Белсат
✔
1:01
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️
Віншуюць з 9 траўня – уздоўж мяжы з Беларуссю ўкраінцы паставілі новыя білборды і ўключылі гімн
«Ще не вмерла Україна, і слава, і воля,
Ще нам, браття молодії, усміхнеться доля».
Гучыць у сённяшнюю раніцу ў пунктах пропуску Прыкладнікі, Вычаўка, Гарадзішча, Копішча, Выступовічы, Пераброды.
«Разом перемогли фашизм, разом переможемо рашизм»,
– напісана на білбордах, якія бачаць беларускія памежнікі.
Мэта гэтай акцыі – нагадаць беларускаму боку пра сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны, патлумачылі нам арганізатары.