🔻У выніку атакі надводнымі дронамі на порт Наварасійску пашкоджаны дэсантны карабель

У тэлеграм-каналах з'явіліся кадры, на якіх буксіруюць падбіты карабель «Аленегорскі гарняк». Мінабароны РФ прызнала факт атакі на порт, аднак заявіла, што беспілотныя катары, якія здзяйснялі налёт, былі знішчаныя.

Пра пашкоджанні карабля афіцыйна нічога заяўлена не было, аднак некаторыя Z-блогеры прызналі гэты факт і паказалі відэа з нахіленым на бок «Аленегорскім гарняком». А канал @astrapress апублікаваў меркаваны момант атакі надводнага дрону на карабель (другое відэа).