This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Распачынаецца працэс па справе падпалу дома Гайдукевіча

Ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў будынку Менскага гарадскога суда. Суддзя – Сяргей Хрыпач.

У справе ажно 18 фігурантаў, у тым ліку вядомы рэстаратар Вадзім Пракоп'еў ды два былых сілавіка (усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі). Акрамя таго, у якасці абвінавачаных праходзяць сям'я Вайцяховічаў (чатыры чалавекі), Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі ды іншыя. Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

📹 Прапагандыстка Людміла Гладкая паказала ў сваім тэлеграм-канале кадры з абвінавачанымі ў клетцы перад пачаткам разгляду справы.

📌 Лукашэнкаўскі «дэпутат» Алег Гайдукевіч расказаў пра тое, што ягоны дом хацелі падпаліць, у чэрвені 2021 года. У будынак нібыта кінулі некалькі «кактэйляў Молатава». Сама хата ў выніку не пацярпела.

Крыніца: @viasna96
Відэа: Людміла Гладкая