Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
313 subscribers
1.14K photos
105 videos
735 links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Крывічы" набліжаюцца!
Дзеці ўжо збіраюцца,
Людзі адгукаюцца,
Валанцёры набіраюцца...

... а грошай не стае.

Мы просім далучыцца да збору на летнік "Крывічы".
Ты станеш часткай вялікага цуда для дзяцей. Бо яны ўжо спяць і бачаць, як будуць бавіць час ў кампаніі аднадумцаў, аднагодкаў, аднаплемянных сяброў. А вакол іх будуць таленавітыя, адказныя і годныя дарослыя.

Відэа: «Раніца з Белсатам»
👍1
Магчымасць для візуальных #мастакі/-чкі — выкладанне і персанальная выстава ў Сэнт-Луісе, #ЗША

Henry L. and Natalie E. Freund Teaching Fellowship ад WashU (Sam Fox School) і Saint Louis Art Museum спалучае выкладанне, рэзідэнцыю і персанальную выставу.

▫️ Калі: восень 2026 (рэзідэнцыя + выкладанне) і восень 2027 (выстава).
▫️ Для каго: #мастакі/-чкі з MFA (ступень магістра), мін. 5 гадоў пасля выпуску з вопытам выстаў. Не абавязкова мець выкладчыцкі досвед, але трэба ведаць, што хацелі б выкладаць.

Прапануецца:
- 45000 USD (у тым ліку на пералёты, арэнду, пражыванне, харчаванне)
- 1 семестр у Вашынгтонскім універсітэце: выкладанне аднаго курса і студыйная праца
- Студыя на кампусе і поўны доступ да рэсурсаў
- Супрацоўніцтва з музеем Saint Louis Art Museum і грант на вытворачасць персанальнай выставы ў 2027
- Публічныя выступы і падтрымка куратарскай каманды.

Ддл: 1 верасня.
🔗 Даведацца больш

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
Ужо хутка: «Сабакі Эўропы» на audiobooks.by!

Гэты раман называюць magnum opus Альгерда Бахарэвіча — і недарма. «Сабакі Эўропы» — гэта сапраўдны лабірынт гісторый, сюжэтаў і вобразаў. Кніга, для якой пісьменнік сканструяваў штучную мову. Другое месца Прэміі Гедройця і аснова для некалькіх спектакляў. 

📢 А ў (вельмі) хуткім часе — яшчэ і аўдыякніга! Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб не прапусціць рэліз.
👍42
Forwarded from Volya Broughman
Запрашаем вас на стрым з Міхаілам Волчакам - беларускім дасьледчыкам і сацыятэхнікам, які ўжо 20 гадоў займаецца развіцьцём беларускіх супольнасьцей.

🗓️ 26-га ліпеня, субота
18.30 Менск/ 17.30 Варшава/ 11.30 Нью-Ёрк

Міхась зараз гутуе да выданьня ўласную кнігу “Сацыятэхніка. Пачаткі” пра стварэньне нефармальных калектываў https://book.talash.by

На стрыме мы паразмаўляем пра беларускае грамадзтва, і як будаваць і развіваць суполкі і калектывы.

Рыхтуйце свае пытаньні і далучайцеся да стрыму па спасылцы https://www.youtube.com/live/mpok0ijfAq8?si=7GB9Su7UfFssS0ap

🔔 Падпісвайцеся на канал “Ласкатухі”, каб не прапусьціць https://www.youtube.com/@Laskatuchi
👍1
Памёр Вячка Станкевіч, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода

У Злучаных Штатах завяршыўся зямны шлях Вячкі Станкевіча, аднаго з найстарэйшых актывістаў беларускай дыяспары ў Амэрыцы, паведаміла Рада БНР.

Вяска Станкевіч нарадзіўся ў Вільні ў 1932 годзе ў сям’і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Выехаў зь Беларусі разам з бацькамі ў час II усясьветнай вайны. З 1949 году — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спэцыяльнасьці «электрамэханіка». Працаваў інжынэрам у карпарацыях «ITT» і «Western Union».

З 1990 па 1998 год быў дырэктарам Беларускай службы Радыё Свабода.

Вячка Станкевіч быў сябрам Рады БНР і пэўны час намесьнікам старшыні, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускай фундацыі Крачэўскага (Нью-Ёрк). Таксама ўзначальваў Галоўную ўправу Беларуска — Амэрыканскага Задзіночаньня.
😢7
Сёння дзень памяці Наталлі Арсенневай.

Гэта жанчына, якая прайшла праз вайну, арышты, эміграцыю – і ўсё роўна пісала пра Беларусь, малілася за яе і жыла ёй нават за тысячы кіламетраў ад дому. Яна нарадзілася ў Баку, жыла ў Яраслаўлі, а па-сапраўднаму стала беларускай у Віленскай беларускай гімназіі. Яна не ведала беларускай мовы, але сама вывучыла яе.

Наталлю вучылі Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч і іншыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння. Ужо ў 14 гадоў яна пісала вершы, але па-руску. Наталля Арсеннева пазней адзначала: «Па праўдзе, я стала беларускай паэткай толькі ўвосень 1920 года». У 1927-м годзе выйшаў першы зборнік – «Пад сінім небам».

Яе жыццё такое ж трагічнае, як гісторыя ўсёй Беларусі XX стагоддзя. У 1940-м яе арыштоўвае НКУС і ссылае ў Казахстан. Потым яна вяртаецца, жыве ў Мінску падчас нямецкай акупацыі, перакладае класіку, піша тэксты да беларускіх операў, губляе сына ў 1943. Менавіта тады з-пад яе пяра выходзіць «Магутны Божа». Гэта не проста верш – гэта твор, які стаў народным малітоўным гімнам. У незалежнай Беларусі яго выбралі нацыянальным гімнам, але ў 1995 годзе пракамуністычны парламент адмовіўся зацвердзіць «Магутны Божа».

У 1944-м яна зноў вымушаная бегчы – спачатку ў Германію, потым у ЗША. Там Арсеннева працуе на заводзе, піша ў газеты, удзельнічае ў жыцці беларускай дыяспары, стварае новыя вершы і пераклады, працуе на Радыё Свабода. Яна не забылася Беларусь ні на дзень. Хаця яе намагаліся выкрасліць з беларускага жыцця: яе творы былі забароненыя падчас савецкай акупацыі, а ў беларускай школьнай праграме зараз яе проста не існуе. Прапаганда спрабавала ачарніць яе і назваць калабаранткай – як і любых апанентаў савецкай дзяржавы, якія марылі пра незалежную Беларусь.

Наталля Арсеннева – гэта голас, які прабіваецца праз забароны, праз страх, праз чужыну. Яе творчасць – гэта туга па Беларусі. Гэта мова, што не зламалася нават у выгнанні. І калі сёння гучыць «Магутны Божа», гэта значыць, што яна ўсё яшчэ з намі.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
4
Лагер "Крывічы": cправа ідзе!

Вы ахвяруеце, робіце рэпосты публікацый, згадваеце збор у сторыз. А якая ў нас набралася каманда валанцёраў!..❤️

Мы дзякуем за гэта кожнаму з вас. А яшчэ мы ўдзячныя:

🔸фонду Паўла Латушкі і Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню: вы надзейныя партнёры!
🔸Аліцыі Ляпкоўскай-Голаш, дэпутатцы Сейма Польшчы: Вашая ўвага да дзяцей і гатоўнасць завітаць у лагер ёсць важнай!
🔸аб'яднанню беларусаў Філадэльфіі: вы самі зладзілі збор, і ён стаў вялікім унёскам у справу!

Праз падтрымку партнёраў агульная сума збору зменшылася да 19 440 еўра. А з улікам данатаў засталося сабраць крыху больш за 5 000 еўра.

Паднаціснем, сябры!

🔔 Збор "Крывічы"
👍2
Расклад для беларусаў ЗША!

🗓 08.08.2025(пятніца)

🇺🇸 Сіэтл, 19:00, Live art performance "Belarus: 5 years of mass repression", Bellevue Downtown Park, Bellevue, WA
Дэталі

🗓 09.08.2025 (cубота)

🇺🇸 Сан Францыска, ЗША, 12:00, Huddarat park, Woodside Ca, штат Каліфорнія
Дэталі

🇺🇸 Чыкага, 13:00, Раллі ў гонар пратэстаў і ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў Беларусі, 435 N Michigan Ave
Дэталі

🇺🇸 Шарлат, Паўночная Караліна, 19:30, Elizabeth Park (101 N Kings Dr, Charlotte, NC 28204)
Інсталяцыя-перформанс
Дэталі

🇺🇸 Філадэльфія, 15:00, Philadelphia, Pennsylvania, Philadelphia Love Park
Дэталі

🇺🇸 Нью-Ёрк, ЗША,13:00,мітынг насупраць штаб-кватэры AAН, Ralph Bunche Park 1st Avenue(at East 43 rd Street)New York,NY10017
Дэталі

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і наша абавязкова возьме!
👍72🔥2
Запрашаем вас на онлайн сустрэчу ў Zoom з беларускай паэткай Настай Кудасавай.

🗓 10 жніўня
20.00 Менск/ 19.00 Варшава/ 13.00 Нью-Ёрк/ 10.00 Сан Францыска

На сустрэчы вы зможаце задаць пытаньні й паслухаць вершы ў выкананьні аўтаркі.

🔔 Цісьніце "цікава" у Facebook event, каб не прапусьціць
3👍3
‼️Гэта апошняя магчымасць дапамагчы зладзіць "Крывічы"

Без 5 000 еўра, якіх не стае, мы рызыкуем адмяніць лагер. Як патлумачыць дзецям, што іх надзеі і чаканне лагеру могуць не спраўдзіцца?

У лагеры — дзеці палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў. Яны вартыя найлепшага адпачынку. І вы можаце спрычыніцца да нашага збору!

💛 Падтрымайце лагер «Крывічы»

Разам мы можам зрабіць усё, што ставім на мэце. Цяпер — самы час дзейнічаць.
3😢2👍1
Заява Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы да 5-й гадавіны пратэстаў 2020-га года ў Беларусі.

Пяць гадоў таму, у жніўні 2020 года, народ Беларусі выйшаў на вуліцы на мірныя пратэсты, патрабуючы свабоды, дэмакратыі й чалавечай годнасьці. Сёньня мы ўшаноўваем мужнасьць тых, хто паўстаў і працягвае стаяць супраць дыктатуры. Іх адданасьць застаецца непахіснай нават перад масавымі рэпрэсіямі: гвалтоўнымі разгонамі, арыштамі, катаваньнямі й вымушанай эміграцыяй.

Як Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, мы працягваем выказваць нашу падтрымку мірных дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных (1 187 чалавек станам на 8 жніўня 2025 года) і спыненьня працяглай хвалі рэпрэсій. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за захоп улады, фальсыфікацыю выбараў, грубыя парушэньні правоў чалавека й за яго ролю ў падрыве рэгіянальнай бясьпекі.

З 2020 года больш за 7 100 чалавек былі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах, у тым ліку 33 – падвергнутыя прымусоваму псыхіятрычнаму ўтрыманьню. Праваабарончы цэнтар «Вясна» працягвае сваю жыцьцёва важную працу па дакумэнтаваньні гэтых злачынстваў, нават калі некалькі яго супрацоўнікаў, у тым ліку ляўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, застаюцца несправядліва зьняволенымі й пазбаўленымі голасу.

Мы ўдзячныя дыпляматам ЗША й Дзярждэпартаменту за іх адданую працу, якая паспрыяла вызваленьню й дэпартацыі прынамсі 14 палітвязьняў у гэтым годзе, сярод якіх журналіст Ігар Карней, апазыцыйны дзеяч Сяргей Ціханоўскі, актывіст Акіхіра Хаеўскі-Канада, навукоўка Натальля Дуліна, а таксама грамадзяніне ЗША – Настасься Нуфэр і Юрась Зянковіч.

Нават адзначаючы гэтыя рэдкія моманты надзеі, мы не павінны забываць пра тысячы тых, хто застаецца за кратамі. Рэпрэсіі не спыняюцца: толькі сёлета зафіксавана больш за 1 700 затрыманьняў. Журналісты, актывісты грамадзянскай супольнасьці й звычайныя грамадзяне працягваюць арыштоўвацца й карацца за рэалізацыю сваіх базавых правоў.

Рэжым Лукашэнкі застаецца ключавым саўдзельнікам расейскай агрэсіі: садзейнічае ўварваньню ва Ўкраіну, разьмяшчае на сваёй тэрыторыі расійскія войскі й ядзерную зброю, пагражае бясьпецы ўсходніх межаў НАТА. Ён цесна зьвязаны з ваенна-палітычнай павесткай Крамля.

Мы заклікаем Злучаныя Штаты й іх саюзьнікаў заставацца пільнымі:

🔻стрымліваць Беларусь ад далейшага ўдзелу ў расейскай вайне супраць Украіны;
🔻узмацняць ціск дзеля вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій;
🔻быць гатовымі да значных мераў у адказ, калі рэжым працягне свой цяперашні курс.

Барацьба за вольную і незалежную Беларусь працягваецца. Мы застаёмся адданымі падтрымцы беларускага народа й заклікаем міжнародную супольнасьць працягваць гэтую падтрымку да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя трывалыя дэмакратычныя перамены й свабода.
10👍3
‼️Пяць гадоў рэпрэсій у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў пераследу

З пратэстаў 2020 года мінула ўжо пяць гадоў. Жорсткасць і бесчалавечнасць сілавікоў у ліпені і жніўні 2020-га абурыла ўсю міжнародную супольнасць, але з таго часу сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Рэжым працягвае адбіраць у людзей волю, здароўе, сем'і, дом, а ў некаторых нават жыццё.

Катаванні, збіванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязняў з краіны — цяжкая рэчаіснасць, у якой вымушаны жыць беларусы кожны дзень.

За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 000* фактаў рэпрэсій, колькасць якіх амаль роўная колькасці жыхароў Ліды. Сёння за кратамі — 1187 палітвязняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.

«Вясна» распавядае ў лічбах пра пяць гадоў масавых рэпрэсій у Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118452
🤬2