Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
331 subscribers
1.34K photos
119 videos
1 file
872 links
АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША.
Падзеі, навіны, культура, падтрымка!

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы:
https://linktr.ee/aba.together

Сувязь: info@aba-together.org

💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.
Download Telegram
Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі!

У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя.

У нас два варыянты: 

«Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.

«Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!
2👍1
🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША

Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі:
• Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне);
• Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання.

У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder).

🔤 Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстана, а таксама тыя, хто ўжо атрымліваў адну з дзвюх стыпендый, падавацца не могуць.

💲 Стыпендыя: 93 000 USD на год.

Ддл: 8 верасня, 23:59 EDT.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны

Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.

🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).

💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.

🔤 20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom.

Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце?

Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка і Сьвятлана Ціханоўская запоўнілі знакамітую анкету Пруста?

ШІ паспрабаваў адказаць на гэтае пытаньне. 🤖

У новым артыкуле на сайце Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы «Беларусы і Пруст» Вячаслаў Бортнік ня толькі працягвае свой незвычайны праект, у якім вядомыя беларусы адказваюць на пытаньні Пруста, але і праводзіць маленькі экспэрымэнт са штучным інтэлектам.

📖 Чытайце новы артыкул Вячаслава Бортніка «Беларусы і Пруст» на сайце АБА.
🔥2👍1
Вітаем новага сябра Галоўнай Управы АБА Зьміцера Кулініча.

Мы вельмі рады, калі да нашай супольнасьці далучаюцца новыя беларусы.

Бо АБА - гэта ня толькі арганізацыя. Гэта людзі, якія знаёмяцца, падтрымліваюць адзін аднаго і разам робяць нешта важнае для Беларусі і беларускай супольнасьці ў ЗША.

Дзякуй, што далучыліся!
Сардэчна вітаем у АБА!
7👍1
🏅Democracy Service Medal Honoree Ales Bialiatski!

ABA congratulates Ales Bialiatski on being awarded the Democracy Service Medal by the National Endowment for Democracy (NED) this fall, in recognition of his decades-long commitment to advancing freedom, human rights, and democracy in Belarus.

Ales Bialiatski has endured imprisonment and persecution for standing up to authoritarian rule, documenting human rights abuses, and defending those whose fundamental rights have been denied.

We congratulate Ales on this well-deserved recognition of his extraordinary courage, resilience, and unwavering commitment to a free and democratic Belarus.
7👍3
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!

👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!

https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g

❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць

https://buymeacoffee.com/sepulive

Да сустрэчы, даражэнькія!
3👍1
🙋‍♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач

У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны".

Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі?

Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве.

Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?

Разгледзяць:

🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства

🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства

🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі"

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.


📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
4👍2
АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў».

826 старонак - гэта гісторыя 70 гадоў жыцьця беларускай эміграцыі, сабраная праз некралёгі, памінальныя карткі, успаміны й даведачныя матэрыялы.

За тэкстамі пра памерлых паўстаюць жывыя людзі - іх сяброўствы, праца, падарожжы, сустрэчы, жарты й мары. Кніга захоўвае тое, што магло б застацца толькі ў чыёйсьці памяці.

Выданьне зьяўляецца працягам «Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце» і прысьвечанае памяці Зьмітра Саўкі.

❤️ Шчыра віншуем аўтараў і дзякуем за гэтую вялікую працу дзеля захаваньня гісторыі беларусаў замежжа!

🛒 Замовіць можна ў Kniharnia kamunikat

📖 Пачытаць артыкул Віялеты Кавалёвай пра «Кнігу нэкралёгаў» у «Будзьма беларусамі!»

ABA ў сацсетках:
📘 Facebook · 📸 Instagram · ▶️ YouTube
(прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі)
5🔥4👍1
🚀 Адна з самых чытаных кніг апошніх месяцаў - і мы хочам, каб яна загучала па-беларуску.

Project Hail Mary Эндзі Ўіра заняла 7-е месца сярод самых чытаных кніг на Goodreads за травень–ліпень.

І гэта сапраўды ўражвае: у кнігі 4,51 з 5 на Goodreads і больш за 1,8 мільёна ацэнак.

🎬 Нядаўна гісторыя ўжо выйшла на вялікі экран з Раянам Гослінгам у галоўнай ролі.
Магчыма, вы ўжо паглядзелі фільм. А можа, спачатку хочаце прачытаць кнігу.

І вось тут у нас добрая навіна: мы можам дапамагчы, каб «Праект Авэ Марыя» выйшаў па-беларуску.

Зараз зьбіраем сродкі на рэдагаваньне, дызайн і друк беларускага выданьня.
Калі вам таксама хочацца мець такія кнігі па-беларуску - падтрымайце збор.
Нават невялікі данат дапамагае.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускія кнігі. 🤍
5👍3🔥1
📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн

У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.

Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар".

Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта.

З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.

📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)
📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы
👍1
🇺🇦 З Днём Незалежнасьці, Украіна!

Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы віншуе Ўкраіну і ўкраінцаў з Днём Незалежнасьці.

Незалежнасьць - гэта права народу самому вырашаць, якой будзе ягоная краіна, захоўваць сваю мову і культуру, абіраць сваю будучыню і абараняць яе.

Шмат гадоў Украіна змагаецца за гэта права ва ўмовах расейскай агрэсіі. І мы верым, што Ўкраіна будзе свабоднай, незалежнай і мірнай.

Для AБA падтрымка Ўкраіны - гэта ня толькі словы салідарнасьці. Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы - адзіная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая зьяўляецца сяброўкай American Coalition for Ukraine. Мы лічым важным быць часткай амэрыканскай супольнасьці, якая падтрымлівае Ўкраіну і яе права на свабоду і незалежнасьць.

Жадаем Украіне перамогі, міру і магчымасьці будаваць сваю будучыню без вайны.

Слава Ўкраіне! 🩵💛
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
8👍1