Наша Ніва
28K subscribers
57.7K photos
9.02K videos
2 files
43.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У федэрацыі футбола парэкамендавалі клубам аптымізаваць заробкі

Сёння ў Доме футбола адбылося пасяджэнне выканаўчага камітэта АБФФ. Намеснік старшыні федэрацыі Міхаіл Ботнікаў парэкамендаваў клубам аптымізаваць свае сродкі, а таксама правесці перамовы з гульцамі па пераглядзе ўмоў аплаты працы.

Нагадаем, што з гэтага года ў вышэйшай лізе існуе столь зарплат. Зарплата футбаліста не можа быць вышэйшай за 15 тысяч рублёў, а агульны зарплатны фонд у цэлым — большы за 150 тысяч рублёў штомесяц.

Замоўчвалі дамоўныя матчы і прызначалі патрэбных суддзяў. Апублікаваны даклад аб парушэннях у беларускім футболе
Наша Ніва
«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць» — новы зліў былых сілавікоў Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала сёння аўдыязапіс размовы з галасамі, падобнымі да галасоў начальніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага…
«У вёсцы ёсць возера, там платы паставілі». Даведаліся, у чым прычына сваркі дачкі экс-міністра, што патрапіла на зліў былых сілавікоў

У злітым сёння аўдыя ад былых сілавікоў гаворка ішла пра «адпрацоўку» жыхара Дзяржынскага раёна Каліноўскага, «суседа дачкі міністра», сварка з якім стала прычынай таго, што на самым высокім узроўні яго «папрасілі паставіць на месца».

Як стала вядома @nashaniva, гаворка ў аўдыя ішла пра дачку былога міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца.

У чым прычына канфлікту, які трапіў на зліў, чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Качанава: Рэферэндум па новай Канстытуцыі плануецца ў лютым 2022 года

Рэферэндум па прыняцці абноўленай Канстытуцыі плануецца правесці ў канцы лютага 2022 года. Пра гэта ў чацвер заявіла Наталля Качанава.

«У найбліжэйшы час гэты праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а ў канцы лютага будзе праведзены рэферэндум па прыняцці асноўнага закона нашай краіны», — распавяла яна журналістам на палях трэцяга Еўразійскага жаночага форуму.
У шахце «Беларуськалія» пацярпеў рабочы

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння каля поўдня. Як паведамляецца ў тэлеграм-канале «Беларуськалія», аўтамабіль дастаўляў работнікаў арганізацыі «Трэст Шахтаспецбуд» на змену. На глыбіні 430 метраў машына ўрэзалася ў сценку горнай выпрацоўкі.

У выніку здарэння 47-гадовы машыніст падземных самаходных машын атрымаў траўмы. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
«Кожны ў свеце павінен гэта зрабіць». 90-гадовы акцёр легендарнага серыяла пра космас стаў найстарэйшым астранаўтам у свеце

Уільям Шэтнер — сусветна вядомы акцёр, выканаўца ролі капітана Джэймса Кірка ў серыяле 60-х гадоў «Зорны шлях» («Стартрэк»). Асноўная тэма серыяла — вывучэнне і асваенне космасу камандай зямлян у 23 стагоддзі.

Ён адправіўся ў космас на ракеце прыватнай кампаніі.

Чытайце па спасылцы.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гнуць пруты і рвуць ланцугі — паўночнакарэйскія салдаты паказалі, на што здольныя

У Пхеньяне адкрылася вайсковая выстава. На цырымоніі адкрыцця салдаты зладзілі паказальны выступ: білі цэглу, гнулі пруты і хадзілі па цвіках.

Кім Чэн Ын быў у захапленні.
Спявак Аляхно: Калі даць чалавеку правы, аблічча не будзе чалавечае

Спявак Руслан Аляхно ў эфіры АНТ расказаў, чаму заняў праўладную пазіцыю на фоне палітычнага крызісу ў краіне, а таксама выказаўся на філасофскія і глабальныя тэмы.

«Голад — гэта жыццё, сытасць — гэта смерць.

Так і са свабодай, дэфіцыт павінен быць у свабодзе, ён нават неабходны. Адкуль гэта ідзе? Гэта навязаныя нам, славянскім народам, еўрапейскія каштоўнасці, правы чалавека. <…>

Правы чалавека не могуць быць вышэйшымі за абавязкі.

Калі даць чалавеку правы, аблічча не будуць чалавечае.

Правы не могуць быць над абавязкамі. Першае — гэта абавязкі. Далей — масавасць мыслення. Мы ёсць тыя, хто нас акружае».

Таксама спявак заявіў:

«Чамусьці хтосьці вырашыў, што я разбіраюся ў палітыцы. Хто гэта вырашыў? «Мы самі гэта вырашылі». Хто самі? Нам навязалі гэта. Далі пагуляцца ў палітыку, але мы там не разумеем нічога. Займайцеся сваімі справамі. Артысты — спявайце песні».
Вашай увазе рэдакцыйныя тэксты @nashaniva, якія выйшлі ў чацвер, 14 кастрычніка. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дасылаюць палітзняволеныя жанчыны сваім дзецям (і наадварот)

«ГУБАЗіК трохі перабольшыў». Юрыст каментуе новую пастанову пра экстрэмізм

«СБ» пахвалілася, што скакун Недасекаў купіў навюткую БМВ, «якой зайздросціць Ціманоўская». Колькі каштуе такое аўто?

«Маці расстралянага вырашыла: сына забралі на руднікі». Гутарка з праваабаронцам, што дабіваецца адмены смяротнага пакарання

«У вёсцы ёсць возера, там платы паставілі». Даведаліся, у чым прычына сваркі дачкі экс-міністра, што патрапіла на зліў былых сілавікоў

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
У 2021 годзе рээкспарт кветак з Беларусі ў Расію практычна спыніўся

Увоз кветак з Беларусі ў Расію ўпаў амаль на $100 млн — да $14,9 млн. Перастала дзейнічаць схема, пры якой некалькі аператараў вызваляліся ад ПДВ пры ўвозе кветак, звяртае ўвагу РБК.

Сёлета расійскі сайт «Проект» апублікаваў расследаванне пра кантрабанду і рээкспарт тавараў з Беларусі. Пра рээкспарт кветак загаварылі на афіцыйным узроўні.
Пастаўкі танных кветак удалося спыніць адменай Мінскам нулявога ПДВ.

Да 31 жніўня 2021 года шэраг аператараў вызваляўся ад ПДВ у 20% пры ўвозе ў Беларусь прадукцыі, у тым ліку кветак, якую потым экспартавалі ў краіны ЕАЭС. Ільгота стварыла так званую беларускую схему экспарту ў Расію, з дапамогай якой прадаўцы імпартных кветак з Эквадора, Кеніі, Нідэрландаў і іншых краін маглі рэалізоўваць іх па заніжаных цэнах на расійскім рынку.
Сейм Польшчы прагаласаваў за выдварэнне нелегальных мігрантаў

Польскі парламент у чацвер, 14 кастрычніка, прагаласаваў за легалізацыю выгнання мігрантаў на мяжы. Змены ў закон прадугледжваюць, што незаконныя мігранты, затрыманыя на месцы, павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Акрамя таго, новаўвядзенне дазваляе польскім уладам пакідаць без разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку, пададзенае пасля незаконнага перасячэння мяжы, калі заяўнік не прыбыў наўпрост з зоны, дзе яго жыццё або свабода знаходзяцца пад пагрозай.
Бабарыка, Латушка, Дзмітрыеў і Васкрасенскі збіраліся стварыць партыі. Што з імі цяпер?

Пра намеры стварыць свае партыі заяўлялі розныя беларускія палітыкі. @nashaniva даведалася, што з гэтымі планамі цяпер. Колькі заявак удалося сабраць, ці падаліся на рэгістрацыю і наогул ці час для такой дзейнасці?

▫️«Пададзена каля сямі тысяч заявак».
▫️«Казаць пра тое, што магчыма свабоднае функцыянаванне партый, абсалютна нерэальна».
▫️«Хочам стварыць нацыянал-патрыятычную партыю з беларускамоўнымі актывістамі, які падзяляюць перакананні Зянона Пазняка».
▫️«Альтэрнатывы няма — або будуць такія партыі, або ніякіх».

Чытайце па спасылцы

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
У цэнтры Мінска можа з'явіцца бульвар 17 Верасня

Камісія па найменавані і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска прапануе імем вядомага савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна назваць праектаваную вуліцу № 4 у межах вуліц Лынькова, Пятра Глебкі, праезду Масюкоўшчына. А бульвару ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай, стадыёна «Дынама» прысвоіць назву бульвар 17 Верасня, паведамляюць Мінск-навіны.
У Шчучынскім раёне падлеткі прадставіліся міліцыянерамі, каб скрасці цукеркі і шампанскае

Двое непаўналетніх вярталіся з дыскатэкі і заўважылі на прыпынку незнаёмага мужчыну. Хлопцы прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі і папрасілі прад'явіць дакументы. Яны сказалі мінаку, што ён знаходзіцца ў памежнай зоне, і сталі правяраць яго сумку нібыта на наяўнасць забароненых прадметаў. Пасля чаго забралі ў яго прадукты харчавання: шампанскае, цукеркі і дзіцячае харчаванне — па іх словах, на экспертызу.

Мужчына не паверыў, што хлопцы з'яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, бо яны занадта молада выглядалі, а таксама не прад’явілі службовыя пасведчанні. Пры гэтым перашкаджаць ім не стаў, бо баяўся, што яго паб’юць.

Псеўдаміліцыянераў затрымалі. Аднаму прад’явілі абвінавачванне за крадзеж, другога адпусцілі пад заклад.
У сераду ад каранавіруса ў Гомелі памёр Юрый Данькоў, былы ўладальнік легендарнага «Данькоў-клуба» ў Мінску

Пра гэта паведамляе @euroradio. Родныя пацвердзілі «Нашай Ніве» гэту інфармацыю.

Данькову было 58 гадоў.

Юрый Данькоў — у мінулым буйны прадпрымальнік, мецэнат, дэпутат Мінгарсавета, у 2001 годзе спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.

У 2012-м супраць яго завялі крымінальную справу, у выніку чаго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па сямі артыкулах, сярод якіх ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў. У турме ён правёў 7 гадоў.

Пахаваюць бізнэсмена ў нядзелю.
Сяргей Ціханоўскі лічыць, што яго прысудзяць да 15 гадоў пазбаўлення волі

Пра гэта ён напісаў у лісце ад 10 кастрычніка, піша БелаПАН.

«Піша табе кіраўнік «банды», якому пагражае каля 15 гадоў. Мае злачынствы жудасныя, я злачынна-сумленны, злачынна спачуваў людзям, злачынна-добры. Мае дзеянні справакавалі іншых «бандытаў», што выклікала сотні крымінальных спраў і дзясяткі тысяч адміністрацыйных. […] Гэтыя дзеянні прычынілі шкоду на 3,6 мільёна рублёў. Тыя 900 тысяч даляраў, якія знайшлі ў доме ў маці, мне не прад'явілі [на судзе]. А проста забяруць у кошт шкоды».

У канцы кастрычніка ў Гомелі чакаецца вынясенне прысуду блогерам Сяргею Ціханоўскаму, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку, аператару Арцёму Сакову, мадэратару сацсетак Дзмітрыю Папову, палітыку Мікалаю Статкевічу. Суд на імі пачаўся ў канцы чэрвеня.

Сам Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гродне.
Чарговы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі будзе гатовы ў лістападзе

Пра гэта паведаміў журналіст Рыкард Ёзвяк са спасылкай на высакапастаўленага чыноўніка ЕС.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Калеснікава хоча падпісацца на «Новую газету» і Esquire

Бацька палітзняволенай учора сустрэўся з дачкой у СІЗА і распавёў пра гэта тэлеграм-каналу Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава павіншавала Дзмітрыя Муратава з Нобелеўскай прэміяй міру. Яна хоча падпісацца на «Новую газету», галоўным рэдактарам якой з’яўляецца Муратаў, а таксама на часопіс Esquire.

Таксама Марыя сказала, што ганарыцца прэміяй Вацлава Гаўла, прысуджанай ёй, але лічыць, што яна прысуджана ўсім палітвязням.
Ёсць пытанне. Ці трэба даведка ад доктара ў школу, калі дзіця прапусціць толькі 1-3 дні?

Разам з чацвёртай хваляй каранавіруса ў Беларусь прыйшла і хваля сезонных хваробаў. У паліклініках чэргі і тлум, таму многія бацькі асцерагаюцца вадзіць туды сваіх дзяцей.

Але што рабіць, калі дзіця прастыла? Ці можна пакінуць яго дома на пару дзён, проста папярэдзіўшы настаўніцу?

Разбіраемся па спасылцы
«Мой тата быў светлым чалавекам»: Павел Севярынец намаляваў для свайго сына партрэт свайго бацькі

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку Вольга Севярынец.

Канстанцін Севярынец памёр 1 кастрычніка ў выніку наступстваў каранавіруса. Паўла, што адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі, на пахаванне не адпусцілі. Для свайго сына Францішка ён намаляваў партрэт дзеда.

«…Мой тата, а твой дзед быў чалавекам светлым, таленавітым, дабрадушным і шчодрым. Менавіта ён патлумачыў мне, што наша родная мова — беларуская, і што Беларусь мае быць незалежнай.

Дзед Косця пісаў вельмі добрыя вершы, багата дапамагаў іншым, расказваў пра Беларусь, вучыў ставіцца да жыцця спакойна, добра гатаваў і складаў цэлыя кніжкі для дзяцей. Словам, твой дзед Кастусь Севярынец быў цудоўным чалавекам. Ведай гэта. Вельмі шмат людзей кажуць пра яго добрыя словы і праводзілі яго на неба. Дасылаю табе ягоны партрэт — і дзякую табе за малітву за дзеда Косцю!» — напісаў сыну Павел Севярынец.
Дзяржкамітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што яго кіраўніку спалілі машыну

Праз два тыдні пасля інцыдэнту ДКСЭ пацвердзіў, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джып Таёта Land Cruiser) старшыні ведамства Аляксея Волкава. Супрацоўнікаў камітэта нібыта абурыла гэта навіна, таму яны вырашылі сабраць грошы свайму кіраўніку.

Але Волкаў вырашыў перадаць грошы ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Фрунзенскага раёна Мінска.