Белсат
Непагадзь у Беларусі: у Менску падалі і гарэлі дрэвы, у Капыльскім раёне маланка ўдарыла ў купал царквы Пацярпелая царква знаходзіцца ў вёсцы Целядовічы. Ратаўнікі атрымалі паведамленне пра загаранне купалу каля апоўдня. Яго аператыўна патушылі, ніхто не…
😳 Дзесяткі населеных пунктаў без электрычнасці, загінуў чалавек - наступствы стыхіі ў Беларусі

Мужчына разам з жонкай і сынамі прыехалі адпачыць на Вілейскім вадасховішчы. Калі пачаўся ўраган, жонка са старэйшым сынам схаваліся ў аўтамабілі, а мужчына з 11-гадовым дзіцем засталіся чакаць непагадзь у намёце. У выніку моцных парываў ветру на месца, дзе знаходзіўся мужчына, абрынулася дрэва. Ён загінуў на месцы, ягоны сын сур’ёзных траўмаў не атрымаў.

📌 Дзясяткі населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Дрэвы, якія ўпалі з-за моцнага ветру, пашкодзілі лініі элекратперадач. Найбольш цяжкая сітуацыя – у Менскай вобласці. Работы вядуцца ў 152 населеных пунктах.

📌 У Гомельскай вобласці навальніца парушыла работу Мазырскай ТЭЦ.

📌 У Мядзелі прайшоў град.

🎥 СК, @nadvorie, @koko_by