Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
312 subscribers
1.12K photos
105 videos
725 links
Download Telegram
8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы

Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.

👉 У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.

Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby)

Куды пойдуць сродкі?

🔸гігіенічныя сродкі;
🔸лекі;
🔸базавыя рэчы;
🔸іншыя неабходныя прадметы.

Як дапамагчы?

🔺зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
🔺распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас.

Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.

❤️ Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.

Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.

Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
2👍2🤗1
Сябры, распавядаем вам пра файны праект дзьвух беларусак з Сіэтла Лізы і Ліды, якія стварылі лабірынт-рэтрыт для жанчын ля падножжа вулкана Рэйнір - іконы і містычнага месца штата Вашынгтон.

Як самі стваральніцы распавядаюць пра свой праект:
«Лабірынт 2025» - утульная прастора для жаночай трансфармацыі, дзе мы разам будзем апускацца ў практыкі самапазнання, працу з глінай (арт-тэрапія) і глыбокіх асабістых змен. Гэта новы для нас праект, у які мы ўкладваем усю душу, каб кожная жанчына змагла адчуць сувязь з сабой і знайсці сваю гармонію.

Падрабязнасьці па спасылцы https://labyrinth2025.carrd.co/
🔥3👍21😱1
🙌 Вітаем, дарагія сябры!
👍 Дзелімся прыемным: сёння перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША партыю беларускіх кніг:

📕 Валянцін Акудовіч, “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”
📘“Міхал Анемпадыстаў. Простыя словы”
📙Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай), “Беларускія нячысцікі. Лясныя”
📕Альгерд Бахарэвіч, “Папяровы голем”
📘“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”
📙Дар’я Бялькевіч, “Слёзы на вецер”
📕Ева Вежнавец, “Па што ідзеш, воўча?”
📘Наталка Кучмель, “Залатое”
📙Уладзь Лянкевіч, “70% вады”
📕Саша Філіпенка, “Былы сын”
📘Андрэй Хадановіч, “Дзікае паляванне караля Стаха” (вершы да оперы)
📙Надзея Ясмінска; Кацярына Дубовік, “Як Меша знайшоў хвост”


🤝 Кнігі сабраныя на дабрачыннай аснове (ніводнае выдавецтва не пацярпела 😉)

🙏 Дзякуй суполцы "Prostyja slovy. Kniha pra Michala Aniempadystava" і асабіста Іяланце Кільян, Веры Дзядок і Аляксандры Дварэцкай за кнігу пра Міхала Анемпадыстава.
9👍2
"Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова" © Алесь Разанаў

З Днём Роднай Мовы!
10👍2
Сябры, далучайцеся да разыгранкі ад АБА у Фэйсбук суполцы "Беларусы ЗША", дзе вы можаце выйграць новую кнігу Аляксандра Чарнухі "Гвалт" з подпісам аўтара.

Падрабязнасьці і ўдзел па спасылцы
https://www.facebook.com/share/p/1FRpamWJSs/
11👍1
Нагадайка. Сустрэча ўжо сёння
Дарагія сябры!

Калі вы задумваецеся пра ўдзел у беларускім сямейным летніку ў штаце Масачусац, але яшчэ маеце пытанні ці хочаце даведацца больш пра досвед іншых сем’яў, запрашаем вас на онлайн-сустрэчу ў Zoom!

📅 Дата: 21 лютага
Час: 9 pm EST/6 pm PST
📍 Фармат: Zoom
🔗 Facebook event

На сустрэчы:
Арганізатары раскажуць, што чакае сем’і ў летніку
Удзельнікі мінулых заездаў падзеляцца сваімі ўражаннямі
Адкажам на ўсе вашыя пытанні

Гэта выдатная магчымасць даведацца, чаму беларускі сямейны летнік — гэта незабыўны досвед для дзяцей і бацькоў!

Да сустрэчы! 😊
👍1
🔥Аляксандр Чарнуха на Дзiкiм Захадзе, сустракайце!

22 лютага - Сiэтл
23 лютага Сан Францыска
2 сакавiка - Лос Анджэлес
4👍2
📢 Падтрымайма беларусаў Міннеапаліса!

Калі ласка, падпішыце петыцыю ў муніцыпалітэт горада Міннеапаліса наконт высвабаджэння нон-профіт арганізацыі Belarusian Americans ад уплаты падаткаў за нерухомасць.
Па законах Міннеапаліса, калі арганізацыя са статусам 501с3 мае нерухомасць, то можа быць высвабаджэна ад уплаты падаткаў за яе, у тым выпадку, калі памяшканне выкарыстоўваецца ў мэтах нон профіту.
Дакументы на высвабаджэнне ад падатку былі пададзены яшчэ ў прошлым чэрвені, але горад працягвае спаганяць падаткі якія складаюць $21к у год.
Петыцыю можна падпісаць ананімна - што будзе бячпечна для вас. https://www.change.org/BelarusianCommunityCenterTaxExemption
👍75🔥2
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы pinned «📢 Падтрымайма беларусаў Міннеапаліса! Калі ласка, падпішыце петыцыю ў муніцыпалітэт горада Міннеапаліса наконт высвабаджэння нон-профіт арганізацыі Belarusian Americans ад уплаты падаткаў за нерухомасць. Па законах Міннеапаліса, калі арганізацыя са статусам…»
Заява Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы з нагоды гадавіны паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны

Тры гады таму, 24 лютага 2022 года, Расея распачала жорсткае паўнамаштабнае ўварваньне ва Украіну, учыняючы жудасныя ваенныя злачынствы і спрабуючы зьнішчыць суверэнітэт украінскай дзяржавы. АБА працягвае выказваць салідарнасьць з украінскім народам у яго гераічнай барацьбе за свабоду, дэмакратыю і справядлівасьць. 

Як афіцыйны сябра Амэрыканскай кааліцыі за Украіну, AБA працягне сваю адвакатыўную працу, каб Украіна атрымала ўсю неабходную падтрымку для абароны і аднаўленьня сваёй будучыні. Мы цьвёрда перакананыя, што агрэсары — Расея і рэжым Лукашэнкі — павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці за свае злачынствы супраць Украіны. Справядлівасьць павінна перамагчы, і ўсе, хто вінаваты ў ваенных злачынствах, мусяць панесці заслужанае пакараньне. 

Мы заклікаем міжнародную супольнасьць заставацца адзінай у падтрымцы Украіны. Барацьба за свабоду Украіны — гэта барацьба за дэмакратыю і бясьпеку ва ўсім сьвеце. Сёньня, як ніколі, важна зьяднацца супраць тыраніі і прыгнёту. 

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
👍61
Statement from the Association of Belarusians in America on the Anniversary of Russia’s Full-Scale War Against Ukraine

Three years ago, on February 24, 2022, Russia launched its brutal full-scale invasion of Ukraine, committing unspeakable war crimes and attempting to destroy Ukraine’s sovereignty. The Association of Belarusians in America (ABA) stands in unwavering solidarity with the Ukrainian people in their courageous fight for freedom, democracy, and justice.

As an official member of the American Coalition for Ukraine, ABA is committed to continuing our advocacy efforts to ensure that Ukraine receives the support it needs to defend itself and rebuild its future. We firmly believe that the aggressors—Russia and the Lukashenko regime—must be held accountable for their crimes against Ukraine. Justice must prevail, and those responsible for war crimes must face the consequences of their actions.

We call on the international community to remain united in its support for Ukraine. The fight for Ukraine’s freedom is a fight for democracy and security worldwide. Now, more than ever, it is crucial to stand together against tyranny and oppression.
👍7🔥1