Aсацыяцыя беларусаў у Амэрыцы
341 subscribers
1.38K photos
121 videos
1 file
905 links
АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША.
Падзеі, навіны, культура, падтрымка!

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы:
https://linktr.ee/aba.together

Сувязь: info@aba-together.org

💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.
Download Telegram
🇺🇸 Беларусы Амэрыкі, далучаймася да збору на выданьне дзьвух кнігаў Змітра Дашкевіча.

❤️ Гісторыя пра каханьне, веру і надзею, якія мацнейшыя за турэмныя муры.

🔗 Спасылка на збор на BySol: https://bysol.org/be/initiatives/dashkievichy_books/

Давайце разам падтрымаем збор BySol на выданьне дзьвюх кніг Зьмітра на аснове ягоных турэмных лістоў да жонкі і дзяцей.

За час зьняволеньня, з сакавіка 2023 па верасень 2025 году, Зьміцер напісаў больш за 1500 лістоў да Насты.
У іх — турэмныя выпрабаваньні, боль разлукі, перажываньні за сям’ю, роспач і надзея. Але перадусім гэта гісторыя пра тое, як вера ў Бога і любоў да самых блізкіх дапамагаюць чалавеку выстаяць нават у самых цяжкіх абставінах.

📖 Кнiга «Як я без цябе? Лісты да жонкі» — шчырае сьведчаньне пра жыцьцё за кратамі, каханьне, разлуку і чаканьне сустрэчы.
📖 Кнiга «Псальмы і казаньні» — духоўныя разважаньні, вершы і лірычныя перажываньні Божага Слова, сям’і і пакутаў.

Гэтыя кнігі — ня толькі асабістая гісторыя сям’і Дашкевічаў, і важнае сьведчаньне нашай беларускай гісторыі, якое мы мусім захаваць для будучых пакаленьняў.

🎯 Мэта збору — €10 000

На друк дзьвюх кніг агульным накладам 1000 асобнікаў.
З вашай падтрымкай кнігі могуць пабачыць сьвет ужо напрыканцы восені.

Кожны данат — гэта ўнёсак у захаваньне нашай памяці, беларускай літаратуры і галасоў людзей, якія прайшлі праз турму.

Падтрымайма выданьне любой даступнай сумай і падзяліцеся гэтым зборам зь сябрамі!

❤️ Дапаможам гісторыі каханьня, веры і нязломнасьці пабачыць сьвет!

🔗 Спасылка на збор: https://bysol.org/be/initiatives/dashkievichy_books/

#ЗьміцерДашкевіч #НастаДашкевіч #БеларусыЗША #БеларускаяЛітаратура #ПадтрымайБеларускае #BelarusіanDіaspora
❤6👍1
Запрашаем на сустрэчу ў Zoom з Арцёмам Шуканавым, аўтарам рамана «Пентаквантар» 📚✨

«Пентаквантар» — жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Раман трапіў у шорт-ліст прэміі Гедройца і шорт-ліст прэміі імя Алеся Адамовіча 🏆

📅11 кастрычніка
19:00 Варшава
13:00 Нью-Ёрк
10:00 Сан-Францыска

🔗 Спасылка на Zoom
Facebook event
❤4👍3
🏙 Loeb Fellowship — 57 500 USD і цэлы год у Harvard для тых, хто змяняе гарады

Harvard Graduate School of Design штогод запрашае да 10 прафесіяналаў і прафесіяналак з усяго свету: на акадэмічны год яны адыходзяць ад штодзённай працы, вучацца ў Harvard і MIT, ездзяць у навучальныя паездкі і вызначаюць, куды рухацца далей.

◉ Калі: з сярэдзіны жніўня 2027 да выпускной цырымоніі 2028 года.

🗝 Падавацца могуць урбаністы(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) публічнага мастацтва, журналісты(-кі), актывісты(-кі) і іншыя, чыя праца змяняе забудаванае і прыроднае асяроддзе на карысць людзей, — з досведам ад 8 гадоў.

Для мастакоў(-чак) ёсць асобны трэк з Harvard ArtLab — з уласнай студыяй.

⏳ Ддл: 5 студзеня 2027, 23:59 ET.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі стваральнікам оптагенетыкі. Гэта амерыканец Карл Дайсерот і яго нямецкія калегі Петэр Хегэман і Георг Нагель.

Оптагенетыка — методыка даследавання працы нервовых клетак, заснаваная на ўкараненні ў іх мембрану спецыяльных іённых каналаў, якія рэагуюць на ўзбуджэнне святлом.
❤5👍5
🏆 Нобелеўскую прэмію міру 2026 года прысудзілі праваабаронцы з ПАР Наванетхем «Наві» Пілей

Паўднёваафрыканская юрыстка Наванетхем «Наві» Пілей атрымала прэмію за ўклад у барацьбу з ваеннымі злачынствамі, злачынствамі супраць чалавечнасці і генацыдам.

У розныя гады Пілей займала пасаду Вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека, была суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і старшынёй Міжнароднага трыбунала па Руандзе.

Сёлета на Нобелеўскую прэмію міру вылучылі 287 кандыдатаў, у тым ліку 79 арганізацый.
❤4👍2🤬1
🙋‍♂️ Анлайн-размова з Арцёмам Шуканавым

У нядзелю, 11 кастрычніка, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з Арцёмам Шуканавым, аўтарам рамана «Пентаквантар».

«Пентаквантар» - жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.

Раман трапіў у шорт-ліст прэміі Гедройца і шорт-ліст прэміі імя Алеся Адамовіча.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.

📆 Дата і час: 11 кастрычніка ў 13.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 10.00 па Сан-Францыска і 19.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
👍2❤1
Дапаможам беларускім сёстрам выйсці з іміграцыйнага дэтэншэна ў ЗША

Паліна і Аляксандра ўжо больш за 9 месяцаў знаходзяцца ў іміграцыйным цэнтры ў Каліфорніі і рызыкуюць быць дэпартаванымі ў Беларусь, адкуль яны шукаюць палітычнага прытулку.

Сям’я знайшла новага адваката і падала апеляцыю, але не мае сродкаў на юрыдычныя выдаткі і заклад (bond).

Беларуская актывістка Ева Сапрыгіна арганізавала збор, каб дапамагчы сёстрам выйсці з дэтэншэна і працягнуць барацьбу за прытулак.

Кожны ўнёсак і рэпост важныя.

🔗 Падтрымаць збор:
https://www.gofundme.com/f/support-belarusian-sisters-facing-deportation

Наша моц - у салідарнасці! 🤍❤️🤍
😢8❤1💔1
🔔 Сустрэча ў Zoom з Арцём Шуканавым.

Арцём Шуканаў - аўтар першага беларускамоўнага посткіберпанка "Пентаквантар", які быў намінаваны адразу на дзьве прэміі - Гедройца і Алеся Адамовіча.

🗓 11 кастрычніка
⏰ 20.00 Менск / 13.00 Нью-Ёрк / 12.00 Чыкага / 10.00 Сан Францыска

Далучайцеся! Пагутарым пра будучыню, тэхналёгіі, ШІ, літаратуру і беларушчыну.
👍2
🔬 SAR Resident Scholar Fellowships — да 70 000 USD на 9 месяцаў пісьма ў Санта-Фе

🎓 Падавацца могуць даследчыкі(-цы) гуманітарных і сацыяльных навук, якія працуюць з пазіцыі антрапалогіі, археалогіі ці сумежных дысцыплін — гісторыі, сацыялогіі і інш. Старэйшым трэба мець PhD на момант падачы, аспіранты(-кі) таксама могуць падавацца.

💰 Стыпендыя: 70 000 USD за 9 месяцаў (або 35 000 USD за 4,5) для тых, хто мае PhD, і 50 000 USD — для аспірантаў(-ак). Плюс кватэра на кампусе.

Асабліва цэняць тэксты, якія будуць цікавыя не толькі вузкаму колу спецыялістаў(-ак). Жыць у Санта-Фе трэба не менш за 90% часу рэзідэнцыі.

◉ Рэзідэнцыя пачынаецца 1 верасня 2027 года.

⏳ Ддл: 2 лістапада.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
🔥 Дай Дарогу - тыдышч адбамбілі 1/2 тура! Наперадзе 7 гарадоў.

Гэй беларусы гоў на сустрэчу з Юрам Стыльскім!

Шукайце інфу ў вашых суполках. 🤟
❤5👍1