#вандроўкі_з_чытачамі
Час на «Вандроўкі з чытачамі» і сёння — на гарадзеншчыну:
«Які шыкоўны палац знаходзіцца ў Свіслацкім раёне!
Сядзіба ў Поразаве ўжо больш чым 120 год радуе сваёй веліччу, цеплынёю дрэва і густам!
Стваральнікі такой прыгажосці род Бутаўт-Андрэйкавічаў.
Спадзяемся што помнік чакае ўсё добрае.
Фота І.В.
Нагадваем, што рубрыка «Вандроўкі з чытачамі» — для вашых фота і відэа: з вандровак і месцаў, дзе вы жывяце — архітэктурныя помнікі, беларускія рамёствы, прыгажосьць побыту, свет жывёлаў і птушак — ўсё, што вам падасца цікавым, адметным ці вясёлым і смешным.
Запрашаем! Дзяліцеся прыемнымі уражаннямі ад прыгажосці нашай непаўторнай Беларусі.
⚪🔴⚪