Белсат
🔻 Прапагандысты паказалі відэа з затрыманым «тэрарыстам» Як кажа мужчына на відэа, ён той самы Мікалай Швец, якога шукалі тыдзень таму. Мікалай 1993-га года нараджэння. Кажа, што з’яўляецца грамадзянінам Украіны, прыехаў спачатку ў Расею па расейскім пашпарце…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔹З'явіўся відэазварот Мікалая Швеца, затрыманага ў Беларусі за дыверсію ў Мачулішчах, да Зяленскага

Гэтыя кадры распаўсюджваюць расейскія Z-каналы.

У відэа Швец кажа, што «сумленна выканаў заданне коштам уласнага жыцця», а ўкраінская ўлада забыла пра яго і не робіць ніякіх крокаў па ягоным вызваленні. Таксама Швец зазначыў, што не ведае, ці знаходзяцца ў бяспецы яго блізкія – з імі, маўляў, няма ніякай сувязі.

Акрамя таго, Швец кажа, што «беларуская апазіцыя» прыпісала здзяйсненне дыверсіі сабе, у той час як у рэальнасці яе арганізоўвалі спецслужбы Украіны.