Еўрарадыё | Еврорадио
Расія вырашыла "кардынальна скараціць" баявыя дзеянні "на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках", заявілі ў Мінабароны РФ. Інакш кажучы: абвешчана пра адступленне з поўначы Украіны. Цяпер ідзе перагрупіроўка войскаў. Расія мае надзею на хоць некія поспехі на ўсходзе…
Падобна да таго, што Расія і праўда адводзіць войскі з Украіны. На гэтым відэа, якое даслалі ў рэдакцыю @euroradio, бронемашыны пад расійскімі сцягамі едуць па гомельскай вуліцы Ільіча ў напрамку ад украінскай мяжы да цэнтра Гомеля.