Павел Латушка заявіў аб сыходзе з Каардынацыйнай рады

Мы ўдзячны Паўлу Латушку за тую штодзённую працу, якую ён робіць для набліжэння дэмакратычных перамен у Беларусі і з павагай ставімся да яго рашэння аб выхадзе са складу Каардынацыйнай рады. Таксама хацелі бы праясніць некаторыя моманты, якія былі агучаны падчас стрыму:

1. Каардынацыйная рада (КР) не прымала рашэнняў ці заяваў, якія бы тычыліся адмены санкцый ці пачатку перамоваў з Аляксандрам Лукашэнка. Такія пытанні на павестцы зараз не стаяць.
2. КР не мае абранага спікера, кандыдатуры на гэтую пасаду не абмяркоўваліся. Абранне спікера адбудзецца пасля прыняцця новага Рэгламенту.
3. У праекце Рэгламенту няма пунктаў, якія тычыцца выключэння чальцоў НАУ са складу КР.
4. Прама цяпер адбываецца фіналізацыя праекту Рэгламента, які будзе ў бліжэйшы час і выстаўлены на галасаванне асноўнага складу КР. Абмеркаванне Рэгламенту адбывалася цягам апошніх некалькіх тыдняў, былі праведзены кансультацыі з Аб’яднаным пераходным кабінетам, на якія былі запрошаныя журналісты.

У панядзелак, 27 лютага, падчас эфіру на Еўрарадыё, Андрэй Ягораў, адзін з чальцоў працоўнай групы КР па рэгламенту, больш падрабязна раскажа пра праект Рэгламенту і ход рэформы КР.