Сацыял-дэмакратычны канал
145 subscribers
1.03K photos
44 videos
12 files
669 links
інфармацыйны канал сацыял-дэмакратаў
Download Telegram
6 снежня 2023 г. старшыня ліквідаванай у Беларусі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў прыняў удзел у панэльнай дыскусіі аб еўраінтэграцыі на міжпартыйным форуме "8+100" у Еўрапарламенце ў Брусэлі. У мерапрыемстве прыныла ўдзел больш за 110 удзельнікаў з еўрапейскіх і беларускіх дэмакратычных партый.

Асноўныя тэзісы выступу:
- Беларусь - еўрапейская краіна, чыя будучыня павінна быць звязаная з Еўрапейскім саюзам;
- Павінен быць зразумелы спіс палітычных арганізацый з якімі разам ісці да сяброўства ў ЕС;
- Падрыхтоўку да ўступлення ў ЕС неабходна пачынаць ужо зараз з аўдыта беларускага заканадаўства і распрацоўкі праектаў і канцэпцый рэформаў з удзелам еўрапейскіх экспертаў;
- Святлана Ціханоўская павінна падаць сімвалічную заяўку на ўступлення Беларусі ў ЕС.
👍4
РЭЗАЛЮЦЫЯ
Міжпартыйны форум 8+100

6 снежня 2023 г., Брусель, Еўрапейскі парламент
 
Беларуская хрысціянская дэмакратыя,
Беларуская партыя зялёных,
Партыя БНФ,
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада),
Рух «За Свабоду»
Народная Грамада,
Партыя "Разам",
Аб'яднаная грамадзянская партыя
 
Рэзалюцыя Міжпартыйнага форуму беларускіх дэмакратычных партый і арганізацый аб Еўрапейскім выбары дэмакратычнай Беларусі і асуджэньні дзеяньняў аўтакратычнай Беларусі па ліквідацыі палітычных партый, якія застаюцца легітымнымі палітычнымі акторамі і партнёрамі Еўрапейскага Саюзу; стварэнні платформы для камунікацыі паміж беларускімі і еўрапейскімі сястрынскімі партыямі.
 
Форум,
● улічваючы палітычны крызіс у Беларусі, які ўзнік пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г., і непрызнанне легітымнасці дзеючай улады дэмакратычнымі краінамі свету,
● улічваючы працяг палітычных рэпрэсій з боку рэжыма Аляксандра Лукашэнкі і наяўнасьць у Беларусі не менш як 2000 палітвязняў,
● з улікам таго, што за першыя шэсць тыдняў расійскага ўварвання ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту ў Беларусі было змешчана за краты больш за 1500 чалавек і не менш за 1630 беларусаў арыштавана за выказванне антываеннай пазіцыі;
● улічваючы сітуацыю з адсутнасцю свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі з 1996 года, а таксама пачатак выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы 25 лютага 2024 года, на фоне працягвання палітычных рэпрэсій і стварэння атмасферы страху ў грамадстве,
● улічваючы сітуацыю з ліквідацыяй дэмакратычных палітычных партый у Беларусі ў 2023 годзе,
● прызнаючы еўрапейскі выбар дэмакратычнай Беларусі і дэмакратычны характар беларускіх палітычных арганізацый,
 
1. падтрымлівае еўрапейскія памкненні дэмакратычнай Беларусі і беларускіх дэмакратычных партый;
2. асуджае дзеяньні аўтакратычных беларускіх уладаў па ліквідацыі дэмакратычных палітычных партыяў, якія застаюцца легітымнымі палітычнымі актарамі і партнёрамі Еўрапейскага Саюза; прызнае аргкамітэты па стварэньні палітычных партый добрай асновай для аднаўлення дэмакратычнага палітычнага ладу Беларусі,
3. пацвярджае жаданне беларускіх дэмакратычных партый інтэгравацца з сем'ямі сястрынскіх еўрапейскіх палітычных партый, а таксама з іншымі палітычнымі структурамі ЕС,
4. Зацвярджае Міжпартыйны форум беларускіх дэмакратычных партый як актыўную пляцоўку для камунікацыі дэмакратычных партый Беларусі з дэмакратычнымі партыямі краін ЕС.
5. падтрымлівае ідэю стварэньня фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў,
6. лічыць запланаваныя так званыя выбары ў Беларусі без удзелу дэмакратычных палітычных партый імітацыяй і неадпаведнасцю дэмакратычным традыцыям і каштоўнасцям, а таму нелегітымнымі.
7. заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі і барацьбу з іншадумствам,
8. заклікае беларускія ўлады аднавіць дзейнасьць зліквідаваных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў, няўрадавых арганізацый і СМІ ў Беларусі,
9. лічыць, што правесьці свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі пад наглядам міжнародных назіральнікаў належыць інстытутам дэмакратычнай Беларусі.
4
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №87):

00:00 Прывітанне
00:39 Пра што Лукашэнка размаўляў у Кітаі і ці стрэляць праекты ў Экватарыяльнай Гвінеі?
08:42 Чым кампенсуе Беларусь страчаны еўрапейскі рынак?
11:37 Хто такія беларускія ІП-зомбі?
13:45 Ці атрымаецца спагнаць кампенсацыю за Вялікую Айчынную вайну?
19:00 Чаму прасядаюць заробкі ў сельскай гаспадарцы?
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №88):

00:00 Прывітанне
00:40 Выплаты па еўрабондам расіянам
02:45 Выплаты па еўрабондам усім астатнім
04:10 Беларускі порт у Мурманку
07:58 Рэкорды па продажах кватэр у сталіцы
11:47 Адтэрміноўка па выплатах крэдытаў Расіі
14:30 Ці даруе Расія Беларусі даўгі
15:58 Чаму растуць кошты на лекі?
18:44 Ці захаваюцца таварыствы ўласнікаў?
Фотафакт: лідары дэмакратычных партый Беларусі сустрэліся з намеснікам міністра замежных спраў Літвы Jonas Survila.
😁1
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №89):

00:00 Прывітанне
00:38 Рост ВУП Беларусі
04:07 Як гавораць пра Беларусь на усю Афрыку?
09:37 Пуцін і яйкі
13:02 Ці ўзяліся за бізнес Бакіева?
14:57 Новы завод БелАЗ у Оршы
19:02 Чаму зніжаюцца тэмы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай?
Партыи Беларусі па 2001 г..pdf
590.3 KB
Брашура пра палітычныя партыі Беларусі з моманту незалежнасці па 2001 г.
👍6
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №90):

00:00 Прывітанне
00:37 Навошта Беларусі завод звадкаванага газу?
02:02 120 інтэграцыйных мерапрыемставаў Беларусі і Расіі
04:18 Растроены правалам Раман Галоўчанка
06:51 Асаблівасць Пінска, Лідскага і Салігорскага раёна
08:27 Ці прададуць БелАЗ кітайцам?
11:06 Стратныя арганізацыі ў гандлі
З Новым годам! Усё яшчэ будзе! Усё будзе лепш!
7
З Новым 2024 годам, таварышы! Здароўя, добрага настрою, поспеху ва ўсіх пачынаннях!

Можна забараніць сацыял-дэмакратычную партыю, але нельга забараніць быць сацыял-дэмакратам!

Мяркуем, што вы думаеце гэтаксама, а калі так, то ў нас усё атрымае! Усё будзе добра! Усё будзе як мае быць, бо Беларусь перадусім!
🔥109👍1😁1🌭1
⚡️⚡️⚡️ У Чэрыкаве на 14 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаны сябра ліквідаванай уладамі БСДП, а таксама пастар баптысцкай царквы Раман Раждественскі.

Таксама стала вядома аб вынясенні 21 прысуду мясцовым актывістам па адміністрацыйнаму артыкулу 19.11 "Распаўсюд, выраб, захаванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць". Усе астатнія затрыманыя атрымалі штрафы ў памеры ад 20 да 25 базавых велічынь!
👍2🤬2😢2🙏1
Стала вядома, што 29 снежня 2023 г. выйшаў на волю гомельскі сябра ліквідаванай уладамі БСДП Станіслаў Мачалаў.

Станіслаў быў затрыманы 28 мая 2021 г. У яго кватэры адбыўся ператрус. Пазней ён быў асуджаны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і 364 КК РБ “Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.

У турме сацыял-дэмакрат правёў каля 2.5 год і цалкам адбыў свой прысуд. Зніжэнне тэрміну зняволення звязанна з залікам часу знаходжання ў Следчым ізалятары.

24 лютага 2022 г. Станіслаў Мачалаў у СІЗА пабраўся шлюбам з сацыял-дэмакраткай Святланай Якубовіч.

Пасля вызвалення Станіслава за кратамі застаецца яшчэ 7 cацыял-дэмакратаў: Ігар Леднік, Юлія Лаптановіч, Андрэй Ханевіч, Іван Саўцін, Алег Канавалаў, Мікалай Куляшоў і Віктар Лосік.
9
Знікла сувязь з магілёўскім сацыял-дэмакратам Яўгенам Глушковым.

Апошні раз ён выходзіў на сувязь 4-5 студзеня. Праўдападобна, што ён затрыманы праваахоўнікамі.

Яўген Глушкоў - магілёўскі журналіст і блогер. У канцы 1990-х быў адным з самых папулярных музычных вядучых на тэлеканале "Магілёў-2". У 2019 г. Яўген Глушкоў быў кандыдатам у дэпутаты ад БСДП.
11-12 студзеня 2024 г. прадстаўнік БСДП прыняў удзел у Канферэнцыі, арганізаванай Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы і парламентам Фінляндыі ў Хельсенкі.

Тэматыка канферэнцыі была прысвечана Беларусі. Падчас канферэнцыі адбыліся тэматычныя панэльныя дыскусіі: "Дэмакратычная будучыня Беларусі", "Беларусь у сучасным геапалітычным кантэксце", "Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць: культура, гістрорыя і мова", "Палітвязні", "Падтрымка дэмакратычных сіл", "Электаральная кампанія ў Беларусі", "Прадстаўніцтва беларускага народа".

У Канферэнцыі прыняла ўдзел каля 130 чалавек.
👍3
Памёр Уладзімір Нісцюк…

Былы сябра БСДП адышоў у лепшы свет 15 лістапада 2023 г, аднак пра яго смерць ад анкалогіі, з якой ён змагаўся доўгі час, стала вядома толькі зараз. Сацыял-дэмакрату было 73 гады.

Уладзімір Нісцюк – падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы, быў дэпутатам ХІІІ склікання і падтрымаў імпічмент Аляксандру Лукашэнка.

У БСДП быў намеснікам старшыні партыі. У 2008 г. пасля вызвалення з турмы Аляксандра Казуліна разам з Аляксеем Каралём, Вольгай і Аляксандрам Казуліным сышоў з партыі праз канфлікт з абраннем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча.

Пасля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся развіццём альтарнатыўнай энергетыкі. Працаваў дырэктарам ТАА “Белветраэнерга” і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі "Узнаўляльная энергетыка".

Пачывай з мірам, дарагі таварыш…
😢81👍1
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №91):

00:00 Прывітанне
00:52 Інфляцыя ў Беларусі ў 2023 г.
04:28 Крынжовы паход Лукашэнкі на англасаксаў
06:30 Нацыяналізацыя беларускіх прадпрыемстваў
09:08 Чаму знікае малдаўскае віно?
11:33 Стагнацыя беларускай эканомікі ў 2024 г.
14:11 ІТ-сектар працягвае ўціскацца
👍1
Белорусская армия в России. Чему обучат белорусских солдат российские мародёры. Протесты в Башкортостане. Жители республики призывают мужчин вернутся с фронта домой на защиту родной земли. Подводим промежуточные итоги. Россия продолжает замерзать. Нижний Новгород и Новосибирск приняли эстафету горячих фонтанов. Цена газа в Европе.

Игорь Масловский с обзором новостей с русско-украинского фронта 19 января 2024 г.

#Беларусь #новости #Башкортостан
00:00 Вступление
00:26 Протесты в Башкортостане
02:00 Россия замерзает
04:07 Белорусская армия в России
8 студзеня 2024 г. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) была выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гэта азначае, што ў гэты дзень скончыўся працэс ліквідацыі партыі.

Аднак гісторыя партыі не завяршылася. Сябры БСДП, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, працягваюць несці сцяг беларускай сацыял-дэмакратыі і прадстаўляць яе інтарэсы на міжнароднай арэне.
👍4😱4❤‍🔥1🤬1😢1
Старшыня ліквідаванай уладамі БСДП Ігар Барысаў прыняў удзел у дыскусійнай панэлі на тэму "Супрацьдзеянне сціранню культурнай ідэнтычнасці падчас вайны і міру".

Дыскусія адбылася 24 студзеня 2024 г. у Страсбурзе (Францыя) ў будынку Рады Еўропы.

З беларускага боку ў сустрэчы таксама ўдзельнічала сябра кантактнай групы Рады Еўропы па супрацоўніцтву з прадстаўніцтвам беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Алена Макоўская і палітык Анатоль Лябедзька.

Падчас свайго выступу Ігар Барысаў засяродзіўся на пытаннях мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама выкарыстанні лінгвістычнага наратыву для апраўдання ваеннай агрэсіі Расіяй.
👍1