Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️ Ад масавых затрыманняў да трансгранічнага пераследу: шэсць гадоў рэпрэсій у Беларусі
Шэсць гадоў таму тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы сумленных выбараў і спынення гвалту. У адказ дзяржава развязала беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, якія не спыняюцца да гэтага часу.
За гэтыя гады людзі страцілі свабоду, здароўе, родных, дамы і магчымасць жыць на радзіме. Нягледзячы на тое, што ўлады актыўна хаваюць сапраўдныя маштабы палітычнага пераследу, праваабаронцы працягваюць штодня фіксаваць новыя факты затрыманняў, ператрусаў, палітычна матываваных прысудаў, а таксама факты трансгранічнага пераследу беларусаў за мяжой. Масавыя памілаванні таксама не спынілі рэпрэсіі — спіс палітвязняў працягвае павялічвацца амаль кожны тыдзень.
Шэсць гадоў рэпрэсій у Беларусі — у лічбах праваабаронцаў "Вясны"
Адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120873
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬4
Шэсьць гадоў пасьля 2020-га: што зьмянілася ў нас.
Шэсьць гадоў таму беларусы паказалі ўсяму сьвету і самім сабе, што мы можам быць сьмелымі, аб’яднанымі і салідарнымі.
Што зьмянілася за гэтыя шэсьць гадоў? Што засталося з намі ад 2020-га? І чаму, нягледзячы на стомленасьць і расчараваньне, мы працягваем быць разам?
Пра гэта разважае прэзыдэнтка АБА Воля Бромэн у новым тэксьце ў нашым блогу.
Чытаць тэкст цалкам

❤5👍1
Шэсьць гадоў таму мы вучыліся быць салідарнымі. Сёньня ў нас ёсьць магчымасьць праявіць гэтую салідарнасьць.
У жніўні 2020 года тысячы беларусаў выходзілі на вуліцы, каб падтрымаць адзін аднаго. Мы дапамагалі незнаёмым людзям, шукалі тых, хто зьнік пасьля акцый, перадавалі грошы і рэчы сем’ям палітвязьняў, проста пыталіся: «Чым я магу дапамагчы?»
Шэсьць гадоў прайшло, але патрэба ў гэтай салідарнасьці нікуды не зьнікла.
Для многіх беларускіх палітвязьняў пасьля вызваленьня замест дому — чужая краіна, замест звыклага жыцьця — неабходнасьць пачынаць усё спачатку.
Менавіта для такіх людзей працуе Беларускі шэлтар у Варшаве — часовы прытулак для былых палітвязьняў.
Шэлтар заснаваў і кіруе ім Сяржук Доўгушаў — вядомы беларускі музыка, актывіст і ганаровы сябра АБА.
АБА падтрымлівае гэты праект і праводзіць збор сродкаў. Грошы дапамагаюць пакрываць штодзённыя выдаткі шэлтара:
- неабходныя рэчы для пражываньня: пасьцельную бялізну, ручнікі, посуд і іншыя рэчы,
- сродкі бытавой хіміі і гігіены,
- выдаткі на бензін і штомесячную ўборку.
Таксама мы хочам мець магчымасьць у экстранай сытуацыі пакрыць арэнду шэлтара за адзін месяц.
Дадатковыя штодзённыя выдаткі складаюць каля $580 у месяц, а месячная арэнда — $1,900. Наша мэта — сабраць $5,000, каб дапамагчы пакрыць гэтыя патрэбы і мець невялікі рэзэрв на непрадбачаныя выдаткі.
У 2020 годзе мы зразумелі, што салідарнасьць — гэта ня толькі слова. Гэта канкрэтныя дзеяньні.
Сёньня такім дзеяньнем можа стаць ваш унёсак у гэты збор.
Бо часам дапамога — гэта не нешта вялікае і гераічнае. Гэта проста магчымасьць для чалавека, які прайшоў праз турму і рэпрэсіі, мець дах над галавой, спакойна выспацца, знайсьці працу і паступова пачаць жыць наноў.
Мы не можам ведаць, колькі яшчэ часу спатрэбіцца Беларусі, каб стаць вольнай. Але мы можам вырашаць, якімі людзьмі будзем на гэтым шляху.
Падтрымаць Беларускі шэлтар у Варшаве можна тут:
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=ZP4HQPC3YHKQS
Дзякуй, што працягваеце быць адзін у аднаго.

Paypal
Support the Belarusian Shelter in Warsaw
Help Association of Belarusians in America het gestelde doel te bereiken door te doneren of dit met je vrienden te delen.
👍5🤗2❤1
100 гадоў Янкі Запрудніка: гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча.
Запрашаем да прагляду запісу лекцыі дасьледчыцы беларускай іміграцыі Натальлі Гардзіенкі.
https://youtu.be/PBR19Bq7u5A?si=t8suvaFCGlmqDoJg

YouTube
100 гадоў Янкі Запрудніка: гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча
Запрашаем паглядзець запіс онлайн-лекцыі Натальлі Гардзіенкі, прысьвечаную Янку Запрудніку (1926-2022)
Падпісвайцеся на сацсеткі АБА https://linktr.ee/aba.together
Падтрымаць АБА https://www.paypal.com/donate?hosted_button_id=DWHUHL83TGPM6
♨️Дысклэймер❗…

❤1👍1😁1
🌙 Беларуская Ягіня: пэрсаніфікацыя жанчыны
Баба Яга — пэрсанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсьць істотныя адрозьненьні ў беларускай Бабы Ягі?
На сустрэчы пагутарым пра спляценьне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадзтве. Паспрабуем прасачыць: адкуль зьявіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?
Разгледзім:
🔹 трансфармацыю абраду — ад "перапяканьня дзіцяці" да людаедзтва
🔹 дэманізацыю адзіноты і "постмэнструальны сындром" грамадзтва
🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты — ад "ведаць" да "вядзьмаркі"
Лекцыю-гутарку вядзе беларуская мастачка, літаратурная дзеячка і дасьледчыца беларускай міталёгіі Тацьцяна Калач.
📅 22 жніўня
🕕 18.00 Варшава | 12.00 Нью-Ёрк | 9.00 Сан-Францыска
📍 Facebook-падзея
💻 Zoom

❤3👍1
Forwarded from Siarzhuk Douhushau
We would like to express our sincere gratitude to the Association of Belarusians in America and Belarus Freedom - Philadelphia for supporting our Belarusian Shelter in Warsaw.
🤍 ❤️ 🤍 Thanks to your support, we were able to raise the funds needed to cover an emergency month of rent for the house, as well as expenses for household cleaning supplies, hygiene products, essential items, and house cleaning. The total amount of support was USD 2,022.
✨ Our heartfelt thanks from the entire Shelter team and our residents, former political prisoners
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5👍3
Forwarded from Free Belarus SF
Патрэбна дапамога для чалавека, які цяпер актыўна шукае працу ў дызайне. Гэта вельнi крутая дызайнерка, ведаю яе асабiста i рэкамендую яе прафесiйную працу!
Магчыма, у вашай кампаніі ці сярод вашых знаёмых шукаюць дызайнера ў каманду — на full-time або кантракт?
Прафесійны профіль: Brand & Visual Designer.
Таксама разглядаюцца Founding Designer / Product Designer ролі.
Сітуацыя з пошукам працы ўжо даволі крытычная, яна будзе ўдзячная за кантакты i рэкамендацыі.
Магчыма, сярод вас ёсць беларускія заснавальнікі, кіраўнікі, hiring managers ці проста людзі, якія могуць параіць кандыдатку ў сваёй кампаніі. Зразумела, гаворка не пра працу «па знаёмстве»: яна гатовая прайсці ўсе этапы адбору, інтэрв’ю і тэставыя заданні.
Але часам асабістая рэкамендацыя дапамагае хаця б атрымаць магчымасць паказаць сябе.
Калі вы ведаеце пра адпаведную вакансію або можаце з кімсьці пазнаёміць — напішыце калі ласка мне @dabradzeya у прыватныя паведамленні, я звяжу вас з дызайнеркай.
Буду вельмі ўдзячная таксама за рэпост. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Звяртаемся да ўсіх падпісантаў: дапамажыце нам абраць кнігу для агучкі!
У нас ёсць магчымасць запісаць адну кнігу выдавецтва Skaryna Press — і мы вырашылі спытаць вас, што вам хацелася б пачуць у аўдыя.
У нас два варыянты:
«Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк — шчыры, эмацыйны і смелы праект асабістага летапісу і медытацыі пра шматаблічча сям’і, пра мову, дзяцінства і сталасць, жаноцкасць і мацярынства, пра новую і далёкую краіну, што стала домам.
«Партрэт Дорыяна Грэя» — спакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.
Галасуйце за больш прываблівы варыянт — а мы збяром вынікі і пачнём працу над новым рэлізам!

❤2👍1
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
❤1👍1
🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША
Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі:
• Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне);
• Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання.
У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder).
🔤 Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстана, а таксама тыя, хто ўжо атрымліваў адну з дзвюх стыпендый, падавацца не могуць.
💲 Стыпендыя: 93 000 USD на год.
⏳ Ддл: 8 верасня, 23:59 EDT.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі:
• Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне);
• Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання.
У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder).
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👍1
🏡 MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны
Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.
🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).
💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.
🔤 20 жніўня, 14:00 EST — інфармацыйная сустрэча ў Zoom.
⏳ Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
🔗 Даведацца больш
📅 Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны і любога паходжання, на любым этапе практыкі — у #архітэктура, #кіно і #відэа, міждысцыплінарных мастацтвах, #літаратура, музычнай кампазіцыі, #тэатр і візуальных мастацтвах. Калектывы да 12 чалавек таксама могуць падацца.
🤝 Прапануецца: студыя, жыллё і харчаванне; а пасля таго, як вам ужо далі стыпендыю MacDowell, можна прасіць дадатковую стыпендыю да 1500 USD і кампенсацыю дарогі (па фінансавай патрэбе).
💳 Узнос за падачу заяўкі: 30 USD. Можна запытаць fee waiver.
⏳ Ддл: 10 верасня, 23:59 EST.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤2👍1
А як бы адказалі на апытанку Пруста самыя вядомыя беларусы ў сьвеце?
Што было б, калі б Арына Сабаленка, Аляксандар Лукашэнка і Сьвятлана Ціханоўская запоўнілі знакамітую анкету Пруста?
ШІ паспрабаваў адказаць на гэтае пытаньне. 🤖
У новым артыкуле на сайце Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы «Беларусы і Пруст» Вячаслаў Бортнік ня толькі працягвае свой незвычайны праект, у якім вядомыя беларусы адказваюць на пытаньні Пруста, але і праводзіць маленькі экспэрымэнт са штучным інтэлектам.
📖 Чытайце новы артыкул Вячаслава Бортніка «Беларусы і Пруст» на сайце АБА.

🔥2👍1