Саліст расейскага гурта «Рондо» Аляксандр Іваноў спачатку падтрымаў беларускі народ, а потым выдаліў пост з Інстаграму. 🤔

Згодна з агучанай афішаю «Славянскага базару», гурт «Рондо» павінен выступіць у Віцебску 17 ліпеня. Адзін з падпісантаў папрасіў вакаліста не ехаць на фестываль, пакуль у Беларусі пануе беззаконне.

Аляксандр Іваноў адказаў, што ягоны гурт і не планаваў ехаць на «Славянскі базар», бо музыкі «неравнодушны к братскому белорусскому народу и его беде».

Але пазней пост, пад якім разгарнулася гэтая перапіска, быў выдалены. А віцябчук, які заклікаў музыкаў не ехаць на фестываль, трапіў у бан. 🤔

Крыніца: Instagram