Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.25K subscribers
1.7K photos
79 videos
3 files
1.36K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
Мы ўжо распачалі наш кірмаш! Далучайцеся 💫

Калі: 11 траўня 13:00-19:00
Дзе: Кропка, вуліца Амаглеба, 1, Тбілісі
Квэст "Беларускі след" у Тбілісі запрашае!

⚡️Ці ведалі вы, што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?
⚡️А што Ніко Піросмані адкрылі свету браты-беларусы?
⚡️А што Іван Мележ напісаў свой першы твор у Тбілісі?
⚡️Пра гэта і не толькі вы зможаце даведацца падчас квэстаў “Беларускі след” - першай і адзінай серыі гарадскіх квэстаў аб беларушчыне ў Тбілісі!

Калі: 18 траўня (субота)
Час: а 16:00
Дзе: збор у раёне Плошчы Свабоды, дакладную лакацыю дашлем пасля 👉рэгістрацыі, удзел вольны.

🔆Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі.

🔆Галоўнае для нас – ваш камфорт. Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых – вітаем! А калі ваша мэта – лёгкі няспешны шпацыр, то мы толькі за! Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна ❤️

Знаходзім беларушчыну ў гарадской прасторы!
Даражэнькія! Калі вам патрэбныя ідэі, як правесці гэты тыдзень, то мы з задавальненнем дапаможам.😌Чакаем вас у «Кропцы»!

14 траўня (аўторак), 19:00
Стварэнне калажа «Мапа жаданняў майго гендара»
✂️Рэгістрацыя праз форму.

15 траўня (серада), 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
🤝Рэгістрацыя праз апытанку.

16 траўня (чацвер), 16:00
Фокус-група для беларускіх бацькоў па тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей
👩‍👩‍👦‍👦Запіс праз анкету.

19:00
Літаратурны квіз ад «Мега Сапега»
📚Рэгістрацыя тут.

18 траўня (субота), 11:00
Вязальны клуб.
🧶Для ўдзелу пішыце @hanna_gap.

14:00
Пісьменніцкі клуб
❗️Група набраная❗️Для магчымасці ўдзелу пісаць @sikaraska_luk.

19 траўня (нядзеля), 10:00
Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць»
🙋‍♀️Хутка з'явяцца падрабязнасці.

13:30
Майстар-клас па маляванні на цішотках
🎨Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя.

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)
19 мая (нядзеля) 16:30 прэзентацыя дзіцячай кнігі Аляксандра Ждановiча «Кропля ў космасе»💧💫

Маленькая гарэзная Кропелька ляцела з неба на зямлю. Па дарозе яна даведалася шмат новага. Аказваецца, кропля дажджу можа пераўтварыцца ў мора, ружу і нават у цудоўную дзяўчынку. Але Кропельку чакалі зусім нечаканыя прыгоды і пераўтварэнні пасля таго, як яна патрапіла ў адкрыты космас!

Вы сустрэнецеся з няўрымслівай Кропелькай і з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, які яе прыдумаў. Будзеце размаўляць не толькі па-беларуску і па-руску...але і на мове рыб, мышэй, машын і пыласосаў! Вас чакаюць рухомыя гульні і маленькія спектаклі!

🎟 Уваход вольны!
📝 Запіс у
@auditoria_tbi
📍 Auditoria Kids (V.Barnov 53a, Tbilisi)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞#ГамарджобаПрывітанне Тбілісі.

Мы - каманда беларускіх трэнераў_ак, арганізатараў_ак і блізкіх нам па духу людзей.

🔥Наш праект #ГамарджобаПрывітанне - гэта даступныя для ўсіх жадаючых трэніроўкі і фізічныя практыкі ў Сакартвела.

Расклад на тыдзень:

🔹ПЯТНІЦА

💠19:00 "Вулічны бокс ад Зялёнай" @zagogylina,
стадыён каля м.Важа-Пшавела.

🔹СУБОТА

💠09:00 Ёга ад
Арышы
@arisharabkova у амфітэатры Мзіўры парка.

💠Удзень "Хайкінг ад Леры" па наваколлях Тбілісі (расклад залежыць ад маршруту і надвор'я) запісвайцеся ў @Skylerko.

🔹НЯДЗЕЛЯ

💠 09:00 "Віняса ёга ад Алесі" @alessjalessja ў амфітэатры Мзіўры парка.

🔹ПАНЯДЗЕЛАК

💠07:30 "Моцная ёга ад Івана" @facehackman ў амфітэатры Мзіўры парка.

💠 09:00 "Школа бега ад Леры" @Skylerko - парк Рыкі.

💠10:00 "Класічны бокс ад Рамана" @RomanWhite71 Артачала.

🔹СЕРАДА

💠19:00 "Вулічны тайскі бокс ад Зялёнай" @zagogylina,
стадыён каля  м.Важа-Пшавела.

🔸 Удзел ў мерапрыемствах вольны, данаты вітаюцца💸

🔸Сачыце за анонсамі на нашай старонцы, далучайцеся да мерапрыемстваў.
📍Кінапрагляд анімацыі «Прынцэса Мананоке» у Тбілісі (18+)

🌿«Прынцэса Мананоке» планавалася як апошняя праца рэжысёра Хаяо Міядзакі перад выхадам на пенсію, але анімацыя мела такі поспех, што мэтр вырашыў зняць ячшэ адзін шэдэўр, а потым і яшчэ.

🎬Гэта анімацыя пра супрацьстаянне чалавека і стыхіі, цывілізацыі і прыроды і канешне ж аб супрацьстаянні чалавека самому сабе. Ці можа чалавек жыць у згодзе з наваколлем? Гэтай працай Міядзакі ўздымае глыбокія пытанні індустрыялізацыі, экалогіі і шмат іншых тэмаў у даволі цікавай форме анімацыі дэманструя свет духаў і месца чалавека ў ім.

🌸Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра анімацыю, крыху кантэкста і пагляблення ў свет Хаяо Міядзакі. Пасля прагляду абмяркуем вашыя пачуцці і ўражанні.

🦌Анімацыю будзем глядзець у беларускай агучцы.

☀️Запіс праз апытанку ў тг суполкі "Кінаканапы". Колькасць месцаў абмежавана магчымасцю прасторы (12 чалавек)

🔖 Удзел: 14 лары (у цану ўваходзіць любы напой з меню).
📆 21 траўня 20:00
🏛 Месца: "but first cacao"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пішам лісты палітвязням у Тбілісі!

📨Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі.
Таму мы запрашаем на "Час лістоў".

У аўторак, 21 траўня, адбудзецца наша чарговая акцыя напісання лістоў салідарнасці. Запрашаем далучыцца да нас з 19:00 недалека ад ст.м."Тэхнічны ўніверсытэт".

У праграме:

▪️аповед пра становішча з палітзняволенымі ад гісторыка Рамана
▪️чытанне вершаў палітвязняў
▪️падпісанне лістоў для палітвязняў
▪️вядоўца вечара Аляксандр Ждановіч

21.05 (аўторак) а 19:00
📍 100м ад ст.м. "Тэхнічны ўніверсытэт"
✔️колькасць месцаў абмежавана прасторай, патрэбна рэгістрацыя

Прыходзьце самі, завіце неабыякавых сяброў. Наша моц у салідарнасці! 💪
🌞 Гамарджобапрывітанне!

Мы - каманда беларускіх трэнераў_ак, арганізатараў_ак і блізкіх нам па духу людзей.

🔥Наш праект #ГамарджобаПрывітанне - адкрытыя (даступныя для ўсіх жадаючых) трэніроўкі і фізічныя практыкі ў Сакартвела.

Расклад на тыдзень:

ПЯТНІЦА

💠19:00 "Вулічны бокс ад Зялёнай" @zagogylina
стадыён каля м. Важа-Пшавела.

СУБОТА

💠09:00 "Ёга ад
Арышы
" @arisharabkova у амфітэатры Мзіўры парка.

💠Удзень"Хайкінг ад Леры" запісвайцеся ў @Skylerko.

💠 Удзень "Хайкінг ад Андрэя" запісвайцеся ў @an_agaf.

💠12:00 "Беларускі Шахматны Клюб" @dzianisou Дадаэна-парк.

НЯДЗЕЛЯ

💠 09:00"Віняса ёга ад Алесі" @alessjalessja ў амфітэатры Мзіўры парка.

ПАНЯДЗЕЛАК

💠07:30"Моцная ёга ад Івана" @facehackman ў амфітэатры Мзіўры парка.

💠 09:00 "Школа бега ад Леры" @Skylerko парк Рыкі

💠10:00 "Класічны бокс ад Рамана" @RomanWhite71 Ортачала.

СЕРАДА

💠19:00 "Вулічны тайскі бокс ад Зялёнай"@zagogylina
стадыён каля  м.Важа-Пшавела.

🔸Удзел вольны, данаты вітаюцца.

🔸Сачыце за анонсамі на нашай старонцы!
🙏ГамарджобаПрывітанне Тбілісі!

🔸19.05.2024 Чакаем вас у 09:00 на "Практыцы па Віняса ёзе ад Алесі"  ў амфітэатры парка Мзіўры.

🔥Віняса ёга - гэта медытацыя ў руху. Практыка ўяўляе сабой бесперапынныя, плаўныя пераходы з адной асаны ў другую.
Вінясу ёгу яшчэ называюць yoga flow.

🌟Гэтыя  практыкі актыўныя, накіраваныя на моцны разагрэў мышцаў. Пад час практыкі мы звяртаем асаблівую ўвагу на дыханне, на тое, як сябе адчуваюць розныя часткі цела.

🔹Калі вы жывеце за мяжой ці не паспелі на нашы заняткі - прыходзьце да Алесі анлайн альбо практыкуйце самастойна пад відэа, якое яна зрабіла для вас па гэтай спасылцы.

🔸Папярэдні запіс - @alessjalessja.

🔹Удзел у мерапрыемстве вольны, данаты вітаюцца.

❤️За анонсамі сачыце за нашай старонцы.

Да сустрэчы на кілімку!
🙏ГамарджобаПрывітанне, гарманічныя!

🔸20.05.2024 чакаем вас а 07:30 на "Практыцы па Ёзе-буст ад Івана"  у амфітэатры парка Мзіўры.

🔥Ёга для Івана - гэта перш за ўсё інструмент, які дазваляе быць працаздольным і не губляць энтузіязму пры выкананні вялікай колькасці задач.
Іван займаецца кожны дзень без выходных і запрашае вас далучыцца да яго заняткаў і сумесных сустрэч па раніцах у панядзелак.

🔸Папярэдні запіс і пытанні @facehackman.

🔹Удзел у мерапрыемстве вольны, данаты вітаюцца.

❤️За анонсамі сачыце за нашай старонцы.

Да сустрэчы на дыванку!
Як вашы справы, даражэнькія? Падрыхтавалі для вас карысныя мерапрыемствы на гэтым тыдні. Да сустрэчы ў «Кропцы».🫶

20 траўня (панядзелак), 19:00
Чарговая сустрэча моўных курсаў «Мова Нанова»
🗣Рэгістрацыя праз анкету.

22 траўня (серада), 10:00
Жаночы сняданак з Тамар Джанашіа і Тамунай Гурчыяні ў межах курса «SheLeads»
☕️Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя.

19:00

Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
🤝Рэгістрацыя тут.

23 траўня (чацвер), 18:00
Майстар-клас па роспісу на тканіне ад мастачкі Людмілы Тальяно
🎨Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс праз форму.

25 траўня (субота), 10:00
Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць»
❗️Група ўжо набраная.

15:30
Клуб беларускай літаратуры
📗Рэгістрацыя праз форму.

Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца ў прасторы ў прысутнасці бацькоў (акрамя мерапрыемстваў 18+)