🔻 Затрымалі цэлую сям'ю
Як
паведамляе «Гомельская вясна», гэта пажылая пара ды іхныя дачка і зяць.
Іх абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Канал, блізкі да сілавікоў, апублікаваў відэа, у якім пажылы мужчына кажа, што быў затрыманы за «лайкі» у сацыяльных сетках, а таксама за тое, што мае ўласнае меркаванне, якое адрозніваецца ад дзяржаўнай прапаганды.
Ягоныя жонка, дачка і зяць таксама абвінавачваюцца ў падпісцы на «экстрэмісцкія каналы» у Youtube.