🇺🇦 Як Расея разбурае Украіну. Вось прыклады таго, што адбылася сёння

◾️На Марыупаль скідваюць дзясяткі бомбаў штодзень, зруйнавана каля 80 % будынкаў, але з гораду ўдалося эвакуяваць 30 тысяч людзей. Адтуль відэа 1.

◾️Пад Кіевам абстралялі жылыя дамы ў Новай Пятроўцы, загінула 2-гадовае дзіця, чацвёра параненыя. Адтуль відэа 2.

◾️У Чарнігаве з-пад абломкаў дасталі трох загінулых дзяцей і іх бацькоў. Разбураныя школа і Дом культуры. Адтуль відэа 3.

◾️У выніку абстрэлу Мэрэфы пад Харкавам загінулі 23 чалавекі, 25 параненыя. Адтуль відэа 4. Выкралі галаву аднога з сёлаў на Харкаўшчыне.

◾️У час абстрэлу Харкава пацярпеў дзіцячы садок, рынак, храм. З рынку відэа 5.

◾️На Кіеўшчыне расейцы абстралялі з танкаў эвакуацыйную калону, загінулі два паліцыянты. Абстралялі таксама іншыя раёны сталіцы, пад абстрэлам загінула тэатральная акторка. Абстрэльвалі прыватны сектар у Вышгарадзе, што пад Кіевам – гэта відэа 6. Кіеў – на відэа 7.

◾️Абстралялі таксама Жытоміршчыну, Сумшчыну