Мінабароны Расеі прадаставіла доказы выкарыстаньня Гомельскага цывільнага аэрапорта для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне

На сайце Мінабароны РФ сёньня зьявіўся відэаролік, на якім бачны ўзьлёт з узьлётнай паласы аэрадрома Гомля бесьпілётніка РФ з боекамплектам, паказаныя ракетныя ўдары па ўкраінскай тэрыторыі і пасадка на гэтым жа аэрадроме, заўважыла гомельскае выданьне «Флагшток».