БСГ - Беларуская сацыялагічная група
238 subscribers
3 photos
4 links
Belarusian Sociological Group — адкрытая даследчая ініцыятыва беларускіх сацыёлагаў, што працягваюць сваю працу ў выгнанні. Мы не дзелім беларусаў на «тых, хто з’ехаў» і «тых, хто застаўся» — мы вывучаем усе падсістэмы беларускага грамадства.
Download Telegram
Хто мы?

Belarusian Sociological Group — адкрытая даследчая ініцыятыва беларускіх сацыёлагаў, што працягваюць сваю працу ў выгнанні. Мы не дзелім беларусаў на «тых, хто з’ехаў» і «тых, хто застаўся» — мы вывучаем усе падсістэмы беларускага грамадства.

Мы ствараем прафесійны сацыялагічны хаб, каб акумуляваць наш агульны капітал, метадычныя напрацоўкі, архівы даследаваняў і тэарэтычную базу для паўнавартаснага маніторынга і аналіза дынамікі беларускага грамадства.

Наша мэта — захаваць прафесійны погляд на падзеі і разам разумець, што адбываецца і куды мы рухаемся.
9
БСГ - Беларуская сацыялагічная група pinned «Хто мы? Belarusian Sociological Group — адкрытая даследчая ініцыятыва беларускіх сацыёлагаў, што працягваюць сваю працу ў выгнанні. Мы не дзелім беларусаў на «тых, хто з’ехаў» і «тых, хто застаўся» — мы вывучаем усе падсістэмы беларускага грамадства. Мы…»
Дынаміка рэпрэсій_2025

Адной з найбольш важных падзей 2025 года стала вызваленне значнай колькасці палітзняволеных. Ці можна лічыць гэта знакам зніжэння рэпрэсіўнага ціску?

Наш аналіз паказвае: не, ціск не памяншаецца.

Сёння рэпрэсіі змяняюць сваю форму і становяцца больш латэнтнымі (прыхаванымі, "ціхімі"). Па некаторых напрамках маштаб пераследу проста дасягнуў свайго «піка» і вычарпаў патэнцыял для далейшага росту. Аднак там, дзе рэсурс яшчэ ёсць — рэпрэсіі трываюць.

Падрабязны разбор сітуацыі з лічбамі і фактамі чытайце ў нашай справаздачы:

👉 https://doi.org/10.5281/zenodo.18374015
👍132
Учора Літва зноў (тройчы) закрывала віленскі аэрапорт праз пазнакі метэазондаў. Папярэдняе закрыццё было амаль два месяцы таму – 6 снежня. Гэта выдатная нагода глянуць, што за гэты час адбывалася на межах Беларусі з краінамі ЕЗ.

А на межах – амаль поўны штыль. Ён распачаўся з апошняга снежаньскага тыдня 2025 года – акурат праз 7-10 дзён пасля візіта амерыканскай дэлегацыі ў Мінск. З таго часу тыднёвая колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы скарацілася вельмі істотна – з сотняў да дзесяткаў. А апошнія пару тыдняў гэты паказнік увогуле знаходзіцца "каля нуля".

На цяпер мы ўвогуле маем працяглыя серыі нулёў на межах:
– на беларуска-літоўскай мяжы – 7 дзён запар не зафіксавана ніводнай спробы перацяць мяжу,
– на беларуска-польскай мяжы – 8 дзён,
– на беларуска-латвійскай мяжы – 28 дзён (апошняя спроба зафіксавана 30 снежня).

Зразумела, тут адбілася і надвор'е, леташняя зіма была адметная сваімі маразамі.

Але трэба мець на ўвазе і тое, што агулам гэтым годам сітуацыя на межах была самая складаная за апошнія чатыры гады. Агульная колькасць спроб нелегальна перакрочыць усходнія межы ЕЗ у 2025 годзе склала больш за 43 000 выпадкаў (2024 год – крыху больш за 36 000, 2023 год – крыху больш за 42 000, 2022 год – каля 32 000).

Зіма і амерыканскія парады супраць гадавога трэнда. Паглядзім, што будзе далей.
👍11
Мяжа замёрзла.

У папярэднія тыдні сумарная кольксць спроб нелегальна перакрочыць межы калыхалася каля нуля. На мінулым тыдні такі нулі ўсталяваліся - такога, каб ні на адной мяжы не было ні адзінай спробы яе перасекчы, не было ніколі ад пачатку крызіса ў 2021 годзе.

*такую "цішыню" беларусі рэжым кампенсуе балонікамі з кантрабандай, што ляцяць зараз і ў Літву, і ў Польшчу.
42👍1
Калі ж казаць за месяц, то мінулы студзень таксама стаў самым "ціхім" з пункту гледжання напругі міграцыйнага ціску - меньш за 30 спроб нелегальна перцяць мяжу.

Латвія - за месяц не было адзначана ні воднай спробы нелегальна перасекчы мяжу.

Літва - усяго 15 спроб (меней было толькі ў 2024 - 5 спроб).

Польшча - 13 спроб, абсалютны мінімум за апошнія 5 гадоў).
7👌1
Такі сурочыў...

На беларуска-латвійскай мяжы штыль скончыўся. Учора тамтэйшыя памежнікі адзначылі дзьве спробы нелегальна перакрочыць мяжу. Упершыню за гэты год.

На астатніх межах штыль захоўваецца.

Прынамсі, пакуль.
🤔7👍1
Выглядае на тое, што мінулы выпадак з дзьвума спробамі нелегальга перакрочыць беларуска-латвійскую мяжу (2 лютага) сапраўды быў выпадковым — штыль на ўсходніх межах Еўразвязу дасюль трывае. Апошнія чатыры тыдні агульная кольскасць спроб перакрочыць тыя межы вагаецца "каля нуля".
👍10
Спадарства, як вы ведаеце, мы з калегамі зараз развіваем ініцыятыву "Беларуская сацыялагічная група".

Сейчас мы запускаем серию исследований, посвященных запросам и проблемам белорусов за рубежом, чтобы дать нам всем возможность безопасно и анонимно высказаться.

Приглашаем вас принять участие в нашем первом исследовании — о медиапотреблении. Будем очень благодарны за распространение ссылки на исследование.

Вот ссылка: https://belsocgroup.limesurvey.net/989572?lang=ru
8