоў.

#BelarusWithUkraine
"Я супраць гібелі ні ў чым не вінаватых людзей, супраць разбурэння іх гарадоў. Я супраць вядзення агрэсіўнай вайны з украінцамі з тэрыторыі Беларусі”.

🔥 Кандыдат юрыдычных навук з Гомеля Ірына Кучвальская падала ў гарвыканкам заяўку на адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне.

Крыніца: Штодзень
Імаверна за ўдзел у мерапрыемстве для дзяцей бежанцаў з Украіны ўчора ў Гомелі затрымалі жанчыну

▪️Ала Караленка знаходзіцца ў ІЧУ. Пра затрыманне паведаміў яе знаёмы: "З блізкіх сваякоў у Беларусі ў Алы толькі 85-гадовая маці, ёй пакуль не гаварылі. У сувязі з гэтым няма каму нават перадаць рэчы і ежу. Можа быць, адзавуцца сябры ці родзічы Алы".

▪️У панядзелак 27 чэрвеня міліцыя разагнала мерапрыемства ў парку - свята для дзяцей з Украіны, якое ладзілі валанцёры. Планавалі дарыць дзецям падарункі, праводзіць для іх гульні і конкурсы. Усе разам хацелі зрабіць папяровага "голуба міру".

Крыніца: Флагшток

#BelarusWithUkraine
"Тыповы беларус"

Аутар ілюстрацыі - @karikatu.rama

#BelarusWithUkraine
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Эксклюзіўна для BelarusWithUkraine! Украінскі акцёр, актывіст і паэт Станіслаў Дамброўскі выступіў у абарону беларусаў.

🔹Мы зараз усе з адной бядой. Увесь свет цяпер у закладніках у малпы з гранатай. І на гэтым фоне абвінавачваць усіх беларусаў у тым, што з іх боку ляцяць ракеты, - гэта як мінімум глупства. Глупства хаця б таму, што ў нас не так шмат саюзнікаў, якія гатовыя нас падтрымаць.

🔸Вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. З вялікай павагай стаўлюся да вас. Я сустракаюся з многімі беларусамі і ведаю, як шмат вы робіце. І я шчыра рады, што ў Беларусі не такое пекла, як у нас.

Дзякуем за падтрымку і працягваем дапамагаць адно аднаму! Разам!

▪️Інтэрв'ю правяла Аліна Коўшык.
🔥Беларуска Карына Пацёмкіна атрымала ў Бучы падзяку за валанцёрскую дзейнасць

🔻Карына Пацёмкіна з Салігорска ў снежні вымушана пераехала ва Украіну. Вайну сустрэла ў Бучы, эвакуявалася адтуль, але ў красавіку вярнулася, каб дапамагаць. Тут мы пісалі пра яе падрабязней.

🔻Падзяку Карына адтрымала ад Бучанскай тэрытарыяльнай грамады.

#BelarusWithUkraine
Сябры! Мы распачалі кампанію #BelarusWithUkraine, каб супрацьстаяць хейту, што абрынуўся на беларусаў з пачаткам вайны. Мы паказваем, што беларусы - з украінцамі, нягледзячы ні што.

Раскажыце, ці карысная для вас інфармацыя, якой дзелімся з вамі?
Anonymous Poll
57%
Так, чытаю вас штодня і натхняюся справамі годных беларусаў, сам/сама дапамагаю ўкраінцам, як магу
43%
Добра, што звяртаеце ўвагу на пазітыўныя прыклады. Час ад часу сачу і радуюся чалавечнасці беларусаў
0%
Дзе вайна? Мне ўсё роўна, я не цікаўлюся палітыкай
Дзяўчынкі-беларускі прадаюць ліманад у Вашынгтоне ў падтрымку ўкраінцаў

За першы дзень яны сабралі 180 даляраў 🎉

Крыніца: Belarusians of Washington DC

#BelarusWithUkraine
7 сутак за арганізацыю свята для дзяцей з Украіны 🤦🏼‍♂️

▪️Такі прысуд атрымала валанцёрка Ала Караленка з Гомелю. Яна арганізавала мерапрыемства для дзяцей, якія ўцяклі ад вайны. 27 чэрвеня міліцыя разагнала ўдзельнікаў, а ўчора Алу затрымалі дома.

Крыніца: @viasna96
Беларуса Антона Жыванава, былога басіста гурта The Toobes, збілі ў Варшаве

▪️Аб гэтым Антон напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

Мяне проста адправілі ў накаўт на вуліцы за тое, што я беларус. Запыталіся, чаму я не ў арміі ў прызыўным узросце. Але як сказаў, што я не з Украіны, а з Беларусі - то зрабіў толькі горш сабе. Не вялікая праблема. Але не добра, што такое адбываецца на нацыянальнай падставе ў Варшаве. І не ад якіх-небудзь маргіналаў атрымаў удар, а ад прыстойных людзей.
"Беларусы вам не ворагі. Беларусы вам сябры". Гарачая размова з Валерыем Кавалеўскім на канале ISLND TV

🔻Для нас Украіна - гэта тое грамадства, з якім мы камунікуем увесь час. Было б вельмі добра, каб таксама ва Украіне больш ведалі пра сітауцыю ў Беларусі, пра змаганне беларусаў за сваю вольнасць. У нас свой шлях, свая культура пратэста, у вас - свая.

🔻Сотні тысяч людзей выехалі пасля брутальных арыштаў, катаванняў і рэпрэсій, што адбыліся падчас пратэстаў 2020-га года і адбываюцца дагэтуль. Выехалі ў тым ліку ва Украіну - не ў Расію - зважаючы на тое, што гэта вольная краіна, што там нас паважаюць, паважаюць нашу ідэнтычнасць. Некаторыя былі вымушаныя паехаць далей, а многія засталіся ва Украіне. Многія засталіся і пасля таго, як пачалася вайна, для таго, каб дапамагаць Украіне.

🔻Украінцам трэба памятаць, што вельмі цяжка будзе захаваць мір пасля перамогі, пакуль у Беларусі ва ўладзе Лукашэнка, якога кантралюе Пуцін. Заўсёды з гэтага боку будзе для вас пагроза, таму трэба вырашаць гэтую праблему.

#BelarusWithUkraine
Сёння адбудзецца першы вялікі канцэрт беларускага гурта J:МОРС у Варшаве

✔️Частку сродкаў ад продажу білетаў музыкі накіруюць на дапамогу пацярпелым ад вайны ва Украіне.

У лютым 2022-га J:МОРС прэзентавалі адзін са сваіх самых вядомых сінглаў «Не памірай» на ўкраінскай мове ў знак падтрымкі і салідарнасці з украінскім народам.

01/07 19:00

📍Klub Riviera Remont (Waryńskiego 12a)

👉 Квіткі
💥Тры вуліцы ў Кіеве будуць перайменаваныя ў гонар выбітных беларусаў

⚪️ Вуліцай Кастуся Каліноўскага стане былая Астраханська

🔴 Імя Францыска Скарыны будзе насіць колішняя вуліца Брестська

⚪️У памяць Уладзіміра Караткевіча пераназавуць вуліцу Дабралюбава

Экспертная камісія па новых назвах скончыла сваю працу. Поўны пералік вуліц, назвы якіх будуць змененыя ў працэсе дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі, можна пабачыць тут 👈

#BelarusWithUkraine
Украінка расказвае, што беларусы і дыктатарскі рэжым - гэта не адно і то е ж. Годныя беларусы разам з Украінай!

Крыніца: @vnuchka_bandery

#BelarusWithUkraine
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Быць беларусам - гэта даўно само па сабе прысуд

Сітуацыя патавая: акупаваныя ватаю,
Падманутыя, збітыя катамі, кінутыя за краты,
Уцягнутыя ў вайну па самую крайнюю хату.
І беларусы зноў ва ўсім кругом вінаватыя?

▪️Дзяніс Дудзінскі прачытаў верш "Сведка" аўтара, які пажадаў застацца невядомым.

#BelarusWithUkraine
Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якая ўцякла ад рэпрэсій у Беларусі і цяпер валанцёрыць ва Украіне, напісала моцны пост у Фэйсбуку наконт цяперашніх сварак украінцаў і беларусаў

🔹Я жыла ў атмасферы таталітарызму, а цяпер жыву ў атмасферы вайны і я бачу два траўмаваныя народы, якія скіроўваюць сваю энергію не туды, куды было б карысней.

🔸Я супраць хейту, але калі я чытаю допісы кшталту 'калі ўкраінцы будуць нас хейціць, то мы не будзем дапамагаць' - думаю, што калі вы дапамагаеце ўкраінцам, каб ім спадабацца, то, можа, не трэба?

Чытаць цалкам

#BelarusWithUkraine