This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чарговая смерць на будоўлі комплексу «Минск мир». Ужо сёмая па ліку

Следчы камітэт паведамляе, што сёння раніцай у ліфтавай шахце было выяўлена цела 47-гадовага арматуршчыка. На трупе былі прыкметы падзення з вышыні.

Папярэдне, мужчына зваліўся ў шахту з аднаго з паверхаў у выніку няшчаснага выпадку. Усе абставіны ягонай смерці высвятляюцца.

📌 Цягам 2021 года на будоўлі комплексу «Минск мир» загінулі двое рабочых, цягам 2022-га − трое. Сёлета ўжо была адна смерць у студзені. Цяперашні няшчасны выпадак стаў сёмым смяротным.