Наша Ніва
28.3K subscribers
57K photos
8.93K videos
2 files
42.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Вялікакняскі Навагрудак сёння ў белым @nashaniva
Сотні дэманстрантаў каля метро Спартыўная ў Мінску. Усё пазітыўна, АМАПа няма @nashaniva
ДК Чыгуначнікаў у Мінску — вялізная колькасць людзей, аўтамабілісты сігналяць
У Гродне народ сцякаецца да выканкама. Скандуе: "Ухадзі!"
Мястэчка Ракаў (Валожынскі раён) выходзіць на плошчу ўжо пяты дзень @nashaniva
Спявачка Іна Афанасьева звярнулася да сілавікоў: Дорогие наши офицеры, люди в погонах ГАИ, Милиция, Спецназ, ОМОН.. Я не знаю какие подобрать слова, от ужаса последних событий! Это огромная боль на сердце каждого из нас! Пожалуйста, не бейте и не убивайте людей! Те крики и стоны из Окрестина - они ведь останутся в душе у каждого белоруса! В моей душе это точно! Останутся и те люди, которые бежали оплачивать штрафы за водителей на улицах. Люди, которые привозят еду в Окрестино! Останутся наши красивые женщины с цветами вдоль дорог! Люди, которые собирают деньги пострадавшим и уже искалеченным семьям. Останутся и те, кто сложил свои щиты и не подчинился приказам. Наши медики! Боже, спасибо Вам, за то, что спасаете жизни чьих-то детей! Дорогие наши ребята, прошу вас, не убивайте, ведь с каждым ударом вы порождаете ещё большее зло. Вы убиваете себя и свою Душу! Я желаю каждому из нас выжить в это непростое время и остаться ЛЮДЬМИ! Пожалуйста, берегите себя своих родных и близких!
Супрацоўнікі Беларускай чыгункі выйшлі да Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску. Відэа вышэй. Па інфармацыі @nashaniva, сёння машыністы чыгункі ўвечары збіраюцца далучыць свае гудкі да агульнай какафоніі
Серабранка, Мінск. Дэманстранты сабраліся на Ракасоўскага-Пляханава. Серабранка была арэнай жорсткіх сутычак 11 жніўня, сотні людзей былі затрыманыя тут. А сёння — усё прыгожа, ніхто не разганяе ўжо @nashaniva
Затрыманых працягваюць выпускаць з турмаў у Жодзіне і Акрэсціна @okrestinaspiski
Калона аўтазакаў з вуліц Мінска вярнулася ў аўтапарк ва Уручча — відэа даслаў чытач @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Наваградку збіраюцца сотні людзей. @nashaniva
Уручча, Мінск: вельмі шмат людзей абапал праспекта @nashaniva
Сухарава, Мінск. На вуліцы Лабанка з двух бакоў стаяць 1500 чалавек, скандуюць Жыве Беларусь, людзі працягваюць падыходзіць. Сілавікоў няма @nashaniva
У Жодзіне — мегамітынг, увесь горад на плошчы. Мэр выйшаў да людзей, спрабуе супакоіць людзей @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Палац чыгуначнікаў у Мінску. @nashaniva
"АМОН — прэч з горада" і "Ухадзі!" — скандуе Жодзіна. Тысячы людзей. "Вы прадалі нашы галасы! Як вы смелі фальсіфікаваць галасы?" — кажа жанчына. "Я не ведаю, пра якую фальсіфікацыю гаворка" — кажа мэр, увесь бледны. "Я доктар, і такога збіцця я колькі жыву не бачыла", — кажа доктарка ў белым халаце. Здаецца, мэра зараз проста сцягнуць з трыбуны. Тут жывая трансляцыя.

https://youtu.be/7Az6Wj6TYJI
Ланцугі ва Уруччы і Новай Баравой.

@nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сотні людзей сабраліся ва ўкраінскім Львове, каб падтрымаць беларускае грамадства. @nashaniva