Каля 11:00 затрымалі Марыю Мароз — даверанную асобу і памочніцу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Марыю Мароз затрымалі на выхадзе з пасольства Літвы супрацоўнікамі міліцыі. Марыя ішла падаваць дакументы на візу, паведамляе прэс-служба кандыдата ў прэзідэнты

Прычына затрымання і цяперашняе месцазнаходжанне Марыі Мароз невядомае.