❗️❗️❗️ Палітычны аналітык Арцём Шрайбман выехаў ва Украіну пасля абвінавачванняў Пратасевіча.

«Я цяпер ва Украіне, дабіраўся акольнымі сцежкамі, як дакладна — не скажу, можа спатрэбіцца камусьці яшчэ», — сказаў ён @nashaniva

«Я тут таму, што рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі пасля тых абвінавачванняў, якія прагучалі ў інтэрв’ю Пратасевіча: што нібыта я каардынаваў пратэсты, раіў актывістам і каналам што і як ім рабіць і гэтак далей.

Але што я магу сказаць па факце — Пратасевіч вельмі перабольшыў ступень майго ўплыву. Так, я ў тым чаце быў, гэта не сакрэт, пра гэта казалі па АНТ яшчэ паўгода таму. Было вядома, што я там, і даўно быў ясны фармат чата, што там абмяркоўвалася. Далёка не ўсе ў чаце падыходзяць пад апісанне «каардынатараў», таму што само абмеркаванне дэталяў акцый і іх планіроўка адбывалася на сазвонах, у якіх я ўдзелу не браў прынцыпова, ніякіх «злачынных» дэталяў загадзя я не ведаў, я хутчэй назіраў за рэфлексіямі спрычыненых удзельнікаў, што было цікава мне як аналітыку. Я не бачу нічога такога, што несумяшчальна з законам і маёй прафесіяй, я атрымліваў інфармацыю ад першакрыніц. І мне цяжка крыўдзіцца на Пратасевіча, мы толькі можам гадаць, якія перад ім паставілі ўмовы», — сказаў Шрайбман.

Вось як патлумачыў сітуацыю і што напісаў пра ўдзел у чаце «Хата» сам Шрайбман.