Аляксандра Лукашэнку паказалі народу. Пул першага сцвярджае, што сёння ён наведаў камандны пункт ВПС і войскаў СПА

Ëн не з’яўляўся на публіцы з 9 мая.

У яго перабінтаваная ўжо іншая, левая рука. У Маскве бінт быў на правай руцэ. Наяўнасць бінта сведчыць пра патрэбу пастаяннай кропельніцы. Пад мундзірам з пагонамі галоўнакамандуючага праглядаюцца абрысы нейкай камізэлькі.