БСДП
176 subscribers
1.01K photos
41 videos
12 files
593 links
інфармацыйны канал сацыял-дэмакратаў
Download Telegram
⚡️⚡️⚡️ У Цэнтральным Камітэце БСДП

7 верасня 2023 г. у рэжыме анлайн адбылося дыстанцыйнае пасяджэнне сябраў Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У пасяджэнні прыняла ўдзел 23 сябры ЦК і 6 сябраў ЦК, якія часова знаходзяцца за межамі Беларусі.

Пад час пасяджэння былі разгледжаны пытанні аб выніках разгляду ў Вярхоўным судзе пазову БСДП да Міністэрства юстыцыі ў сувязі з неперарэгістрацыяй партыі. Удзельнікі судовага пасяджэння распавялі пра асаблівасці судовага працэсу і спробах БСДП праз суд прызнаць новую рэдакцыю закона “Аб палітычных партыях” не адпавядаючай Канстытуцыі, аднак у задавальненні пазову БСДП было адмоўлена.

ЦК БСДП прыняў рашэнне аб наданні паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы БСДП у стасунках з органамі дзяржаўнай улады і ў судзе сябрам ЦК БСДП Вештард І.З., Пастухову М.І., Сігаеву А.У. Папярэдняе судовае пасяджэнне па ліквідацыі БСДП адбудзецца 11 верасня 2023 г. у Вярхоўным судзе.

ЦК БСДП прыняў рашэнне аб правядзенні чарговага ХХІІ з’езду БСДП. З’езд партыі павінен адбыцца 16 снежня 2023 г.
Старшыня БСДП Ігар Барысаў і Міжнародны сакратар БСДП Валянцін Аскірка прынялі ўдзел у канферэнцыі Каліноўскага ў Страсбурзе (Францыя). Акрамя таго паўдзельнічалі ў шэрагу сустрэч з еўрапейскімі сацыял- дэмакратамі і ў дыскусійнай панэлі SD-групы.
Старшыня БСДП Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №75):

00:00 Прывітанне
00:40 Гандаль Беларусі і Расіі
04:13 Эканамічнае гандлёвае дно з ЕС
06:09 Ці панясець страты эканоміка Беларусі ад ордэра на арышт Аляксандра Лукашэнкі
08:46 Беларусы замежжа без пашпартоў і даверанасцяў
11:54 Беларуская зброя для Афрыкі
13:14 Латвія зацягвае эканамічную пятлю
Лукашенко встретился с Путиным в Сочи. Беларусь и Северная Корея: что общего. Лукашенко признал влияние санкций. Беларусь будет европейской страной. Беларусы – европейский народ.

Игорь Масловский с антивоенной повесткой 17 сентября 2023 г. Брестчанин делится свои мнением о войне и мире, событиях в Беларуси и зарубежом.

#Лукашенко #Беларусь #НЕвайНЕ
00:00 Вступление
00:09 Лукашенко и Путин
01:24 Северная Корея
01:54 Зачем Беларуси КНДР
02:41 Лукашенко признал санкции
03:06 Беларусы – европейский народ
На границе Беларуси нужно платить. Сколько Россия потратила на войну. Друзья Гиркина прозрели

Белорусская граница стала платной. За въезд от 2 до 95 рублей. Кто собирает деньги за пересечение границы. Кампания «БелГлобалГарант» и Сергей Тетерин. Кто они такие. Румыния призывает отказаться от всего российского. Сколько Россия потратила на войну. Белорусское имущество в Украине арестовали на $1 млрд. Друзья Гиркина-Стрелкова прозрели. Рамзан Кадыров жив или мертв.

Игорь Масловский с антивоенной повесткой 18 сентября 2023 г. Брестчанин делится свои мнением о войне и мире, событиях в Беларуси и зарубежом.
#Лукашенко #Беларусь #НЕвайНЕ

00:00 Вступление
00:09 Белорусская граница стала платной.
01:20 БелГлобалГарант
02:34 Румыния призывает страны отказаться от России
03:35 Друзья Гиркина
03:56 Рамзан Кадыров – тихий Дон
⚡️⚡️⚡️Дарагія таварышы і таварышкі!

У аўторак, 19 верасня 2023 г., адбудзецца судовае пасяджэнне па позве Міністэрства юстыцыі да Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у сувязі з ліквідацыяй палітычнай партыі.

Мы разумеем, як зараз працуе закон і як паводзіць сябе ўлада, але нам патрэбна ваша маральная падтрымка ў судзе. Хто мае вольны час і гатовы вытрымаць некалькі гадзін слуханняў у суддзе, прыходзьце!

Месца: Вярхоўны суд, Арлоўская, 76, 1 пад’езд.
Дата і час: 19 верасня 2023 г., 10:00 (варта прыйсці загадзя).

У выпадку пытанняў можаце звязвацца з першым намеснікам старшыні БСДП Сігаевым Аляксеем: +375 29 629 35 54.
⚡️⚡️⚡️У Цэнтральным Камітэце БСДП

18 верасня 2023 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У пасяджэнні прыняла ўдзел 24 з 43 сябраў БСДП, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама 5 сябраў партыі, якія часова знаходзяццца за межамі краіны. Таксама ў працы пасяджэння прымалі ўдзел два сябры ЦРК.

Пад час пасяджэння была абмеркавана сітуацыя ў сувязі з пазовам Міністэрства юстыцыі да БСДП па ліквідацыі партыі. Па выніках абмеркавання прынята пастанова:

У выпадку ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сябры партыі пакідаюць за сабой права ў межах дзеючага заканадаўства стварыць арганізацыйны камітэт па стварэнні партыі, якая будзе кіравацца сацыял-дэмакратычнымі каштоўнасцямі, традыцыямі айчыннай сацыял-дэмакратыі і міжнароднага сацыял-дэмакратычнага руху.
⚡️⚡️⚡️ 20 верасня 2023 г. Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
20 верасня 2023 г. Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).
Партыя працавала з 1991 г. Фактычна 32.5 гады. У партыі з першага Ўстаноўчага з'езду заставалася каля 10 сябраў. У тыя ліберальныя часы для стварэння партыі было дастаткова ўсяго 100 чалавек. Зараз улада ўзняла планку ў 5 000 чалавек з прадастаўленнем усіх звестак аб партыйцах у Мінюст.

Пра фармат далейшага існавання ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) будзе паведамлена неўзабаве.
Журналіст Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №76):

00:00 Прывітанне
00:40 Ці будзе Беларусь абскарджваць канфіскацыю Украінай беларускай маёмасці
02:59 Ці з'явіцца хуткасная чыгуначная магістраль паміж Мінскам і Масквой?
05:55 Ці зблізіцца яшчэ больш Мінск і Масква пасля будаўніцтва хуткаснай чыгункі?
06:57 Ці здолее ЕС адсочваць увоз падсанкцыйнай прадукцыі з Беларусі?
09:06 Ці перспектыўны Азербайджанскі напрамак беларусам для вядзення бізнесу?
11:03 Чаму магілёўскія чыноўнікі не слухаюць Аляксандра Лукашэнку?
12:04 Ці з'яўляецца інавацыйным новы закон аб натарыяце?