БСДП
177 subscribers
1.01K photos
42 videos
12 files
604 links
інфармацыйны канал сацыял-дэмакратаў
Download Telegram
Барысаўскі сябра БСДП Ігар Леднік прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.

Нагадаем, што на дадзены момант Ігар знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА. На яго заведзены крымінальны артыкул за паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да 5 год турмы.

Цягам некалькі апошніх месяцаў Ігар Леднік тройчы адбываў пакаранне на сутках па адміністрацыйных артыкулах.

У БСДП яго затрыманне звязваюць са скаргамі, якія ён пісаў у адрас дзяржаўных органаў.
Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) з глыбокім смуткам паведамляе, што 29 мая на 63-м годзе жыцця раптоўна памёр ветэран партыі, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Уладзіміравіч ГРЫБКО, і выказвае шчырае спачуванне яго родным, сябрам і таварышам.
Працяг судовага пасяджэння над сябройкай Прэзідыума БСДП Людмілай Волкавай адбудзецца 31 мая 2022 г. у 11-00 у судзе Ленінскага раёна сталіцы.

Нагадаем, што Людміла Волкава чатыры месяцы знаходзіцца пад вартай. Ёй выстаўлена абвінавачанне па арт. 342 КК РБ. Следства выявіла 10 эпізодаў яе удзелу ў пратэстах у 2020 г.

Пракурор запатрабаваў у суда 2 гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама задаволіць пазоў Мінсктранса на суму 150 тыс. руб. за сбой працы грамадскага транспарта.
Суд Ленінскага раёна сталіцы прысудзіў 2 гады калоніі агульнага рэжыму сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай па арт. 342 КК РБ.

Акрамя таго суддзя задаволіў пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

З канфіскаванай тэхнікі пад час 1,5-гадовай даўніны вобшука Людміле вярнуць толькі мабільны тэлефон.

У Людмілы на свабодзе застаўся 6-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Нагадаем, што Людміла Волкава была затрыманая 19 студзеня бягучага года на працоўным месцы. З моманту затрымання яна знаходзілася ў ізалятары.

Пад час следства было выяўлена 10 эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 г.

У БСДП лічуць, што трыгерам для яе затрымання стала яе скарга ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную пад час вобшуку тэхніку.
Нефть все. Глава Европейской комиссии Урсула фон дер Ляйен заявила, что благодаря 6 пакету сакций, до конца года ЕС откажется от 90% нефти из России.
Нет нефти – нет войны!

Кароткі агляд падзей на руска-украінскім фронце з Ігарам Маслоўскім 31 мая 2022 г. (№25).
“Всадники Апокалипсиса уже в пути” – заявил бывший президент России или как его называли в СМИ, просто Димон. Очевидно он имел ввиду 6 пакет санкций ЕС или американские реактивыне системы залпового огня M142 HIMARS, которые США намерена поставить Украине.

Кароткі агляд падзей на руска-украінскім фронце з Ігарам Маслоўскім 3 июня 2022 г. (№26).

#НЕвайНЕ #ЯзаМир #нетвойне #украина #Беларусь
Гомельскага актывіста БСДП Алега Канавалава абвінавачваюць яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволены Алег Канавалаў, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары №3 у Гомелі па падазрэнні ў распальванні сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абвінавачваецца яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Канавалава дадаткова абвінавачваюць па ч.1 арт.368 – «Знявага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», і арт. 369 – «Знявага прадстаўніка ўлады».

Тэрмін утрымання пад вартай Алегу Канавалаву працягнуты да 5 ліпеня па прычыне таго, што яшчэ не атрыманы вынікі комплекснай судова-псіхіятрычнай экспертызы і псіхалагічнай экспертызы па першаму абвінавачанню. Гэтыя вынікі будуць атрыманы, верагодна, пасля 20 чэрвеня.

Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала "Третий регион Беларусь" быў затрыманы 10 студзеня 2022 года, калі вярнуўся з-за мяжы ў Беларусь на святы.

Алег Канавалаў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.
С июня под полные санкции ЕС попали: «Беларуськалий», «Белорусская калийная компания», «Интер Тобако», «Нафтан», табачная фабрика «Нёман», «Белтаможсервис» и «Белкоммунмаш», а также ряд должностных лиц и сотрудников БТ. ЕС в рамках санкций также отключит от SWIFT «Белинвестбанк».

Кароткі агляд падзей на руска-украінскім фронце з Ігарам Маслоўскім 6 июня 2022 г. (№27).
Мінуў год з моманту вынясення пісьмовага папярэджання Міністэрствам юстыцыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) за размяшчэнне дызайнерскіх прац Уладзіміра Цэслера ў часопісе БСДП "Пазіцыя".

Нагадаем, што загадам за №126 ад 1 чэрвеня 2021 г. Мінюст вынес папярэджанне БСДП. Каб выправіць хібы Прэзідыум прапанаваў і рэалізаваў комплекс мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства.
Димон завел телеграм и его понесло. То ли от того, что сына высылают из США, то он хочет снова вернутся на российский престол. Не будем повторять его слов. Но вот, что пишут российские експерты: комментарии Дмитрия Медведева выдержаны в стиле коммунальной кухни и не способствуют текущей работе…

Кароткі агляд падзей на руска-украінскім фронце з Ігарам Маслоўскім 8 июня 2022 г. (№28).
Сябры! Нагадваем пра "самацэнзуру" ва ўласных сацыяльных сетках.

Учора была затрымана актывістка Барысаўскай гарадской арганізацыі партыі, кіраўнічка Мінскай абласной рабочай групы "Жанчыны БСДП" Скачок Ганна. Ноч яна правяла ў халоднай камеры, дзе не было магчымасці паспаць, а сёння ёй прысудзілі 10 б.в. штрафу.

Падставай для карных дзеянняў стаў перапост у адной з сацсетак роліка з масавага мерапрыемства ў Расіі, дзе выкарыстоўваліся агітацыйныя матэрыялы з фашысцкай свастыкай.