Белсат
Беларусь абвясціла двух супрацоўнікаў брытанскай амбасады персонамі нон-грата. Паводле звестак тэлеканалу ОНТ яны не проста назіралі за пратэстамі, але збіралі інфармацыю пра ўнутрыпалітычную абстаноўку ў краіне і пра хаду пратэстаў. МЗС патлумачыў, што…
Рэакцыя міністра замежных спраў Брытаніі на выгнанне супрацоўнікаў амбасады ў Беларусі:

«Выдварэнне з Беларусі двух брытанскіх дыпламатаў за законнае назіранне за акцыямі пратэсту з'яўляецца абсалютна неабгрунтаваным. Лукашэнка не можа схаваць прыгнёт уласнага народа. Адзіны шлях - гэта свабодныя і справядлівыя выбары і прыцягненне да адказнасці тых, хто вінаваты ў гвалце ў адносінах да дэманстрантаў», - напісаў Дамінік Рааб у сваім Twitter.

Крыніца: Дамінік Рааб