Мінск. Даведаўшыся пра тое, што на Акадэміі навук могуць быць аўтазакі, жанчыны змянілі план і пайшлі на Плошчу Перамогі.
Там былі заўважаны сілавікі, міліцэйскія мікрааўтобусы. Былі затрыманні, якія бачыў карэспандент
@euroradio.
Людзі пачалі разыходзіцца, казалі кожнаму "До завтра".
Здавалася б, на гэтым жаночы марш скончаны. Але пад'ехалі бусікі, і сілавікі па традыцыі пачалі хапаць выпадковых мінакоў і самотных удзельнікаў маршу, якія вярталіся дадому.