‼️‼️‼️Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую
Журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская была параненая гумавай куляй 10 жніўня.
Адзін з байцоў спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па Наталлі.
Гэта не быў выпадковы інцыдэнт — як відаць на відэа, якое аказалася ў распараджэнні «Нашай Нівы», баец наўмысна страляў па журналістцы.
Увага! У канцы відэа дэманструецца адкрытая рана.
https://nn.by/?c=ar&i=257859