Белсат
🙁Выглядае на тое, што ў Беларусі мэтанакіравана нішчацца і апаганьваюцца могілкі польскіх жаўнераў Брутальнае знішчэнне пахавання ў вёсцы Мікулішкі, дзе магілы жаўнераў Арміі Краёвай проста зраўнялі з зямлёй, гэта не адзінкавы выпадак. Як у Беларусі руйнуюцца…
Яшчэ адно знішчэнне магілаў польскіх жаўнераў заўважылі чытачы «Белсату»

❗️Лукашысты знішчылі крыжы на магілах жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну на Гарадзеншчыне. У студзені 1945 году ў тамтэйшай ваколіцы адбылася бітва пад Равінамі паміж партызанамі Арміі Краёвай і ўнутранымі войскамі НКВД, загінула 89 чалавек, менавіта ля Качычаў яны і былі пахаваныя.

Таксама перад зносам помніку яшчэ ў кастрычніку 2021 году на надмагіллях заўважылі сляды вандалізму: вылітую чорную фарбу ці бітум.

Паглядзіце як пахаванне выглядала раней і цяпер ☝️

Фота: чытачы @belsat