This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇷 У Грэцыі разбіўся самалёт, які тушыў лясны пажар

Кадры крушэння патрапілі ў тэлеэфір. Папярэдне, самалёт зачапіў крылом ствалы дрэваў, бо ляцеў занадта нізка. Здарэнне адбылося на востраве Эўбея ў Эгейскім моры.

На борце былі два пілоты, сувязі з імі няма. Імаверна, яны загінулі.

Ужо больш за тыдзень у Грэцыі гараць лясы, з-за чаго давялося ў тым ліку эвакуяваць тысячы турыстаў з вострава Родас.