Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
331 subscribers
1.34K photos
119 videos
1 file
872 links
АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША.
Падзеі, навіны, культура, падтрымка!

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы:
https://linktr.ee/aba.together

Сувязь: info@aba-together.org

💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.
Download Telegram
Шэсьць гадоў таму мы вучыліся быць салідарнымі. Сёньня ў нас ёсьць магчымасьць праявіць гэтую салідарнасьць.

У жніўні 2020 года тысячы беларусаў выходзілі на вуліцы, каб падтрымаць адзін аднаго. Мы дапамагалі незнаёмым людзям, шукалі тых, хто зьнік пасьля акцый, перадавалі грошы і рэчы сем’ям палітвязьняў, проста пыталіся: «Чым я магу дапамагчы?»

Шэсьць гадоў прайшло, але патрэба ў гэтай салідарнасьці нікуды не зьнікла.
Для многіх беларускіх палітвязьняў пасьля вызваленьня замест дому — чужая краіна, замест звыклага жыцьця — неабходнасьць пачынаць усё спачатку.

Менавіта для такіх людзей працуе Беларускі шэлтар у Варшаве — часовы прытулак для былых палітвязьняў.
Шэлтар заснаваў і кіруе ім Сяржук Доўгушаў — вядомы беларускі музыка, актывіст і ганаровы сябра АБА.

АБА падтрымлівае гэты праект і праводзіць збор сродкаў. Грошы дапамагаюць пакрываць штодзённыя выдаткі шэлтара:
- неабходныя рэчы для пражываньня: пасьцельную бялізну, ручнікі, посуд і іншыя рэчы,
- сродкі бытавой хіміі і гігіены,
- выдаткі на бензін і штомесячную ўборку.
Таксама мы хочам мець магчымасьць у экстранай сытуацыі пакрыць арэнду шэлтара за адзін месяц.
Дадатковыя штодзённыя выдаткі складаюць каля $580 у месяц, а месячная арэнда — $1,900. Наша мэта — сабраць $5,000, каб дапамагчы пакрыць гэтыя патрэбы і мець невялікі рэзэрв на непрадбачаныя выдаткі.

У 2020 годзе мы зразумелі, што салідарнасьць — гэта ня толькі слова. Гэта канкрэтныя дзеяньні.
Сёньня такім дзеяньнем можа стаць ваш унёсак у гэты збор.
Бо часам дапамога — гэта не нешта вялікае і гераічнае. Гэта проста магчымасьць для чалавека, які прайшоў праз турму і рэпрэсіі, мець дах над галавой, спакойна выспацца, знайсьці працу і паступова пачаць жыць наноў.

Мы не можам ведаць, колькі яшчэ часу спатрэбіцца Беларусі, каб стаць вольнай. Але мы можам вырашаць, якімі людзьмі будзем на гэтым шляху.

Падтрымаць Беларускі шэлтар у Варшаве можна тут:
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ZP4HQPC3YHKQS

Дзякуй, што працягваеце быць адзін у аднаго.
👍5🤗21
🌙 Беларуская Ягіня: пэрсаніфікацыя жанчыны

Баба Яга — пэрсанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсьць істотныя адрозьненьні ў беларускай Бабы Ягі?

На сустрэчы пагутарым пра спляценьне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадзтве. Паспрабуем прасачыць: адкуль зьявіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?

Разгледзім:
🔹 трансфармацыю абраду — ад "перапяканьня дзіцяці" да людаедзтва
🔹 дэманізацыю адзіноты і "постмэнструальны сындром" грамадзтва
🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты — ад "ведаць" да "вядзьмаркі"

Лекцыю-гутарку вядзе беларуская мастачка, літаратурная дзеячка і дасьледчыца беларускай міталёгіі Тацьцяна Калач.

📅 22 жніўня
🕕 18.00 Варшава | 12.00 Нью-Ёрк | 9.00 Сан-Францыска

📍 Facebook-падзея
💻 Zoom
3👍1
Forwarded from Siarzhuk Douhushau
We would like to express our sincere gratitude to the Association of Belarusians in America and Belarus Freedom - Philadelphia for supporting our Belarusian Shelter in Warsaw.

🤍❤️🤍 Thanks to your support, we were able to raise the funds needed to cover an emergency month of rent for the house, as well as expenses for household cleaning supplies, hygiene products, essential items, and house cleaning. The total amount of support was USD 2,022.

Our heartfelt thanks from the entire Shelter team and our residents, former political prisoners
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍3
Forwarded from Free Belarus SF
❗️Дапамога! Пошук працы❗️Brand & Visual Designer❗️

Патрэбна дапамога для чалавека, які цяпер актыўна шукае працу ў дызайне. Гэта вельнi крутая дызайнерка, ведаю яе асабiста i рэкамендую яе прафесiйную працу!

Магчыма, у вашай кампаніі ці сярод вашых знаёмых шукаюць дызайнера ў каманду — на full-time або кантракт?

Прафесійны профіль: Brand & Visual Designer.
Таксама разглядаюцца Founding Designer / Product Designer ролі.
Сітуацыя з пошукам працы ўжо даволі крытычная, яна будзе ўдзячная за кантакты i рэкамендацыі.

Магчыма, сярод вас ёсць беларускія заснавальнікі, кіраўнікі, hiring managers ці проста людзі, якія могуць параіць кандыдатку ў сваёй кампаніі. Зразумела, гаворка не пра працу «па знаёмстве»: яна гатовая прайсці ўсе этапы адбору, інтэрв’ю і тэставыя заданні.

Але часам асабістая рэкамендацыя дапамагае хаця б атрымаць магчымасць паказаць сябе.

Калі вы ведаеце пра адпаведную вакансію або можаце з кімсьці пазнаёміць — напішыце калі ласка мне @dabradzeya у прыватныя паведамленні, я звяжу вас з дызайнеркай.

Буду вельмі ўдзячная таксама за рэпост. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі!

У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя.

У нас два варыянты: 

«Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.

«Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.

Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!
2👍1
🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША

Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі:
• Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне);
• Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання.

У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder).

🔤 Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстана, а таксама тыя, хто ўжо атрымліваў адну з дзвюх стыпендый, падавацца не могуць.

💲 Стыпендыя: 93 000 USD на год.

Ддл: 8 верасня, 23:59 EDT.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны

Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.

🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).

💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.

🔤 20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom.

Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2👍1
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце?

Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка і Сьвятлана Ціханоўская запоўнілі знакамітую анкету Пруста?

ШІ паспрабаваў адказаць на гэтае пытаньне. 🤖

У новым артыкуле на сайце Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы «Беларусы і Пруст» Вячаслаў Бортнік ня толькі працягвае свой незвычайны праект, у якім вядомыя беларусы адказваюць на пытаньні Пруста, але і праводзіць маленькі экспэрымэнт са штучным інтэлектам.

📖 Чытайце новы артыкул Вячаслава Бортніка «Беларусы і Пруст» на сайце АБА.
🔥2👍1
Вітаем новага сябра Галоўнай Управы АБА Зьміцера Кулініча.

Мы вельмі рады, калі да нашай супольнасьці далучаюцца новыя беларусы.

Бо АБА - гэта ня толькі арганізацыя. Гэта людзі, якія знаёмяцца, падтрымліваюць адзін аднаго і разам робяць нешта важнае для Беларусі і беларускай супольнасьці ў ЗША.

Дзякуй, што далучыліся!
Сардэчна вітаем у АБА!
7👍1
🏅Democracy Service Medal Honoree Ales Bialiatski!

ABA congratulates Ales Bialiatski on being awarded the Democracy Service Medal by the National Endowment for Democracy (NED) this fall, in recognition of his decades-long commitment to advancing freedom, human rights, and democracy in Belarus.

Ales Bialiatski has endured imprisonment and persecution for standing up to authoritarian rule, documenting human rights abuses, and defending those whose fundamental rights have been denied.

We congratulate Ales on this well-deserved recognition of his extraordinary courage, resilience, and unwavering commitment to a free and democratic Belarus.
7👍3
Сябры, ужо сёння вас чакае магутны канцэрт Крамбамбулі на Сепультуры Alive!

👻Далучайцеся да трансляцыі, каб разам заспяваць любімыя песні і павесяліцца. Гэта будзе топ!

https://youtube.com/live/ewI-Jv-Aq2g

❤️І не забывайцеся падтрымліваць праект і музыкантаў, калі ў вас ёсць такая магчымасць

https://buymeacoffee.com/sepulive

Да сустрэчы, даражэнькія!
3👍1
🙋‍♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач

У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны".

Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі?

Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве.

Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?

Разгледзяць:

🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства

🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства

🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі"

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.


📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
4👍2
АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў».

826 старонак - гэта гісторыя 70 гадоў жыцьця беларускай эміграцыі, сабраная праз некралёгі, памінальныя карткі, успаміны й даведачныя матэрыялы.

За тэкстамі пра памерлых паўстаюць жывыя людзі - іх сяброўствы, праца, падарожжы, сустрэчы, жарты й мары. Кніга захоўвае тое, што магло б застацца толькі ў чыёйсьці памяці.

Выданьне зьяўляецца працягам «Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце» і прысьвечанае памяці Зьмітра Саўкі.

❤️ Шчыра віншуем аўтараў і дзякуем за гэтую вялікую працу дзеля захаваньня гісторыі беларусаў замежжа!

🛒 Замовіць можна ў Kniharnia kamunikat

📖 Пачытаць артыкул Віялеты Кавалёвай пра «Кнігу нэкралёгаў» у «Будзьма беларусамі!»

ABA ў сацсетках:
📘 Facebook · 📸 Instagram · ▶️ YouTube
(прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі)
5🔥4👍1
🚀 Адна з самых чытаных кніг апошніх месяцаў - і мы хочам, каб яна загучала па-беларуску.

Project Hail Mary Эндзі Ўіра заняла 7-е месца сярод самых чытаных кніг на Goodreads за травень–ліпень.

І гэта сапраўды ўражвае: у кнігі 4,51 з 5 на Goodreads і больш за 1,8 мільёна ацэнак.

🎬 Нядаўна гісторыя ўжо выйшла на вялікі экран з Раянам Гослінгам у галоўнай ролі.
Магчыма, вы ўжо паглядзелі фільм. А можа, спачатку хочаце прачытаць кнігу.

І вось тут у нас добрая навіна: мы можам дапамагчы, каб «Праект Авэ Марыя» выйшаў па-беларуску.

Зараз зьбіраем сродкі на рэдагаваньне, дызайн і друк беларускага выданьня.
Калі вам таксама хочацца мець такія кнігі па-беларуску - падтрымайце збор.
Нават невялікі данат дапамагае.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускія кнігі. 🤍
5👍3🔥1
📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн

У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.

Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар".

Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта.

З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.

📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)
📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы
👍1