Наша Ніва
28.3K subscribers
56.9K photos
8.93K videos
2 files
42.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Forwarded from Бальзам
Мастак Павел Пілавец папрасіў штучны інтэлект #Midjoyrney намаляваць гербы гарадоў беларусі ў выглядзе ілюстрацый з героямі фэнтэзі

Вось што атрымалася.
Адваротны санкцыйны эфект: продажы МАЗа ў Расіі знізіліся на 31% па выніках сямі месяцаў

Расіяне аддаюць перавагу кітайскім грузавікам.

https://nashaniva.com/296810

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Барысаве, у 60-м асобным палку сувязі пачаліся зборы лейтэнантаў, якія толькі выпусціліся з ВНУ.

На адным з фота ім дэманстравалі бутэлькі з ліманадамі. Так афіцэры праходзяць інструктаж, каб раптам не выпіць гаручыя вадкасці, налітыя ў звычайныя бутэлькі.

Паказана, што іх знешне можна не адрозніць ад простых напояў, але па-за кантэкстам кадр выглядае дзіўнавата.

Фота @zamkadomby.
Цягнікоў з Беларусі ў акупаваны Крым не будзе

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет.

«Мінск — Сімферопаль? У любым выпадку гэтага злучэння няма. І калі гэтае злучэнне будзе абмяркоўвацца, тады мы зможам даць гэты адказ. Пакуль мы гэта не абмяркоўвалі», — сказаў Шэмет.

Да 2014 года беларускія цягнікі ішлі на паўвостраў па тэрыторыі Украіны, пасля іх акупацыі адмянілі.
Forwarded from Бальзам
Навукоўцы з Паўднёвай Карэі выпадкова стварылі лабрадораў, якія свецяцца ў цемры

Двух незвычайных шчанят назвалі Джын і Джэні.

Чытайце больш.
«Калі не можаш забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, няма чаго гаварыць аб суверэнітэце». Што не так з паказальнай бітвай за ўраджай

Лукашэнка і ягоныя прапагандысты зноў загаварылі пра харчовую аўтаркію і ізаляцыянізм. Тлумачым, чаму ў 21-м стагоддзі такія разважанні з'яўляюцца анахранізмам.

https://nashaniva.com/296816

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У бабруйскім гандлёвым цэнтры жанчына не заўважыла шкляныя дзверы і ўрэзалася ў іх

Дзверы разбіліся, шкло пасыпалася на жанчыну.

Наколькі сур'ёзна пацярпела жанчына, невядома. Мяркуючы па роліку, яна змагла самастойна пакінуць гандлёвы цэнтр.

Відэа: @koko_by
Наша Ніва
Як выглядаў выступ Мэрыем Герасіменка на Зыбіцкай Сярод іншага, яна выканала песню «Обійми» на ўкраінскай мове. Цяпер Герасіменка не выходзіць на сувязь.
Мэрыем Герасіменка абвінавачваюць у данаце на «Байрактар» для Украіны

Праўладныя каналы пракаментавалі затрыманне спявачкі. Паводле іх, Мэрыем «была даўно на кантролі беларускіх сілавікоў і частку даходу, які яна атрымлівала ад сваёй дзейнасці, накіроўвала на патрэбы УСУ, у тым ліку прыняла ўдзел у спансаванні Украіны для набыцця БПЛА Bayraktar TB2».
Ігару Банцару збіраюцца шыць справу за «распальванне сацыяльнай варожасці»

У праўладным тэлеграм-канале з'явілася «пакаяльнае відэа» з гродзенскім музыкам.

https://nashaniva.com/296833

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ідэалагічная метадычка пералічвае ІТ-кампаніі, якімі абавязкова трэба ганарыцца

Але ёсць нюанс — усе яны ўцяклі з Беларусі.

https://nashaniva.com/296808

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як стала вядома @nashaniva, Андрэя Жука, кіраўніка бара «Банкі-бутэлькі», каля якога прайшоў выступ спявачкі Мэрыем Герасіменка, пакаралі 30 суткамі арышту.

https://nashaniva.com/296836

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі

Лісічкі — адны з самых далікатных грыбоў, якія да таго ж маюць цудоўны смак. Калі вы любіце іх гатаваць, варта разабрацца, як можна лёгка ачышчаць лісічкі ад пяску.

Лайфхак па спасылцы.
«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню

«Мир, который мы знали и не можем никак забыть, больше не существует, а мы продолжаем жить», — спявае Ганна Шаркунова ў сваёй новай песні. І ўжо па-беларуску працягвае: «Трэба жыць. Трэба далей жыць».

https://www.youtube.com/watch?v=xMqge1RPz7E&t=1s
Галоўнае за 5 жніўня

«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы». Мэрыем Герасіменка абвінавачваюць у данаце на «Байрактар» для Украіны. Кіраўнік бара «Банкі-Бутэлькі», каля якога спявалі «Обійми», атрымаў 30 сутак

Зноў затрымалі гродзенскага рок-музыку Ігара Банцэра. Яму збіраюцца шыць справу за «распальванне сацыяльнай варожасці»

«Яна нам не мамка». Валерый Цапкала заявіў, што не едзе на канферэнцыю дэмсіл у Вільню

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

Азаронак пазваніў Ціханоўскай

Ідэолага рэпрэсій генерала Арчакова адправілі ў адстаўку, як толькі ён дасягнуў пенсійнага ўзросту. А сям'я заняла паказальную пазіцыю

«Калі не можаш забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, няма чаго гаварыць аб суверэнітэце». Што не так з паказальнай бітвай за ўраджай

Ідэалагічная метадычка пералічвае ІТ-кампаніі, якімі абавязкова ганарыцца. Але ёсць нюанс — усе яны ўцяклі з Беларусі

«Званкоў ад студэнтаў практычна няма». Рыэлтары распавялі, як цяпер ідуць справы на рынку арэнды кватэр

Як ураджэнка Беларусі стала першай лэдзі Тайваня
Кампанія Meta адключыла больш за тысячу фэйсбучных і інстаграмных троляў

Пра пазбаўленне ад троляў паведамляецца ў справаздачы кампаніі. Яны працавалі штодня «з невялікім перапынкам на абед». Усяго пакуль што выдалілі 45 акаўнтаў троляў у сацыяльнай сетцы Facebook і 1037 — у Instagram.

https://nashaniva.com/296835

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Лідару АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх)

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Аксана Аляксеева таксама праходзіць падазраванай па гэтым самым артыкуле. Сёння ўначы іх абоіх этапуюць у СІЗА на Валадарскага.

Вядома, што ў ІЧУ Аляксеева захварэла на каранавірус.

Адвакат яшчэ адной затрыманай сяброўкі АГП, Антаніны Кавалёвай, знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Садыстам, які катаваў украінскага ваеннапалоннага, аказаўся тувінец з батальёна «Ахмат»

Пасля таго як увесь свет абляцелі кадры катаванняў і пакарання ўкраінскага ваеннапалоннага, выданні The Insider і Bellingcat сумесна заняліся пошукам вінаватых. Bellingcat удалося высветліць, што здзекі над ваеннапалонным адбываліся на тэрыторыі санаторыя «Прыволле» ў Луганскай вобласці і што ў катаваннях удзельнічалі баевікі з батальёна «Ахмат». А The Insider высветліў, што галоўным удзельнікам катаванняў быў тувінец па імені Ачур-Суге Монгуш (1993 года нараджэння). Ён спрабаваў адмаўляць сваё дачыненне да гэтай справы, але выдаў сябе, заблытаўшыся ў паказаннях.

https://nashaniva.com/296841

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У суботу будзе спякотна, да +32

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +17 да +20 градусаў, удзень — ад +25 да +32 (у Мінску — да +30).

Удзень таксама чакаюцца ападкі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях (у тым ліку і ў Мінску). Магчымыя навальніцы.
Наша Ніва
Энтузіясты з Украіны стварылі ТГ-канал «Нашай Нівы» на ўкраінскай мове. Калі ласка, раскажыце сваім украінскім сябрам, што цяпер ёсць канал з вычарпальнай інфармацыяй пра Беларусь па-ўкраінску. І — падпісвайцеся самі. Упершыню ў гісторыі беларускі СМІ займеў…
2681 падпісчыкаў сабраў за першыя 12 гадзін украінскамоўны канал «Нашай Нівы»

Калі ласка, раскажыце сваім украінскім сябрам, што цяпер ёсць канал з вычарпальнай інфармацыяй пра Беларусь па-ўкраінску. І — падпісвайцеся самі. Упершыню ў гісторыі беларускі СМІ займеў украінскую версію. Вартая ініцыятыва, якая палепшыць разуменне ўкраінцамі беларусаў.
Жыхар Слуцка пабудаваў плыт і разам з унукамі чысціць раку

Плыт ён зрабіў з дошак і пластыкавых каністраў.

https://nashaniva.com/296847

Без ВПН —
чытайце тут.
Forwarded from Бальзам
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Гэты пірог з грушамі — сапраўдная італьянская класіка. Выкарыстоўвайце для яго любыя спелыя і пры гэтым цвёрдыя грушы, падавайце ж гатовы пірог з кубкам кавы ці з узбітымі вяршкамі.

Рэцэпт шукайце тут.