BelarusWithUkraine
284 subscribers
583 photos
153 videos
16 files
502 links
Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў

Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым гаворыць актывізацыя ваеннай падрыхтоўкі беларускага войска на мяжы з Украінай, ці здольная беларуская армія захаваць суверэнітэт Беларусі і што робяць расіяне ў Мінску? Адказвае заснавальнік "Белага Легіёна" Сяргей Бульба у эфіры тэлеканалу "Україна 24".

"Па нашай інфармацыі заяўленае стварэнне народнага апалчэння - гэта проста спісы "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Адтуль выбіраюць былых супрацоўнікаў Міністэрства абароны, былых вайскоўцаў, супрацоўнікаў КДБ. Вось іх перапісваюць у абарону. Але для чаго гэта - пакуль абсалютна не зразумела".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска стварыла брошкі ў стылi трэндавай панамы ўкраінскага гурта Kalush Orchestra

🔹Такіх брошак усяго 5, набыць можна за 15 еўра.

🔸Грошы ад продажу пойдуць у фонд дапамогі ўкраінцам.
Весела і ярка прайшоў майстар-клас па традыцыйных беларускіх і ўкраінскіх спевах і танцах «Гучна!» у Вільні

🔹Выступілі гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», фальклорны гурт Slavalachia і клуб традыцыйнага танца «Ойра».
Бачна, што ўдзельнікі і госці добра правялі час 😍

🔸Калі ў вас яшчэ ёсць сумневы, ці наведваць беларуска-украінскія імпрэзы - то вось вам знак не сумнявацца і далучацца! ✌️
"Нягледзячы на вайну, паветраныя трывогі і абстрэлы, мы ўсё роўна выступаем, збіраем грошы, падтрымліваем Узброеныя сілы"

▪️У Львове ўтварыўся свой «джазавы атрад», у складзе якога ёсць і беларускі піяніст Канстанцін Гарачы, вядомы па гурце Apple Tea.

▪️«Джазоўцы» - гэта суполка музыкаў, якія граюць дабрачынныя канцэрты і ахвяруюць заробленыя на іх грошы на карысць батальёна «Азоў».

▪️"Добра, што музыкі і іншыя творчыя людзі зараз могуць працаваць і дапамагаць іншым у той складанай сітуацыі, у якой мы зараз знаходзімся.

Адчуваю вялікую патрэбу гэта рабіць, а як жа інакш? Вораг у нас з украінцамі адзін - Пуцін і Расійская Федэрацыя, і змагацца мы павінны разам. Атрымліваецца, што гэта другі дом, хаця ў мяне і няма такога адчування. У апошні час усё больш усведамляю, што дом у мяне ў Мінску, а ўсё астатняе - гэта ўжо другі ці трэці дом, і так далей", - распавёў «Нашай Ніве» Канстанцін.

Гутарка цалкам
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч аддала прэмію «За свабоду слова» пісьменнікам з Украіны

Прэмія Іржы Тайнэра Пражскай кніжнай выставы была перададзеная ўкраінскай дэлегацыі на знак салідарнасці з Украінай.

Крыніца: ceskenoviny
Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў арыгінальны сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2017 на дабрачынны аўкцыён

🔹Аўкцыён "World Sports For Ukraine" створаны Tribuna.com, Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі Украіне.

🔸"Гэта мой першы медаль з чэмпіянатаў свету WAKO. Заваяваў я яго ў Будапешце ў 2017 годзе. Вельмі дарагі мне як памяць, але гэта зусім нішто ў ваенны час. Я вельмі спадзяюся, што выручаных грошай хопіць, каб купіць каску ці бронекамізэльку, бо чалавечае жыццё - гэта самае каштоўнае. А на вайне зараз самыя лепшыя людзі Украіны", - кажа Іван.

Прыняць удзел у аўкцыёне і падтрымаць украінцаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
І не кажыце, што не спрабавалі вымавіць ☺️

Крыніца: @roksi_dima

#BelarusWithUkraine
Унікальныя кадры вайны і беларускага палка Каліноўскага, пакладзеныя на верш Уладзіміра Караткевіча

"За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
I з плахі".

Глядзець на YouTube
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Рэсурс наш невычарпальны і будзем далей дапамагаць украінцам у барацьбе з расійскай акупацыяй"

👉 Пра беларускіх партызанаў, добраахвотнікаў і вольны беларускі народ - у рэпартажы "Телеканал ICTV".

Глядзець цалкам

#BelarusWithUkraine
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Камандзір палка Каліноўскага 26-гадовы Дзяніс з пазыўным "Кіт"

"У канцы 2014 года, калі на ўсходзе Украіны пачалася вайна, Дзяніс усё кінуў і паехаў на Данбас. У яго абвостранае пачуццё справядлівасці, ён не мог стаяць убаку. Пра вайну Дзяніс загаварыў задоўга да 24 лютага. Сказаў, што калі нешта пачнецца, ён возьме зброю ў рукі", - распавядае zerkalo.io жонка камандзіра Каліноўцаў Анастасія.

#BelarusWithUkraine
Літаратурны часопіс Мінкульт пераехаў у Вільню і рыхтуе нумар, прысвечаны вайне ва Украіне

🔹Таксама плануецца выданне нумара пра падарожжы і эміграцыю.

🔸"Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна, зрабіла мільёны людзей уцекачамі, бежанцамі, людзьмі, якія вымушаныя былі абіраць іншыя краіны для жыцця. Гісторыя кожнага - вартая быць агучанай, прачытанай, бо гэта наш агульны скарб, наш шанец, пачаць вучыцца жыць без вайны і без турмы", - піша заснавальнік часопіса, пісьменнік Сяргей Календа на сваёй старонцы ў Facebook.

✔️Падтрымаць выданне
Летні тур беларускага гурта "Петля Пристрастия" у падтрымку Украіны

⚡️Першы канцэрт ужо ў гэту пятніцу, 17 чэрвеня, у Рызе!

👉 Квіткі на ўсе канцэрты тура тут

✔️Частка заробленых сродкаў будзе адпраўлена ў адзін з дабрачынных фондаў дапамогі Украіне.

#BelarusWithUkraine
🚀 Ваяр з пазыўным "Ракета" у палку Каліноўскага - музыка з гурта “BRUTTO”

▪️У Беларусі ён быў затрыманы ў двары “Плошчы перамен” на мітынгу ў гонар забітага Рамана Бандарэнкі, пасля чаго з’ехаў ва Украіну.

▪️У Кіеве павінен быў стаць новым чальцом Brutto Nostra. У першы дзень вайны музыкі сабраліся на рэпетыцыйнай базе, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні. У выніку “Ракета” на тыдзень з’ехаў на Западную Украіну, пасля чаго вярнуўся ў Кіеў і ўступіў у полк Каліноўскага.

Крыніца: @belwarriors