#вандроўкі_з_чытачамі
Час павандраваць, і «Вандроўкі з чытачамі» сёння — на радзіме Чэслава Немана ў Старых Васілішках:
«Некалі я дасылаў фотаздымкі старавасілішкаўскага касцёла.
Але зусім забыўся пра яшчэ адну славутасць Старых Васілішак - клуб-музей Чэслава Немана.
«Чэсік» — так ласкава называлі яго родныя.
Музей сусветна вядомаму выканаўцу, на жаль, выглядае зусім не так, як хацелася б. Але добра і тое, што ён існуе і ў ім захоўваецца памяць пра нашага славутага беларуса, які ўсё ж такі больш вядомы ў Заходняй Еўропе і не толькі.
Гэта яшчэ адно з месцаў Беларусі, вартае вашай увагі.
Аляксандр з-пад Менска».
🤍♥️🤍