Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
313 subscribers
1.15K photos
105 videos
738 links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першы канцэрт тура Back to the USA Лявона Вольскага ў ЗША

У суботу, 20 верасьня, першы выступ адбыўся ў Чыкага.
Вось які водгук быў у наведвальнікаў:
"Пачатак быў вельмі добры, першы канцэрт тура прайшоў шыкоўна! Энергія і харызма у спадара Лявона гэта штосьці неверагоднае, канешне 🔥"

Прыходзьце на канцэрты і спявайце ўлюбёныя хіты разам 🎶

🔻09/21 - Мінесота
🔻09/26 - Атланта
🔻09/27 - Хьюстан
🔻09/28 - Осцін
🔻10/04 - Сан Дыега
🔻10/05 - Дэнвер
🔻10/09 - Сіэтл
🔻10/11 - Тампа
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія
🔻10/24 - Нью-Ёрк
🔻10/25 - Бостан

Артыкул Belsat Паўсотні беларусаў тры гады рыхтавалі тур Вольскага па Штатах. Як яны гэта зрабілі
2👍1🔥1
📢 Сустрэча са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі ў Нью-Ёрку

🗓️ 23 верасьня (аўторак)
З 6 pm да 7 pm
📍Месца: Dag Hammarskjöld Plaza, E 47th St, New York, NY 10017.

Гэта адкрытая сустрэча, дзе кожны можа:
— задаць свае пытаньні,
— выказаць падтрымку,
— ці проста адчуць беларускі вайб.

Прыходзьце ўсе!

P.S.
Калі адбудуцца нейкія зьмены, вы пабачыце іх у Facebook event
👍42🔥2
☕️ Анлайн-кавярня - прастора для гутарак і знаёмстваў.

📆 У кастрычніку ў цябе будзе 4 суразмоўцы: кожны тыдзень новы чалавек.

🎂 Узрост нашых удзельнікаў з 22 па 63 гады.

🌍 Геаграфія: Польшча, ЗША, Францыя, Нямеччына, Літва, Беларусь, Ягіпет, Албанія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна.

💬 Хочаш далучыцца? Напішы @mmake_me_laugh
1👍1
Памёр апошні з братоў Бельскіх — вядомых партызанаў

Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам». Атрад заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль, Зусь і Арон. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Туды бралі ня толькі ўзброеных людзей, а ўсіх, каго маглі ўратаваць.

Пра сьмерць Арона паведаміла старонка The legacy of the Belsky brothers.

🗣«Апошні з магіканаў памёр, адзначыўшы канец эпохі тых, хто перажыў Галакост. Выказваю шчырыя спачуваньні ўсім, хто ведае пра партызанаў Бельскіх у сувязі са сьмерцю Арона Бэла. Арон Бельскі быў самым малодшым з братоў Бельскіх і сапраўдным Бельскім у шырокім сэнсе гэтага слова. Цалкам адданы памяці сваіх братоў і бацькоў, ён ніколі не казаў пра сябе як пра героя, для яго героямі былі ягоныя браты. Ён таксама быў абавязаны ім сваім жыцьцём, як і тысячы іншых габрэяў. Нягледзячы на ​​ўсе свае недахопы, ён жыў з Богам у сэрцы і лічыў любоў сапраўднай каштоўнасьцю жыцьця. Спадчынная трываласьць, любоў і ўдзячнасьць Арона дазволілі яму пражыць доўгае жыцьцё і несьці спадчыну братоў Бельскіх. Быць Бельскім было для яго вялікім гонарам. Няхай яго душа спачывае зь мірам!» — напісала Тамара Вяршыцкая, дасьледніца, якая стварала ў Наваградку Музэй габрэйскага супраціву.

Браты пасьля вайны адправіліся ў Польшчу, а адтуль у Ізраіль. Затым жылі ў ЗША. Пра братоў здымалі фільмы і пісалі кнігі, а ў Савецкім Саюзе іхную дзейнасьць пачалі замоўчваць.

На здымку Арон Бельскі ў Налібацкай пушчы ў ліпені 2019 году на сустрэчы нашчадкаў сяброў атраду.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢3
📢 Галасы Беларусі ў NYU

Запрашаем на адкрытую дыскусію са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі, Франаком Вячоркам і праваабаронцай Ганнай Маціеўскай.

Тэмы сустрэчы: правы чалавека, міжнародная падтрымка і будучыня дэмакратыі ў Беларусі.

📅 Чацьвер, 25 верасня 2025 г.
🕛 11:45 – 13:00
📍 Lipton Hall, NYU School of Law (108 W 3rd Street, Нью-Ёрк)

Мадэратар: прафэсар Рычард Пілдэс

👉 RSVP
Уваход толькі для зарэгістраваных удзельнікаў

Далучайцеся і падтрымайце беларускі голас свабоды! 🤍❤️🤍
3👍1
❤️ Падтрымаем Дзмітрыя з Калінкавічаў, яму засталося да мэты ўсяго 415 еўра

Ён быў актывістам штаба Святланы Ціханоўскай і за сваю пазіцыю трапіў у СІЗА проста ў дзень, калі яго жонка была ў раддоме. Пасля допытаў і слежкі яму давялося ўцякаць з Беларусі і шукаць абарону ў Латвіі.

Цяпер, пасля цяжкай траўмы, Дзмітрый амаль не можа рухацца і застаўся без працы. Сродкаў няма, а даўгі толькі растуць.

🙏 Дапаможам яму аднавіцца і зноў стаць на ногі. Кожны ўнёсак і рэпост гэта знак салідарнасці і падтрымкі. 🧡

@bysol
2😢1
Адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун зьмешчаны ў іміграцыйную турму ЗША

https://smarturl.click/Re1BD

23 верасьня падчас стрыму Сяргея Ціханоўскага з сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку адзін мужчына, які не прадставіўся, паведаміў, што ў цэнтар утрыманьня мігрантаў зьмешчаны беларус Анатоль Бокун, адзін зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію».

У гэтым цэнтры чалавека могуць трымаць, пакуль ня вырашаць, даваць яму прытулак ці не.

Днямі ў Бокуна адбудзецца суд.

Пацьверджаньне гэтай інфармацыі Свабода знайшла на афіцыйным сайце Міністэрства нацыянальнай бясьпекі ЗША.

ℹ️ Анатоль Бокун у 2020 годзе быў сустрашныём стачкаму «Беларуськалія». Удзельнічаў у перамовах з кіраўніцтвам кампаніі Yara, каб нарвэскі партнэр разарваў кантракт зь «Беларуськаліем» за рэпрэсіі супраць страйкоўцаў. У 2020–2021 гадах ён адседзеў больш за 100 содняў адміністрацыйнага арышту. Потым эміграваў у ЗША.
😢5🤯2
🎉 Алесю Бяляцкаму сёння спаўняецца 63 гады — гэта пяты Дзень Народзінаў праваабаронцы за кратамі запар

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.

💌 Месца ўтрымання Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам | ByMeACoffee
6😢1
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу "Літаратура і кАВА". У гэты раз госьцем будзе Арцём Сізінцаў .

🗓28 верасьня (нядзеля)
20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.

👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць

📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА
1👍1
🇺🇸 «Калі не дадуць прытулку — куды ехаць?» Чаму ў ЗША затрымліваюць беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку

https://smarturl.click/JnRlw

У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.

Паводле Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі, дакладна вядома пра 9 затрыманых беларусаў, якія чакаюць палітычнага прытулку ў ЗША. Аднак, такіх спраў можа быць значна больш — некалькі знаходзяцца яшчэ на стадыі праверкі.
😢5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У віртуальныя госьці да Ласкатух завітаў стваральнік і вядоўца падкаста "Праз космас" Цімафей, які распавёў навіны пра космас

🎧 Падкаст "Ласкатухі"
🎧 Падкаст "Праз космас"
3👍2
Forwarded from Белсат
🇺🇸 Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць

Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку.

У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, лідар страйкаму «Беларуськалію», і беларуска Вераніка Казлоўская. Паводле прадстаўніка дыяспары, каля 100 беларусаў могуць быць у амерыканскіх іміграцыйных цэнтрах. Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай з прыходам Доналда Трампа, што прывяло да арыштаў прасіцеляў прытулку.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
😢10
🔔 Сустрэча ўжо сёньня
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу "Літаратура і кАВА". У гэты раз госьцем будзе Арцём Сізінцаў .

🗓28 верасьня (нядзеля)
20.00 Менск / 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска
Сустрэча адбудзецца ў Zoom

Арцём Сізінцаў — дасьледчык спорту, журналіст, аўтар кнігі пра гісторыю аршанскага футболу „На „Старт“ і ў „Тэмпе“. Арцём напісаў гісторыю аршанскага „ножнага шпурляку“ ад самых першых камандаў — „Сокалу“ і „Спорту“ — да нашых дзён.
Кніга стваралася 14 гадоў. У ёй сабраныя зьвесткі, статыстыка і гісторыі не толькі пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў чэмпіянатах Беларусі і іншых турнірах, але і пра іншыя каманды, што баранілі гонар Аршаншчыны на футбольных палях.

👉Цісьніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць

📝Калі вам бясьпечна, падпісвайцеся на сацсеткі АБА
👍2
На мінулых выходных у Атланце прайшоў акустычны канцэрт тура Лявона Вольскага "Back to the USA!"
Сярод арганізатараў і наведвальнікаў былі і сябры АБА.

А мы запрашаем вас прыходзіць на канцэрты ў іншых гарадах ЗША:
🔻10/04 - Сан Дыега https://www.facebook.com/share/1A8rgc37mv/
🔻10/05 Дэнвер https://www.eventbrite.com/e/volski-back-to-the-usadenver-tickets-1608306882179
🔻10/09 - Сіэтл https://www.facebook.com/share/19fYZ4DCLi/
🔻10/11 - Тампа https://www.facebook.com/share/19VB3X4FQ9/
🔻10/18 - Вашынгтон, акруга Калюмбія https://www.facebook.com/share/1GxSKXHLo8/
🔻10/24 - Нью-Ёрк https://posh.vip/e/volski-new-york-back-to-the-usa
🔻10/25 - Бостан https://www.eventbrite.com/e/volski-in-boston-tickets-1647135389289
5👍1